Наш край

19.11.2009 16:35

Читайте BGmedia в:

Цвітуць сады, і зелянее поле,

Лятаюць птушкі ў мірнай вышыні.

І ганарымся мы шчаслівай доляй,

І што жывём у Беларусі мы.

 

Няхай жа ўсім ласкава сонца свеціць,

Няхай не будзе войнаў на зямлі,

Няхай заўжды смяюцца нашы дзеці,

Каб не парушыў вораг цішыні.

 

Наш край прыгожы, сэрцу мілы,

Квітней, красуйся ты і багацей.

І хто да нас захоча прыйсці з мірам,

Адкрыты дзверы для такіх людзей.

 

Са шчырым сэрцам у госці запрашаем,

Сустрэнем з ласкай, чарачку нальём,

Раздзелім з вамі ўсё, што маем самі,

І дружна песню разам запяём.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: