Categories: Общество

«Выдатна, што прыслухаліся да гараджан». Жыхары Барысава дамагліся адмены будаўніцтва рэстарана Мак.by на месцы дрэў

Цяпер кампанія сканцэнтравана на пошуку альтэрнатыўнай лакацыі, якая будзе ў поўнай меры адпавядаць патрабаванням да зручнасці размяшчэння.

Share

Жыхары Барысава дамагліся адмены будаўніцтва рэстарана «Мак.by» на месцы соснаў: пасля хвалі абурэння і пратэстаў кампанія адмовілася ад першапачатковай лакацыі і пачала шукаць іншую.

Чытайце таксама: «Целью был поиск недостатков учреждения». ГосСМИ обиделись на СТВ из-за сюжета про гостиницу с клопами в Борисове

Кампанія Мак.by вырашыла «не рэалізоўваць будаўніцтва рэстарана» на месцы соснаў

У канцы красавіка ў Барысаве пачалі будаўніцтва першага ў горадзе рэстарана хуткага харчавання «Мак.бай». Пра пачатак «грандыёзнай будоўлі» на скрыжаванні дарог побач з рынкам «Спатканне» паведаміў мясцовы блогер. У праекце прадугледжана высяканне соснаў і ліквідацыя паркоўкі. Мясковыя жыхары ўзнялі шум і актыўна пратэставалі супраць будаўніцтва рэстарана ў гэтым месцы з-за высечкі дрэў.

Раённая газета «Адзінства» паведаміла 7 траўня, што кампанія Мак.by вырашыла «не рэалізоўваць будаўніцтва рэстарана на раней разгляданым зямельным участку ў Барысаве».

Место, где хотели вырубить деревья в Борисове. Фото: «Минская правда»

«Інтарэс кампаніі да адкрыцця рэстарана ў Барысаве застаецца. Як паведамілі ў Мак.by, у цяперашні час кампанія сканцэнтравана на пошуку альтэрнатыўнай лакацыі, якая будзе ў поўнай меры адпавядаць патрабаванням да зручнасці размяшчэння, інфраструктуры, транспартнай даступнасці і доўгатэрміновага развіцця аб’екта», — піша раённая газета.

«Пра далейшыя крокі будзе паведамлена дадаткова», — паведамілі прадстаўнікі прадпрыемства.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстаць супраць вас. Не дазваляйце нікому ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — заставайцеся нябачнымі для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

У каментарыях у сацсетках барысаўчане назвалі дзясяткі варыянтаў, дзе можна пабудаваць рэстаран хуткага харчавання. Некаторыя з іх:

  • «Каля «Кароны» афігенны пустыр, хай забіраюць і робяць свой рэстаран, дарожкі, набярэжную».
  • «На развязцы хлебазавода ідэальнае месца».
  • «На Ватуціна ў скверы можна будаваць, нармальнае месца».
  • «Насупраць «Аграбанка» шыкоўны пустыр».
  • «Хай у старым горадзе будуюць, вельмі шмат розных будынкаў там. Каля «Кароны» увогуле палац можна пабудаваць».

Таксама яны з радасцю ўспрынялі навіну, што дрэвы высякаць не будуць:

  • «Дай бог здароўя чалавеку, які прыняў рашэнне не знішчаць дрэвы».
  • «Ура! За сосны, за прыроду!»
  • «Выдатна, што прыслухаліся да гараджан».
  • «Гэта вельмі добрая навіна! І вельмі сумная для блогера з Барысава, які лыбіўся, паведамляючы навіну пра высечку дрэў. Бедны, катлету з булкай бясплатна не пажрэ)».
Место, где хотели вырубить деревья в Борисове. Фото: «Минская правда»

Чытайце таксама: «Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з былога McDonald’s

Жыхары Барысава пратэставалі супраць будаўніцтва рэстарана ў гэтым месцы з-за высечкі дрэў

Нагадаем, адразу пасля навіны аб будаўніцтве рэстарана хуткага харчавання на месцы, дзе растуць дрэвы, газета «Адзінства» адрэагавала так: «У каментарах многія ўзрадаваліся навіне пра з’яўленне такога аб’екта. Аднак, ёсць і тыя, хто цікавіцца лёсам зялёных насаджэнняў, размешчаных на тэрыторыі, дзе запланавана будоўля».

Журналістам «Адзінства» тады паведамілі ў Барысаўскім райвыканкаме, што «пры праектаванні аб’екта з разлікам высякання каля 50 соснаў было прадугледжана правесці кампенсацыйныя пасадкі каля 340 дрэў іглічных парод».

Мясцовыя жыхары ў гэта не паверылi. Пад допiсам раённай газеты яны пакінулі такі каментар: «Паважаная рэдакцыя, а вы б даведаліся, дзе будуць высаджаны гэтыя «кампенсацыйныя пасадкі» і што гэта будзе. Пакажыце нам, што вы сапраўды журналісты, а не проста пуляеце навіны ў нікуды. Няўжо вам усё роўна на гэты астравок [соснаў]».

Газета «Адзінства» не заспакоiла жыхароў Барысава. На дапамогу ёй прыйшла «Мінская праўда». У Барысаўскім райвыканкаме журналістам адказалі «прама і па сутнасці»: «Пры праектаванні аб’екта з разлікам высечкі 56 соснаў было прадугледжана зрабіць кампенсацыйныя пасадкі каля 336 дрэў іглічных парод».

Як паведамляла сталічнае выданне, у якасці кампенсацыйных пасадак будуць высаджаны дарослыя дрэвы: яліны і дрэвы іншых хвойных парод, якім ужо не адзін год. За кожнае высечанае дрэва абяцалі высадзіць шэсць новых у гэтым раёне.

Цяпер гэтыя абяцанні не маюць значэння. Жыхары Барысава абаранілі дрэвы і будуць сачыць за навінамі аб новым месцы для будаўніцтва рэстарана хуткага харчавання.

Чытайце таксама: В Борисовском районе блогер снял гниющий лес и получил 15 суток

Recent Posts

«Накипело, но сколько можно это терпеть?» Брестчанка показала состояние Горбатого моста, на ремонт которого денег нет

Жители Бреста жалуются на ржавые перила, узкий проход и опасную лестницу. Обещания реконструкции звучат от…

27.06.2026

«Слушайте, это уже не смешно». В Барановичах продлили отключение горячей воды — люди возмущены

Горячую воду в Северном микрорайоне обещают вернуть только 2 июля. Жители Барановичей говорят, что ее…

26.06.2026

«Танк расстраляў нас як курапатак». Да гадавіны бою пад Лісічанскам, дзе загінуў Іван «Брэст» Марчук

26 чэрвеня 2022 года ў баях ва ўкраінскім Лісічанску загінуў ураджэнец Брэста і дабраахвотнік Збройных…

26.06.2026

В Беловежской пуще начали слабеть вековые дубы. Ученые объяснили, что происходит с древними лесами

Исследователи выяснили, что старые дубравы страдают сразу от нескольких факторов — от засух и старения…

26.06.2026

«Да, они еще советского формата». В Гомельском районе чиновники объяснили, как людям получить новые детские площадки

Фактически ответ на просьбу установить новую площадку свелся к тому, что жителям предложили самим заняться…

26.06.2026

«Для нашего города это, можно сказать, привычная ситуация». В центре Витебска поливочная машина провалилась в колодец

Коммунальщики объяснили, что канализационный колодец водоканала провалился, не выдержав груз наполненной водой цистерны для полива.…

26.06.2026