Categories: Общество

«Нагадвае кадры з Прыпяці». Жыхарка Оршы паказала стан дзіцячага парку, рэканструкцыя якога так і не пачалася

Надышоў жнівень, а замест рэканструкцыі парк гэтым летам у асноўным бачыў толькі суботнікі. Нават прыцягнулі грамадзян з непагашанай судзімасцю.

Share

Жыхарка Оршы паказала ў TikTok, у што ператварыўся адзіны гарадскі дзіцячы парк «Казачная краіна». Атракцыёны не працуюць, частка канструкцый стаіць у напаўразабраным стане, тэрыторыя выглядае закінутай. Добра, што хоць працягваюць працаваць прыватныя батуты і іншыя платныя забавы — без іх, як адзначае аўтарка відэа, дзецям у парку практычна няма чым заняцца.

@miss.filippovich #репост #парк #мамавдекрете #вопрос #дети ♬ оригинальный звук — Тимчик2

«Нагадвае кадры з Прыпяці. Не працуе ніводная карусель. Усё ў жаласным стане», — расказала жанчына ў відэа.

Чытайце таксама: «Чаму ў такім месцы няма нармальных умоў?» Закрыты туалет у парку Оршы ўзняў набалелую праблему

Наўпрост сказаць, што на рэканструкцыю няма грошай, чыноўнікі не спяшаюцца

І самае непрыемнае для аршанцаў у гэтай гісторыі — усё гэта даўно вядома чыноўнікам. Яшчэ ў снежні 2025 года жыхары ўздымалі пытанне рэканструкцыі перад намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Тады прызнавалася, што парк амаль за 20 гадоў састарэў і мае патрэбу ў комплексным абнаўленні.

У красавіку аддзел культуры райвыканкама зноў паведаміў пра «вялікае абнаўленне»: абяцалі новыя атракцыёны, гульнявыя зоны, асобную ціхую прастору і мадэрнізацыю інфраструктуры. Праўда, канкрэтных тэрмінаў ужо не назвалі.

У чэрвені нават «Аршанская газета» прызнала тэму стану парку «актуальнай і набалелай». На месцы журналісты ўбачылі згнілыя драўляныя элементы, смецце, зарослыя бардзюры, пашкоджаныя лесвіцы і запушчаныя клумбы. Намесніца старшыні райвыканкама Анастасія Пракоп’ева тады заявіла, што недахопы санітарнага стану ліквідуюць «у найбліжэйшы час».

Але надышоў жнівень, а замест рэканструкцыі парк гэтым летам у асноўным бачыў толькі суботнікі. 10 ліпеня туды нават прыцягнулі грамадзян з непагашанай судзімасцю і тых, хто стаіць на ўліку за хатні гвалт — афіцыйна гэта назвалі «працатэрапіяй».

А 18 ліпеня чарговы суботнік зладзілі ўжо работнікі райвыканкама, дэпутаты, камунальнікі і арандатары. Першы намеснік старшыні райвыканкама Ягор Джандараў тады фактычна прызнаў, што глабальных работ гэтым летам не будзе: сезон ужо пачаўся, таму абмяжуюцца кропкавым добраўпарадкаваннем — у тым ліку фарбаваннем лавак.

Суботнік у дзіцячым парку Оршы 18 ліпеня 2026 года

Чытайце таксама: «Аршанская газета» здзівілася, як у горадзе паркуюць электрасамакаты. Жыхары лічаць, што сітуацыя яшчэ горшая

Аршанцы абураюцца, што вымушаныя ездзіць у іншыя гарады

У каментарах аршанцы пад відэа ў TikTok абураюцца, што дзеля звычайных дзіцячых забаваў сем’і вымушаныя ездзіць у іншыя гарады: «Хоць адзін чалавек праўду пра дзіцячы парк зняў. Каб дзяцей пакатаць, сказалі: едзьце ў іншыя гарады. Ганьба».

Іншыя ўспамінаюць, што раней атракцыёнаў было значна больш і ў цэнтры, і ў раёне льнокамбіната. Цяпер жа людзі жартуюць, што парк больш нагадвае пункт прыёму металалому, і пытаюцца, куды ўвесь гэты час глядзіць мясцовая ўлада.

Пры гэтым наўпрост сказаць, што на рэканструкцыю няма грошай, чыноўнікі не спяшаюцца. Затое грошы на іншыя праекты ў Оршы знаходзіліся. У 2025 годзе больш за 2 млн рублёў патрацілі на парк працоўнай славы, плошчу дзяржаўных сімвалаў і флагшток. Пры гэтым абяцаная рэканструкцыя «Казачнай краіны» тады так і не пачалася.

Атрымліваецца даволі паказальная карціна: грошы на велізарны флагшток знайшліся, а дзіцячы парк буйнога горада гадамі чакае абнаўлення. Пакуль замест новых атракцыёнаў туды прыводзяць чарговы суботнік, фарбуюць лаўкі і косяць траву. А бацькі працягваюць вазіць дзяцей забаўляцца ў Віцебск і Мінск.

Чытайце таксама: У Оршы не пачалі рэканструкцыю дзіцячага парку: грошы пайшлі на флагшток і плошчу з дзяржсімваламі

Recent Posts

В Смолевичах начали строить ЖК «Улыбка». Жители уже спорят, каким станет район

В Чернице стартовало строительство нового жилого комплекса «Улыбка» на 300 квартир. Но будущие перемены уже…

02.10.2026

«Паказуха, калі адным словам». Беларус проехал 75 км по веломаршруту Барановичского лесхоза и рассказал, что увидел

Маршрут проходит через Гать, родник Тхоровка, Лесную и Павлиново. Главные проблемы — навигация, состояние дорог…

02.10.2026

У Светлагорску зноў скардзяцца на смурод ад завода беленай цэлюлозы. Раней праз яго здараліся аварыі і гінулі людзі

Жыхары Светлагорска 27 верасня скардзіліся на моцны хімічны пах і недамаганне. Раней завод ужо быў…

02.10.2026

Мядзведзь прыйшоў у вёску ў Дубровенскім раёне і спустошыў некалькі вулляў

У Чубакова мядзведзь прыйшоў на падворак і пашкодзіў некалькі вулляў. Мясцовыя распавядаюць пра іншыя сустрэчы…

01.10.2026

К «Дзержинскому» присоединят еще два предприятия на Оршанщине

Помимо Оршанского мясоконсервного комбината, к агрокомбинату «Дзержинский» планируют присоединить еще два предприятия — птицефабрику и…

01.10.2026

«А почему никто не говорит, что песок по цене самолета?» Жители Барановичей раскритиковали сюжет госТВ о краже песка

Люди спрашивают: если прокуратура заинтересовалась песком, то почему бы не разобраться, почему легально купить песок…

01.10.2026