Categories: Экология

За выходныя ў Беларусі застрэлілі трох мядзведзяў. Беларусы абураюцца паляваннем

За 22 і 23 жніўня ў Віцебскай вобласці здабылі трох мядзведзяў. Беларусы ў каментарах асуджаюць паляванне на драпежнікаў.

Share

За выходныя 22 і 23 жніўня ў Беларусі здабылі адразу трох мядзведзяў. Усе выпадкі адбыліся ў Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама: «Людзей становіцца менш, а мядзведзяў — больш?»: У Віцебскай вобласці зноў заўважылі драпежнікаў

Пра гэта паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР). 22 жніўня ў Докшыцкай паляўнічай гаспадарцы паляўнічы Юрый Кабак здабыў самца мядзведзя ва ўзросце 4–5 гадоў.

У той жа дзень у Глыбоцкім раёне быў здабыты яшчэ адзін мядзведзь прыкладна такога ж узросту. Яго здабыў Дзмітрый Дзмітрычанкаў. А 23 жніўня ў Віцебскай паляўнічай гаспадарцы Андрэй Кольчаў здабыў самку мядзведзя ва ўзросце 3–4 гадоў.

Ілюстрацыйнае фота. Буры мядзьведзь ляжыць у бярлозе. Крыніца: https://pixabay.com/

У БТПР заявілі, што за кожным такім трафеем стаяць працяглая падрыхтоўка, веданне паводзін жывёлы і дакладны стрэл. Аднак у каментарах беларусы зусім не падзялілі такі падыход да палявання.

«Чалавек знішчае лес, а потым забівае звяроў»

Частка каментатараў звяртае ўвагу на высечку лесу і скарачэнне кормавых тэрыторый для дзікіх жывёл:

  • «Страшнейшага за чалавека звера няма. Спачатку ён высякае лес, знішчае дом звяроў, а потым забівае гэтых самых звяроў, таму што ім няма дзе жыць і яны ідуць да людзей».

Іншая беларуска заклікала не публікаваць паведамленні пра паляванне на жывёл:

  • «Тваю ж маць, ну перастаньце вы публікаваць гэтую дзічыну!!! Людзям НЕ падабаецца забойства безабаронных жывёл!!!».

Яшчэ адзін каментатар лічыць, што праблема ствараецца самім чалавекам:

  • «Насельніцтва! Мазгі ўключайце! Лес высякаюць, мядзведзі пазбаўляюцца кормавой базы, таму выходзяць да людзей! Вінаваты чалавек, а забіваюць мішак!».

Падобнае меркаванне выказалі і ў іншых каментарах:

  • «Яны ўяўлялі пагрозу жыццю? Менш лесу трэба высякаць».
  • «За што забіваеце! Што яны вам зрабілі, сыдзіце з іх тэрыторыі».

Адзін з каментатараў звярнуў увагу на тое, што пасля высечкі лесу і будаўніцтва лясных дарог жывёлы могуць губляць звыклыя месцы пражывання:

  • «Калі сагналі звера з наседжанага месца высечкай лесу і будаўніцтвам лясных дарог, а потым яго за гэта адстрэльваюць, гэта хіба здабыча? Ім есці няма чаго і жыць няма дзе».

Яшчэ адзін беларус назваў такую сітуацыю ганебнай:

  • «Ганьба, развіваем тэхналогіі, рвёмся асвойваць космас, а з жывёламі паводзім сябе як забойцы і яшчэ гэтым ганарымся».

Чытайце таксама: Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць

Мядзведзь у Беларусі мае двайны статус

У Беларусі сітуацыя з мядзведзем выглядае наступным чынам: жывёла мае статус ахоўнага віду, але адначасова з’яўляецца аб’ектам палявання.

З 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі быў адкрыты сезон палявання на бурага мядзведзя. Пазней, з 1 кастрычніка, упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў дазволілі паляванне і на рысь.

Ілюстрацыйнае фота. Буры мядзьведь ідзе па лесе. Фота з адкрытых крыніц

Афіцыйным тлумачэннем для такіх рашэнняў стала павелічэнне колькасці гэтых відаў.

Аднак экспертка па біяразнастайнасці і эколаг Інэса Балоціна, якая каментавала сітуацыю для BGmedia, не пагаджаецца з такой ацэнкай.

Паводле яе, сцвярджэнні пра тое, што мядзведзяў і рысяў у Беларусі стала настолькі шмат, што іх неабходна адстрэльваць, фарміруюцца ў тым ліку ў інтарэсах паляўнічай гаспадаркі.

«Праз СМІ штучна фарміравалі ў грамадскасці ўяўленне пра вялікую колькасць звяроў і іх небяспеку для людзей. І рысяў, і мядзведзяў у нашай краіне нармальна па колькасці — так, як мае быць у краіне, якая больш чым на 40% пакрыта лесам і мяжуе з вялікім Еўразійскім арэалам мядзведзя і рысі», — лічыць экспертка.

Яна таксама звяртае ўвагу на тое, што паляванне можа мець супрацьлеглы эфект. У асобных раёнах колькасць драпежнікаў можа зменшыцца настолькі, што яны зноў стануць рэдкімі.

Акрамя таго, адстрэл самак можа прыводзіць да з’яўлення маладняку, які застаецца без маці. Ненавучаныя паляванню маладыя жывёлы могуць часцей шукаць ежу каля населеных пунктаў, сметнікаў і гаспадарак.

Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

Чаму мядзведзі важныя для лесу?

Мядзведзь займае важнае месца ў экасістэме. Экспертка называе яго своеасаблівым «інжынерам экасістэм».

Мядзведзь разбурае пні, раскопвае мурашнікі і дуплы ў пошуках ежы. Такім чынам ён стварае новыя мікраасяроддзі для насякомых, грыбоў і раслін. Жывёла таксама есць шмат ягад і садавіны, а разам з адходамі распаўсюджвае насенне на вялікія адлегласці. Гэта дапамагае раслінам распаўсюджвацца і аднаўляцца.

Акрамя таго, мядзведзь уплывае на колькасць іншых жывёл і дапамагае падтрымліваць баланс у экасістэме.

Самцы патрабуюць вялікіх тэрыторый — паводле прыведзеных эксперткай ацэнак, ад 300 да 800 квадратных кіламетраў. Таму прысутнасць мядзведзяў можа сведчыць пра захаванасць вялікіх прыродных тэрыторый.

Праблема можа быць не ў мядзведзях

На думку Інэсы Балоцінай, значна больш сур’ёзная праблема ў беларускіх лясах звязаная з празмернай колькасцю капытных жывёл.

Іх колькасць істотна вырасла, у тым ліку праз мэтанакіраванае развядзенне і выпуск у лясы. Асабліва гэта тычыцца лані, якая не з’яўляецца абарыгенным відам для Беларусі і была штучна завезеная.

Алень. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: PA Media

Праз вялікую колькасць капытных узнікаюць іншыя праблемы. Жывёлы часцей выходзяць на дарогі, што павялічвае рызыку ДТЗ, а таксама пашкоджваюць маладыя дрэвы і перашкаджаюць натуральнаму аднаўленню лясоў.

У выніку пытанне не зводзіцца толькі да таго, колькі мядзведзяў жыве ў беларускіх лясах. Важна і тое, якім чынам чалавек змяняе іх асяроддзе пражывання і як гэтыя змены ўплываюць на ўсю экасістэму.

Чытайце таксама: Паляўнічы турызм у Беларусі: заявы пра рост не супадаюць з лічбамі

Recent Posts

«На пять человек однушку подарил?» Минчанка, попросившая у Лукашенко квартиру, показала жилье

Ангелина Каминская рассказала, как обустроит квартиру для семьи с тремя новорожденными дочерьми. Но беларусы не…

12.10.2026

В Брестской области адвокат стала судьей, а судье из санкционного списка ЕС продлили полномочия

Летом 2023 года Геннадия Кудласевича включили в санкционный список Евросоюза из-за судебных решений по политически…

12.10.2026

Сцена, семейные лежаки и пирс для рыбаков. Чиновники пообещали улучшить пляж «Заречный», а у брестчан возникли вопросы

На набережной Мухавца прошел субботник с участием руководства города. Рассказываем, что там хотят построить и…

12.10.2026

Семья Свиридюк из Кобринского района стала «Семьей года — 2026». Отец ушел в декрет с третьим ребенком

Ольга работает животноводом, Дмитрий занимается строительством и вокалом. Супруги воспитывают троих детей и знакомы еще…

12.10.2026

«Был клочок для отдыха, так и туда го*но пихать начинают». В Беловежской пуще появились звери в милицейской форме

В поместье Деда Мороза установили восемь деревянных фигур животных в форме милиционеров. Идея принадлежит главе…

12.10.2026

«Как раз купальный сезон в самом разгаре». В Бресте на пляже установили камеру с ИИ, которая вызывает спасателей

Система следит за тем, чтобы люди не заплывали за буйки, но горожане сомневаются в ее…

12.10.2026