Лідэр гурта «Троіца» прадставіў 29 студзеня ўнікальную праграму, якая была створана па матэрыялах беларускага фальклору.
Ігар Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая». Фота: прадастаўлена КЦ «Грунтоўня»
Монаспектакль «Дарожка мая», які адбыўся ў культурным цэнтры «Грунтоўня», — гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за 30 гадоў творчай дзейнасці аўтара. На сцэне гучаць каля 40 беларускіх народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983 — 2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.
«Творчасць Івана Кірчука цяжка апісаць словамі — яго трэба чуць. Гэта сапраўдная магія словаў і гукаў. Атмасфера і энергетыка ягоных канцэртаў проста неверагодныя, — расказаў «БГ» дырэктар культурнага цэнтра «Грунтоўня» Віктар Клімус. — Нашаму пакаленню цяжка расшыфраваць сэнс фальклорных песень, асабліва абрадавых, рытуальных. Але калі пачынаеш унікаць у сімволіку, разумееш кантэкст выканання тых ці іншых кампазіцый (а яны выконваліся строга ў свой час), тады можна адкрыць цэлы космас, міфалагічны светапарадак нашых продкаў».
Іван Кірчук умее не толькі з музычных пазіцый выканаць падобныя песні, але і правільна іх падаць, растлумачыць, адзначыў Віктар Клімус. «Форма монаспектакля з храналагічным, календарным сюжэтам тут вельмі пасуе», — дадаў ён.
Выступ цягнуўся амаль паўтары гадзіны, і яшчэ амаль паўгадзіны Іван Кірчук адказваў на пытанні слухачоў і даваў аўтографы.
Фота прадастаўлены КЦ «Грунтоўня»
В соцсетях разошлась новость о запрете на сбор березового сока. В Минлесхозе заявили, что это…
В Брестской области стартовал сезон березового сока. Лесхозы начали заготовку, а жители уже делятся первыми…
Во дворе брестчанки от ивы остался «обрубок». Как выяснилось, не только она возмущена тем, как…
Жыхарка Бабруйска заўважыла перапоўненую сметніцу ў адным з раёнаў горада. Усё змянілася пасля публікацыі роліка…
Глава МИД заявил, что брестчанину легче сесть на чартерный самолет и улететь на восток, чем…
Организаторы сообщили об отмене Lidbeer-2026. Фанаты в шоке: многие уверены — история культового фестиваля подошла…