Categories: Культура

Аляксандр Фрыдман: Маладая генерацыя знаходзіцца ў пошуку сваёй Беларусі і не жадае, каб яе атаясамлівалі з Лукашэнкам

Пратэсты 2020 года паказалі, што беларуская мова стала і сімвалам, і спосабам барацьбы з дыктатурай Лукашэнкі.

Share

Як і чаму гэта адбылося? Працягваем гутарку з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Аляксандр Фрыдман, фота з сайта kyky.org

— Існуе вельмі важны момант — супрацьстаянне лукашэнкаўскаму рэжыму: чым больш рэжым пераследуе мову, культуру, нацыянальныя традыцыі, тым больш я праўляю цікавасці да яе.

За мінулыя гады сфармавалася новая генерацыя (і яна мяне вельмі цікавіць) беларусаў, якіх я ведаю апасродкавана. Шчыльна я амаль ніколі не камунікаваў з маладой генерацыяй беларусаў. Я яшчэ застаў Савецкі Саюз, хаця ў сацыялагічным сэнсе я не адношу сябе да апошняй савецкай генерацыі. Напрыклад, амерыкана-расійскі атраполаг Аляксей Юрчак адносіць да апошняй савецкай генерацыі людзей, якія пераважана або цалкам сфармаваліся ў савецкія часы, гэтыя людзі нарадзіліся ў 50-ыя, 60-ыя, пачатку 70-ых гадоў.

Чытайце далей: «Я не этнічны беларус, але з беларускасцю ніколі не парываў». Моўнае пытанне Аляксандра Фрыдмана

Я хутчэй ужо адношуся да першай постсавецкай генерацыі: нарадзіўся яшчэ ў Савецкім Саюзе, нядрэнна памятаю гарбачоўскую эпоху, але фармаваўся ў 90-ыя гады, то бок ужо ў незалежнай Беларусі. Я заспеў яшчэ лукашэнкаўскую эпоху: выбары 1994 года, гарачы перыяд (1995-1996 гады), мінскую вясну 1996 года, фармаванне лукашэнкаўскай дыктатуры, «знікненне» Ганчара, Красоўскага, Захаранкі, смерць Карпенкі. Гэта быў мой турбулентны час.

А людзі, якія нарадзіліся ў 90-ыя, ужо нічога не маюць савецкага. Я б назваў іх «генерацыяй Лукашэнкі», хаця гэта можа і абразліва прагучаць: гэтыя людзі сфармаваліся ў незалежнай Беларусі і не ведаюць іншай палітычнай рэчаіснасці, акрамя дыктатуры Лукашэнкі. З аднаго боку, у іх няма ніякага дэмакратычнага вопыту, яны ўвогуле не ведаюць, што такое дэмакратыя і дэмакратычныя структуры ў грамадстве. З іншага боку — яны выраслі ў незалежнай дзяржаве. Беларусь для іх — незалежная дзяржава, у якой ты можаш размаўляць на рускай мове, можаш цікавіцца Расіяй, але не хочаш быць грамадзянінам Расіі, бо ты грамадзянін Беларусі і адчуваеш сябе такім. Большасць маладой генерацыі — менавіта такія людзі, якія не ведаюць іншай палітычнай рэальнасці, акрамя незалежнай Беларусі.

Гэтыя людзі ўдзельнічалі ў пратэстах. І яны цягнуцца да беларускага. Гэтых людзей я добра не ведаю. Яны куды маладзейшыя. Яны сфармаваліся ў лукашэнкаўскай Беларусі, для іх важная незалежнасць Беларусі, яны жадаюць іншай Беларусі. У маладой генерацыі настаў крызіс ідэнтычнасці: мы беларусы, наша краіна Беларусь, а што азначае — быць беларусам? Ты беларус, маеш беларускі пашпарт, але амаль не ведаеш беларускай мовы — ці беларус ты? Або ты дрэнна валодаеш беларускай мовай, ці зусім не ведаеш беларускую гісторыю – ці маеш права беларусам звацца?

