Таямніца забойства Веранікі Чаркасавай: згадваем падзеі 20-гадовай даўніны

Следчыя органы спусцілі забойства Веранікі Чаркасавай на тармазах, як, зрэшты, і справу тэлеаператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага.

Share

20 гадоў таму, 20 кастрычніка 2004 года, у Мінску ва ўласнай кватэры знайшлі мёртвай 45-гадовую журналістку «Салідарнасці» Вераніку Чаркасаву. Забойца (ці забойцы) нанёс жанчыне 46 нажавых удараў, аднак смяротным стаў менавіта першы ўдар.

Вераніка Чаркасава

Хто такая Вераніка Чаркасава

Вераніка Чаркасава нарадзілася 12 студзеня 1959 года.

Закончыла журфак БДУ па спецыяльнасці «радыё і тэлебачанне». Творчую кар’еру пачынала ў моладзевай рэдакцыі БТ з дакументальных фільмаў.

Напачатку 1990-ых гадоў Вераніка Чаркасава пакінула БТ і перайшла працаваць у «Голас Радзімы». Пазней былі «Имя», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода», «Белорусская газета» (пазней перайменавана ў «БелГазету»), падчас працы ў якой (1995—2003) займала адзіную ў сваёй творчай кар’еры кіраўнічую пасаду — намесніцы галоўнага рэдактара.

Журналістка друкавалася ў расійскіх часопісах «Новое время» і «Ъ-Огонек», апошні год працавала ў незалежнай газеце «Салідарнасць».

Вераніка Чаркасава пісала пра сацыяльныя праблемы, пра праблемы «простага чалавека», пра культуру.

У 2005 годзе выйшаў пасмяротны зборнік твораў Веранікі Чаркасавай «Красным по белому».

Страшны дзень 20 кастрычніка 2004 года

Цела Веранікі Чаркасавай знайшлі яе 15-гадовы сын Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка вечарам 20 кастрычніка.

Следства высунула версію забойства на бытавой глебе, а ў якасці падазраваных назва ла членаў сям’і забітай. 19 лістапада 2004 года Антона Філімонава і Уладзіміра Мялешку перавялі са сведак у статус падазраваных. Аднак менш чым праз год, 18 красавіка 2005 года, крымінальны пераслед сваякоў спынілі «за адсутнасцю ў іх дзеяннях складу злачынства». А ў снежні 2005 папярэдняе расследаванне справы ўвогуле было прыпыненае «ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачанага».

За тры дні да забойства, 17 кастрычніка, прайшоў рэферэндум, які дазволіў Лукашэнку пераабірацца на пасаду прэзідэнта на трэці тэрмін. Таму Лукашэнка даў спецслужбам 5 дзён на раскрыццё гучнай справы, а прайшло ўжо 20 гадоў…

«Іракскі след»

Калегі правялі ўласнае журналісцкае расследванне, якое апублікавалі праз 3 месяцы пасля забойства. Здабытая інфармацыя дае падставы меркаваць, што забойства журналісткі здзейсніў прафесійны кілер, які інсцэніраваў забойства на бытавой глебе. А падставай для злачынства магла стаць сабраная Веранікай інфармацыя пра датычнасць беларускага «Інфабанка» да незаконнага гандлю зборяй з Іракам.

Вераніка Чаркасава зрабіла серыю матэрыялаў пра незаконны гандаль зброяй паміж Беларуссю і Іранам на пачатку 2000-ых гадоў. У 2002 годзе яна пабывала ў Іраку: паездку арганізавалі «Інфабанк» і фірма «Белметалэнерга». У 2003 годзе, пасля пачатку вайны ў Іраку, у адной з вайсковых часцей ірацкай арміі знайшліся дакументальныя пацверджанні паставак туды беларускай зброі. А яшчэ праз год з’явіліся публікацыі са спасылкамі на фінансавую выведку ЗША і ЦРУ пра супрацоўніцтва «Інфабанка» і «Белметалэнерга» з рэжымамі Хусэйна і Кадафі:

«Вось і ўзнікла версія, заснаваная на кантактах Веранікі з нейкім чалавекам з «Інфабанка». Што з-за гэтага маглі ўзнікнуць падазрэнні, нібыта яна нешта ведае сакрэтнае пра гэты банк. Яе маглі паспрабаваць праверыць, праверыць яе кватэру. Магчыма, яе і не збіраліся забіваць падчас гэтай праверкі, але яна апынулася дома, і адбылося гэтак, як адбылося. Яшчэ раз паўтару, што гэтая вэрсія грунтуецца толькі на меркаваньні, на нейкіх ускосных прыкметах»,казаў у інтэрв’ю Радыё Свабода Леанід Міндлін.

«Забітая першым ударам нажа»

Журналіст Леанід Міндлін асабіста ведаў і саму Вераніку Чаркасаву, і яе сям’ю. Па гарачых слядах трагедыі ён зняў дакументальны фільм «Таямніцы следства. P.S.», у якой даводзіць, што прычынай забойства магла стаць прафесійная дзейнасць калегі:

«Што да ўдараў нажа, дык паводле следства — а працёкі ж усё роўна адбываюцца — Вераніка была забітая першым ударам нажа. Прычым, такім спосабам, якім мог гэта зрабіць толькі прафесіянал. Гэта меркаванне таксама прафесіяналаў, бо забіць чалавека — не такая лёгкая справа. Таму астатнія ўдары маглі быць проста імітацыяй»,расказваў Л.Міндлін.

Журналіст прыводзіць і яшчэ адну дзіўную дэталь, якую выявіла журналісцкае расследаванне: пырскі крыві ў кватэры Вернікі Чаркасавай аказаліся так высока на сценах, куды яны проста не маглі трапіць фізічна. Адпаведна, забойца мог забрызгаць сцены крывёю наўмысна, імітуючы бытавое забойства.

Забойства Веранікі Чаркасавай дагэтуль не раскрытае, хаця нездаровая актыўнасць вакол справы працягвалася, як мінімум, да 2015 года. Падобна, таямніца смерці журналісткі раскрыецца толькі пасля змены ўлады.

 

Recent Posts

«В жизни в него пойду»: Васька-Пилот показал строящийся ТРЦ на Московской с высоты и…открыл ящик Пандоры в комментариях

Брестский блогер показал с дрона стройку крупного ТЦ у «Короны». Видео вызвало бурное обсуждение и…

20.06.2026

«Воду дайте горячую и асфальт верните». Пинчане злобно отреагировали на археологические находки на улице Завальной

На улице Завальной во время ремонта теплосетей нашли артефакты XVII века, но пинчан больше волнует…

19.06.2026

Наглости нет предела: россиянин на Lexus перекрыл поворот в Минске и вызвал бурные споры в TikTok

В Минске водитель Lexus с российскими номерами припарковался прямо перед поворотом на перекресток. Видео вызвало…

19.06.2026

Пасля гісторыі з беларускім аўтобусам дэлегацыі з Гомеля і Магілёва ўсё роўна рыхтуюцца да паездкі ў Бранск

Дэлегацыі з Гомельскай і Магілёўскай абласцей збіраюцца ў Бранск на фестываль пасля паведамленняў пра атаку…

19.06.2026

«Без правой руки работать я не могу». Бывший политзаключенный из Столина нуждается в помощи

Валерий Иванин весной упал с велосипеда и вывихнул плечо. Врачи пришли к выводу, что потребуется…

19.06.2026

«Что только не летает». В Бресте в отделе выпечки магазина заметили активного голубя

Судя по комментариям под видео, голуби в супермаркетах уже не удивляют брестчан. Они перечислили магазины,…

19.06.2026