Мама, мамачка, матуля,
Не сварыся і не злуй:
Я люблю цябе, раднуля,
Лепш са мной ты пажартуй.
Ты працуеш вельмі многа
Ды кудысьці ўсё бяжыш.
Можа, ляжаш, як калісьці,
І са мной ты паляжыш?
Пагаворым мы с табою
Пра жыццё-быццё далей.
Хоць і цяжка нам парою,
Але ж разам мы мацней.
Хутка стану я дужэйшай,
Пройдзе час — я падрасту.
Цяжар жыцця вазьму на плечы,
Табе нясці дапамагу.
Дык будзь жа ты шчаслівай, мама,
І ніколі не хварэй,
Бо за ўсіх у цэлым свеце
Ты, матуля, даражэй!
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: