Родная, мiлая, матулька дарагая,
Вобраз светлы твой я бачу прад сабою,
Ты для мяне, як i калiсьцi, маладая
I назаўжды застанешся такою.
Цяпло душы, пяшчоту ад цябе
Удосталь у дзяцiнстве адчуваў,
Штодзень не шкадавала ты сябе,
Каб я матулiн клопат спазнаваў.
Ты ноччу неспакойна, мала спала:
Дзiцячы плач не раз перашкаджаў.
Ды i цяпер яшчэ не перастала
Перажываць, хоць i дарослым стаў.
Ты навучыла жыць мяне сумленна,
Не падаць духам, не губляць надзей,
I працаваць старанна i натхнёна,
Любiць Айчыну, паважаць людзей.
За дабрабыт мой i за тую казку,
Што апавядала вечарамi мне,
За клопат твой, каханне i за ласку
Зямны паклон, матулечка, табе.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: