Categories: Культура

«Ісці па дошках праз ваду туды, дзе жыве адзін чалавек». Украінскі журналіст — пра паездкі на Берасцейшчыну і Піншчыну

Львоўскі журналіст Канстанцін Чавага даўно даследуе ўкраінска-беларуска-польскае памежжа і спадзяецца, што аднойчы межы знікнуць. 

Share

Львоўскі журналіст Канстанцін Чавага, які працуе ў выданні «Кур’ер Галіцыйскі», даўно цікавіцца ўкраінска-беларуска-польскім памежжам і некалькі разоў адведваў Беларусь, калі гэта было магчыма. «Кур’ер Галіцыйскі» — выданне палякаў ва Украіне, а сам Канстанцін Чавага паходзіць з сям’і з польскімі каранямі. 

На думку журналіста, нельга жыць у гета, трэба ведаць, як жывуць суседзі. Калі дазнавацца пра тое, што адбываецца ў Польшчы, не з’яўляецца складанасцю, то пра нашых блізкіх суседзяў — беларусаў — у Заходняй Украіне ведаюць мала. Журналістка BGmedia паразмаўляла з украінскім калегам пра яго паездкі ў Берасцейскую вобласць, уражанні ад іх і пра надзеі на тое, што межаў калісьці не будзе.

Канстанцін Чавага. Фота са старонкі ў Facebook

«Пінск быў Мекай для ўкраінцаў»  

— Мяне заўсёды цікавіла пытанне памежжа як журналіста. Пытанне памежжа, пытанне суседзяў, пытанне ўзаемасувязяў, узаемапранікнення мовы, асаблівасцяў. Сярод іншага Беларусь мяне цікавіла, таму што я менш ведаў пра Беларусь і хацеў убачыць яе знутры, не толькі звонку.

Па-другое, хацелася пачуць, адчуць гэтую мову, такую мілагучную, якая нам блізкая. Ведаючы ўкраінскую, польскую, без праблем разумееш, можа, толькі не ведаеш асобныя словы, але здагадваешся.

Першы раз я сутыкнуўся (з беларускай культурай. — Рэд.) у журналісцкай маладосці, калі ў Львове было адкрыццё памятнай таблічкі беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Звычайна, потым прыязджалі ансамблі, тэатр. 

Алаіза Пашкевіч (Цётка) — беларуская паэтка, адна са стваральніц Беларускай сацыялістычнай Грамады. Фота: svaboda. org

Пераважна ўсе патраплялі адсюль у Беларусь у дзяцінстве, бо іх вазілі ў Берасцейскую крэпасць. Але я патрапіў у зусім іншы час, я патрапіў ужо як журналіст. 

Першыя мае паездкі былі тут паблізу, у раёны паўднёва-заходняй Беларусі, Берасцейшчына, Піншчына. Потым памежжа з польскага боку ўздоўж Заходняга Буга, тыя тэрыторыі, якія мяжуюць з Горадняй, Берасцем. Паўднёвае, паўночнае Падляшша. Там, як у музейных фондах, можна ўбачыць жыццё ў сёлах, маленькіх мястэчках, дзе збераглася тая архітэктура, гучыць тая мова, дзе можна пачуць песні, убачыць адзенне, вышыўку, якой нідзе няма, толькі на Палессі. 

Читайте также: Сравнимо с ценами морских круизов в Европе: узнали, сколько стоит речной круиз на теплоходе «Белая Русь» спустя год

Мяне цікавілі пытанні рэлігійныя, пытанні Берасцейскай уніі, якая прыйшла з Беларусі ва Украіну. Мне хацелася паглядзець на рэлігійнае жыццё, якое там існуе ў Каталіцкай царкве, у Праваслаўнай царкве, у маленькай Беларускай грэка-каталіцкай царкве. Ну і пацікавацца, як ідзе жыццё ў пратэстантаў. Іх шмат на Палессі. Цікавіла Горадня, якая з’яўляецца духоўным цэнтрам Каталіцкай царквы, дзе ёсць семінарыя. 

Свята-Мікалаеўская царква ў Брэсце, дзе была падпісана Берасцейская унія. Малюнак XVIII ст. Крыніца: wikimedia.org

Вельмі цікава было ўбачыць Пінск, які для ўкраінцаў нейкай Ровенскай вобласці быў такой сабе Мекай. 

Гэта не былі турыстычныя паездкі, гэта былі журналісцкія паездкі, заўсёды звязаныя ці з канферэнцыямі, ці з нейкімі ўрачыстасцямі.

Палескія рабінзоны

Мне цікава было пабываць у такіх глыбінных месцах, дзе заканчваецца дарога паміж балотамі. У мяне чамусьці раней было ўяўленне, што Палессе — гэта лясы, шмат лясоў і дзесьці там балота. А калі ты трапляеш туды, дзе толькі кусты, раўніна і вада, гэта зусім іншае. Цікава было патрапіць у такія мясцовасці, дзе толькі адна дарога вядзе да маленькага сяла, або нават ісці па дошках метраў 300 праз ваду, каб дабрацца туды, дзе жыве толькі адзін чалавек, як Рабінзон Круза. І паразмаўляць з тымі людзьмі. Пачуць, кім яны з’яўляюцца. 

Чытайце таксама: Тэст. Беларуская Амазонка ў цэнтры Еўропы. Ці добра ведаеце вы рэкі Беларусі?

Кладка праз балота. Фота: https://victogan.livejournal.com/393301.html

Напрыклад, ёсць такое мястэчка над Бугам на польскім баку — Уладава. Цікава тое, што станцыя Уладава знаходзіцца ў Беларусі. Праз Буг — Валынская вобласць. І там певень на дасвецці спявае на тры дзяржавы.

Уладава (Uładava), вуліца Касьцельная (vulica Kaścielnaja). Касьцёл Сьвятога Людвіка і кляштар паўлінаў. Крыніца: wikimedia.org

Было цікава, як гэтыя людзі зберагаюць сваю ідэнтычнасць, шукаюць ідэнтычнасць, губляюць яе. Як губляюць мову — ці праз русіфікацыю на тэрыторыі Беларусі, ці праз паланізацыю, ці, можа, праз украінізацыю. Людзі называлі сябе мясцовымі, тутэйшымі. 

Калі плывеш па Прыпяці на маленькім карабліку і бачыш гэтую прыгажосць, гэтую зелень, — гэта надзвычайныя ўспаміны. 

Найбольш захапляльна было размаўляць з простымі людзьмі, з сялянамі ў сёлах. Можна было камунікаваць з мастакамі, самадзейнымі мастакамі на месцах. А песні — гэта было надзвычайна. Калі пачуеш, калі жанчынкі сядаюць на лавачку — гэта незабыўныя ўражанні. 

Галоўнае — не страціць давер адзін да аднаго. І памятаць, што як з аднаго, так з другога, так і з трэцяга боку гэтага памежжа людзі хочуць міра, спакою, ўзаемаразумення. І не хочуць межаў. Каб жыць у адным еўрапейскім доме. Каб як у Еўрапе: ты едзеш і не заўважаеш, што тут мяжа была. Я думаю, што мы да гэтага дойдзем.

Вёска Баяры (Пружанскі раён). Некалі вялікая вёска, дзе цяпер засталося толькі 7 чалавек. Фота: https://t.me/vioskiby
Вёска Баяры (Пружанскі раён). Некалі вялікая вёска, дзе цяпер засталося толькі 7 чалавек. Некалі тут быў Дом Культуры, школа і  вялікі калгас, дзе працавалі людзі і з суседніх вёсак. Фота: https://t.me/vioskiby
Вёска Баяры Пружанскага раёна. Фота: https://t.me/vioskiby

Recent Posts

Лужа, што не знікае: калі ў Касцюковіцкай «абвгдэйцы» нарэшце навядуць парадак?

У двары новага мікрараёна ў Касцюковічах ужо доўгі час стаіць лужа, якая не высыхае пасля…

11.12.2025

В Пинске гость обобрал хозяйку прямо за общим столом. Узнали, что было дальше

Приятный вечер за разговорами обернулся для пинской семьи кражей. Гость, которому доверились, ушел не с…

11.12.2025

«Падзея сусветнага маштабу»: У Лунінецкім раёне з помпай адкрылі таблічку з QR-кодам

У Багданаўцы чыноўнікі разам з БРСМ зладзілі пампезны мітынг дзеля адкрыцця звычайнай таблічкі з QR-кодам.…

11.12.2025

54 рубля улетели в корзину: беларус показал закупку, после которой в холодильнике все так же пусто

Обычный поход беларуса в магазин на 54 рубля вызвал бурю споров. Люди обсуждают, как быстро…

11.12.2025

«Все только в Боровки. Других не существует». Жители Барановичей требуют у чиновников развивать другие районы

Горожане недовольны, что чиновников волнуют только Боровки. А местные считают это справедливым, ведь в их…

11.12.2025

Казкі пра рамонт дарог на Магілёўшчыне разбіваюцца аб рэальнасць: чаму чыноўнікі малююць «прыгожую карціну»?

У Быхаўскім раёне працягваюць расказваюць пра «тысячы кіламетраў» адрамантаваных дарог, але самі мясцовыя жыхары паказваюць…

11.12.2025