Чытайце таксама: Міхаіл Кірылюк: «Хай хто-небудзь ужо нарэшце скажа: трэба вывучаць беларускую як замежную мову»

Гэтыя людзі знаходзяцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасці. І тут на іхніх вачах разварочваецца трагедыя (для многіх гэта асабістая трагедыя), як рэжым Лукашэнка жорстка падаўляе пратэсты і ўсталёўвае яшчэ большыя формы дыктатуры, і вайна ва Украіне, да развязвання якой рэжым напрамую спрычыніўся. Таму маладая генерацыя, якая знаходзіцца ў пошуку сваёй Беларусі, не жадае, каб іх звязвалі з Лукашэнкам, з яго каштоўнасцямі. Такім шляхам маладыя людзі прыходзяць да мовы, да культуры, да гісторыі. Да гэтага прывялі гістарычныя абставіны.

Калі б гісторыя развівалася па-іншаму, мы да гэтага маглі і не прыйсці.

І яшчэ адзін важны фактар, значнасць якога становіцца відавочнай зараз — так званая «мяккая беларусізацыя», якая адбывалася ў другой палове 2010-ых. Яе асабліва бачна не было: калі я прыязджаў у тыя часы ў Беларусь, я не бачыў сур’ёзных зменаў. Відавочна, людзі адчувалі сябе трохі вальней, можна было больш адкрыта займацца беларускімі справамі, можна было выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг, можна было трохі спакайней займацца выдавецкай дзейнасцю — тады былі адносна ліберальныя часы. Падаецца так, што менавіта «мяккая беларусізацыя» стала падмуркам, на якім беларускасць прыйшла ў грамадства.

Чытайце таксама: Украінец з Данецка, які вучыць беларускую мову: «І мяне шмат гадоў пераследавала пачуццё сораму за сваіх землякоў»

Пасля падзення дыктатуры яе давядзецца пераасэнсоўваць. Адпаведна, давядзецца адмаўляцца ад старога смецця і выбудоўваць новае грамадства, альтэрнатыўнае таму, што было ў лукашэнкаўскую эпоху. У Беларусі не можа быць сярэдняга варыянта: альбо мы атрымаем працяг лукашэнкаўшчыны (хаця мне цяжка нават цявіць, як яна можа выглядаць без Лукашэнкі), альбо мы атрымаем нешта зусім іншае, альтэрнатыўнае.

 

Recent Posts

Пока мы сливаем «персиковый сок», они пьют из-под крана. Почему качество воды в Беларуси отстает от Севера Европы

Журналисты BGmedia сравнили системы водоснабжения в Беларуси и в странах Северной Европы. Разница — не…

12.04.2026

«Фарш ці вада?»: Беларуска абурылася прадукцыяй «Пятрухі»

Жанчына, што набыла прадукцыю ад айчыннага вытворцы, сцвярджае, што ў набытым фаршы курыцы амаль 200…

11.04.2026

Дом с историей за $130 тысяч. В центре Пинска продают памятник архитектуры с условием сохранения исторического облика

На пешеходной улице Пинска выставили на торги здание до 1917 года. Цена вопроса — 379…

11.04.2026

«Навошта плаціць за сабаку, калі з ім нельга ў транспарт?» Беларусы абураюцца правіламі перавозкі жывёл

Уладальнікі сабак скардзяцца на жорсткія абмежаванні ў транспарце. BGmedia разабралася, што кажа на гэта закон…

11.04.2026

Ловушка для иностранных туристов: почему поездка в Беларусь может стоить свободы

Иностранцы рискуют получить многолетние тюремные сроки по абсурдным обвинениям и стать ценными заложниками для политических…

10.04.2026

Брестская область готовится к войне? Зачем местные райисполкомы массово скупают сотни бронежилетов

Абсолютным рекордсменом стал Березовский райисполком, заказавший сразу 800 бронежилетов на сумму 1,34 миллиона рублей.

10.04.2026