Categories: Общество

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей

Жыхар Брэстчыны, які працаваў жывёлаводам у начныя змены, паказаў свой заробак у TikTok. Як высветлілася, ён не адзіны, хто ім не задаволены.

Share

У Брэсцкім раёне жывёлавод з СВУ «Даманава» (Брэстаблгаз) выклаў у TikTok відэа з уласным разліковым лістком. Заробак за начныя змены, якія звычайна аплачваюцца вышэй, склаў у яго каля 720 рублёў — і гэта пасля выліку падаткаў. Менавіта гэтыя лічбы і сталі шокам для многіх гледачоў.

Чытайце таксама: На адным з прадпрыемстваў Асіповіцкага раёна кароў кармілі бруднай саломай, змешанай з гноем

«Ні разу не атрымліваў нармальнага заробку»

Мужчына расказаў, што адпрацаваў на прадпрыемстве больш за год і, паводле яго слоў, ні разу не бачыў годнай аплаты. Больш за тое, як сцвярджае аўтар, яго пазбавілі надбавак, што яшчэ больш зменшыла канчатковы заробак.

У відэа ён паказаў афіцыйны разліковы дакумент, дзе максімальная сума за месяц не перавышае 720 рублёў.

Скрыншоты з выдаленых відэа ў TikTok

«Працую вартаўніком і жывёлаводам адначасова»

Пад публікацыяй хутка з’явіліся дзясяткі каментароў ад людзей, якія працуюць у аналагічных умовах. І многія з іх сцвердзілі, што сітуацыя — тыповая для сельскай гаспадаркі:

  • «Працую гэтак жа. Маю 626 рублёў. Я і вартаўнік, і жывёлавод разам. З 16:00 да 8:00. І мінімальны заробак нам не плацяць».

Іншы чалавек піша:

  • «На ферме пяць хлявоў, і працаваць прыходзіцца на ўсіх аднаму. Атрымліваем каля 1000 рублёў, хоць раней было два вартаўнікі на той жа працы».

Такія водгукі сведчаць пра тое, што праблема не ў асобным прадпрыемстве — многія работнікі сельскай гаспадаркі адчуваюць падобныя цяжкасці.

@365bel Житель Орши пожаловался на хлеб, который по консистенции напоминал клей — и попал на прием на хлебозавод. Оршанец Андрей выложил в TikTok ролик, в котором рассказал о качестве хлеба «Якасны» с местного завода. По его словам, только что купленный батон буквально «плавал в жире» и по структуре выглядел как клейкая масса. Беларус решил лично обсудить ситуацию с директором хлебозавода Виктором Мишульским. Тот ответил, что «удивлен» услышанными претензиями, поскольку ранее «подобных сигналов не получал». При этом в комментариях под видео — масса пользователей, недовольных качеством продукции Оршанского хлебозавода. #беларусь #орша #новостибеларуси #продуктыбеларусь #витебскаяобласть ♬ original sound — 365bel

«Не верыце? Ідзіце самі ў калгас»

У каментарах знайшліся і людзі, якія не паверылі, што ў Беларусі могуць плаціць так мала. На што іншыя раілі:

  • «Не верыце — ідзіце самі працаваць у калгас і паглядзіце».

А сам аўтар падкрэсліў: нават 720 рублёў яму не хапае, калі адняць падаткі і абавязковыя выплаты.

Што гэта кажа пра сістэму

Сітуацыя ў чарговы раз паказвае, што аплата працы ў беларускай сельскай гаспадрцы часта застаецца на ўзроўні, які цяжка назваць годным. Пры тым, што работнікі нясуць фізічную нагрузку, часта сумяшчаюць некалькі абавязкаў і працуюць ноччу, іх заробкі застаюцца вельмі сціплымі.

Некаторыя каментатары адзначаюць, што праблема глыбейшая: людзі фактычна не маюць інструментаў, каб адстойваць свае правы або ўплываць на павышэнне аплаты. Таму адзінае, што ім застаецца — ісці ў сеткі і адкрыта паказваць зарплатныя лісткі, спадзяючыся на рэакцыю грамадства.

Чытайце таксама: Традыцыі стабільнай Беларусі: кіраўнікі фермы хавалі падзеж кароў

Recent Posts

У Смальянах мясцовыя самі прывялі ў парадак магілу Томаша Зана

У Смальянах мясцовыя жыхары самі ачысцілі магілу Томаша Зана — аднаго з вядомых дзеячаў Віленскага…

02.09.2026

«Стали бы мы подавать документы, зная это заранее? Конечно, нет!» Брестчанка заявила о «подмене» профессии в колледже

Мать первокурсника узнала, что часть практики пройдет за кассой магазина, и назвала это «подставой». Недавние…

02.09.2026

«Адзіная пляцоўка на ўвесь горад»: случчанка паскардзілася на смецце і няскошаную траву на пляцоўцы для выгулу сабак

Случчанка звярнула ўвагу на стан пляцоўкі для выгулу сабак на вуліцы Чэхава: вакол яе —…

02.09.2026

«Вот спасибо вам от Солнечной». В Пинске появились ночные запреты для мотоциклистов

Именно об установке дорожных знаков в августе рассказывали местные милиционеры, после чего областное УВД неожиданно…

02.09.2026

У Зялёным Боры дом 1951 года чакае капрамонту, пакуль у пасёлку рыхтуюцца да «Дажынак». Жыльцы паскардзіліся ўладам

У доме №1 у Зялёным Боры разбураецца падмурак і з’яўляюцца расколіны. Жыхары патрабуюць уладаў уключыць…

02.09.2026

Катерина Пытлева: «Я не сильная женщина. Я оказалась в трудных обстоятельствах и выжила»

Она имеет в виду многие обстоятельства своей жизни: смерть родителей, потерю ребенка, миграцию. Проходя через…

02.09.2026