У Калодзішчах рыхтуюцца да пабудовы ЖК «Зялёны бор». На месцы жывога леса ўжо пачалі вырубаць дрэвы, што выклікала негатыўную рэакцыю ў мясцовых жыхароў.
Вырубка дрэваў у Калодзішчах. Скрыншот з відэа ў TikTok
У аграгарадку Калодзішчы, які знаходзіцца побач з Мінскам, плануюць пабудаваць буйны жылы комплекс «Зялёны бор». Рашэнне аб забудове гэтай тэрыторыі было прынята ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце яшчэ ў лютым 2026 года.
Чытайце таксама: «Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў
Згодна з апублікаваным праектам, на тэрыторыі каля лесу плануецца маштабная жылая забудова. У дакументах гаворыцца пра будаўніцтва жылых кварталаў і інфраструктуры агульнай плошчай каля 4,2 мільёна квадратных метраў. Рэалізацыю праекта плануюць паэтапна, аднак падрыхтоўчыя работы на тэрыторыі ўжо выклікалі рэакцыю мясцовых жыхароў.
Пасля таго як у лесе пачаліся падрыхтоўчыя работы, частка жыхароў Калодзішчаў пачала адкрыта крытыкаваць ідэю забудовы. У TikTok з’явіўся акаўнт @forest.help5, дзе людзі публікуюць відэа і фота з тэрыторыі, якая, паводле іх слоў, змяняецца на вачах. На кадрах можна ўбачыць вырубленыя дрэвы і расчышчаныя ўчасткі.
@forest.help5 Масштабно однако #минск #колодищи #минскаяобласть #новостройки #зеленыйбор ♬ оригинальный звук — Maxitro
Мясцовыя жыхары называюць гэты лес адным з важных зялёных масіваў побач са сталіцай і сцвярджаюць, што яго страта можа адбіцца на экалогіі раёна і Мінска ў цэлым.
«»Лёгкія» Мінска і так амаль скончыліся. Зялёныя зоны скарачаюцца з кожным годам. Здавалася б, адно з нямногіх месцаў, дзе яшчэ ёсць сапраўдны лес, птушкі і чырванакніжныя расліны — і менавіта яго вырашылі забудаваць. Дом можна пабудаваць за 1–2 гады. А каб вырасціць лес — патрэбны дзесяцігоддзі», — адзначаюць аўтары аднаго з ролікаў.
@forest.help5 «Лёгкие» Минска и так почти закончились. Зелёные зоны сокращаются с каждым годом. Казалось бы, одно из немногих мест, где ещё есть настоящий лес, птицы и краснокнижные растения — и именно его решили застроить. Дом можно построить за 1–2 года. А чтобы вырастить лес — нужны десятилетия. #вырубкалеса #колодищи #зеленыйбор #минск #минскаяобласть ♬ original sound — ذكريات_الطفولة
Пад відэа ў сацыяльных сетках з’явілася шмат каментароў. Частка карыстальнікаў падтрымлівае жыхароў і лічыць, што вырубка лесу можа негатыўна паўплываць на навакольнае асяроддзе. Іншыя задаюцца пытаннем, чаму для будаўніцтва выбралі менавіта зялёную тэрыторыю, а не пустыя палі ці незабудаваныя ўчасткі вакол сталіцы.
Акрамя абмеркаванняў у сацыяльных сетках, жыхары раёна пачалі і больш афіцыйную кампанію. Яны стварылі петыцыю з патрабаваннем захаваць лес і перагледзець планы забудовы ЖК «Зялёны бор».
Па стане на 1 красавіка 2026 года петыцыю падпісалі 1782 чалавекі. Для таго каб яе афіцыйна накіравалі ў дзяржаўныя органы, неабходна сабраць каля дзвюх тысяч подпісаў, таму ініцыятары працягваюць збор.
Тэма забудовы зялёных тэрыторый вакол Мінска апошнія гады рэгулярна выклікае дыскусіі. З аднаго боку, горад і яго прыгарады пашыраюцца, а попыт на новае жыллё застаецца высокім. З іншага — жыхары ўсё часцей выступаюць за захаванне лясоў і паркавых зон, якія лічаць важнымі для экалогіі і якасці жыцця.
Чытайце таксама: На адной з вуліц у Пінску вырубілі дрэвы: гэта выклікала спрэчкі ў гараджанаў
На ўездзе ў Вілейку з’явіўся танк у гонар вызвалення горада ў Другую сусветную вайну. Аднак…
В Пирониме шесть пустующих домов отдают по 45 рублей. Еще дешевле на бумаге — старинные…
ГАИ объяснила закрытие пешеходных переходов на Гоголя подготовкой к учебному году. Брестчане ответ не оценили…
Райгазета падзякавала дарожнаму прадпрыемству за абнаўленне пакрыцця каля школы, аднак цвёрдае пакрыццё там прадугледжана санітарнымі…
Беларускіх кіроўцаў разварочваюць яшчэ да пункта пропуску. Расейскія памежнікі пацвердзілі падзенне беспілотніка каля КПП. Гэта…
З 2027 года з пераліку зон радыеактыўнага забруджвання выключаць 177 населеных пунктаў. Вынікаў замераў улады…