Categories: Экология

Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

У Беларусі дазволілі паляванне на рысь і мядзведзя, нягледзячы на іх ранейшы ахоўны статус. Мы спыталі ў эколага, ці абгрунтаваныя гэтыя меры.

Share

З 1 кастрычніка гэтага года ўпершыню за 40 год ў Беларусі дазволілі паляванне на рысь. А яшчэ раней, 1 ліпеня, адкрылі сезон палявання на бурага мядзьведзя.

Варта адзначыць, што ў абодвух жывёлаў у краіне «двайны статус»: з аднаго боку, яны знаходзяцца ў Чырвонай кнізе, а з іншага боку — з’яўляюцца аб’ектамі палявання. У абодвух выпадках прычынай палявання назвалі павелічэнне папуляцыі гэтых відаў.

Журналістка BGmedia пагаварыла з эксперткай па біяразнастайнасці «Зялёнага тэлефона» Інэсай Балоцінай і з аператарам лініі, каб даведацца, ці сапраўды такія меры адносна жывёл можна лічыць апраўданымі, і ці рост іх колькасці сапраўды пагражае іншым відам. Таксама распавядаем, што пра гэты думаюць самі беларусы.

Чытайце таксама: В Беларуси разрешили охоту на еще одно краснокнижное животное. На этот раз под прицелом рысь

«Бабло не пахне». Як беларусы рэагуюць на навіну

Пасля таго, як стала вядома аб тым, што на чырвонакніжную рысь дазволілі паляванне, беларусы выказаліся ў сацсетках. Пад адной з публікацый BGMedia на гэтую тэму людзі падзяліліся сваімі меркаваннямі. Як высвятлілася, многія з іх незадаволеныя сітуацыяй.

  • «Жах. Калі казала: што вам зрабілі мішкі, што вы іх гатовыя забіваць, мне адказвалі, што яны палохаюць жыхароў вёсак. Цяпер маё пытанне: няўжо рысі так жа палохаюць?».
  • «Наколькі не хапае грошай у кішэнях, што цяпер трэба здабытак прыроды адстрэльваць за грошы?».
  • «Беларусь утвараецца ў скуралупню!».
  • «Бабло не пахне! Я не паляўнічы, але дапускаю, калі паляванне ідзе на дзічыну, якую хаця б можна ўжыць у якасці ежы. Але на што стрэліць па жывой мішэні?»

Што адказалі на «Зялёным тэлефоне»

— Як думаеце, ці абгрунтавана тое, што дзяржава вырашыла дазволіць паляваць на рысь? І ці сапраўды рысяў стала настолькі шмат, што іншых рашэнняў ужо не засталося?

— Залежыць ад таго, як разглядаць лес — як экасістэму ці як уласную гаспадарку. Калі разглядаць як экасістэму, то вядома, што не абгрунтавана, бо прырода здольная самарэгулявацца і шукаць баланс для самаіснавання. Калі шмат рысі і мала ежы, яна недаедае і спыняе размнажацца. І гэта працуе з усімі харчовымі ланцугамі.

Напрыклад, на пэўнай тэрыторыі па збегу абставінаў павялічылася папуляцыя прадуцэнтаў (той від, на які палюе пэўны драпежнік), туды падцягваецца папуляцыя драпежнікаў. І калі папуляцыя прадуцэнтаў знізіцца да таго узроўню, калі гэтай ежы не будзе хапаць папуляцыі драпежнікаў для размнажэння, то драпежнік не будзе памнажацца. Больш за тое, магчыма ён нават ліквідуе сваё патомства. Такім чынам папуляцыя прадуцэнтаў адновіцца.

Проста за 20 стагоддзе чалавек са сваімі войнамі і катастрофамі глыбока ўмяшаўся ў экасістэмы. Вельмі разбалансавалася колькасць відаў. То знішчаўся амаль да нуля адзін від, то іншы. Затым паступова папуляцыі сталі расці, але нестабільна. З-за нераўнамернай амплітуды росту падзенне папуляцый відаў вельмі высокае. Калі не замінаць гэтаму працэссу — экасістэма сама адрэгулюецца.

Але ў дзяржавы іншы погляд. Для іх лес — гэта ўгоддзе.

Рысь у лесе. Фота: Pixabay.com

— А што тычыцца мядзьведзяў?

— Агулам: пра павялічэнне колькасці мядзьведзяў і рысяў да такой ступені, што іх 1: стала шмат і 2: трэба паніжаць колькасць – надумана лабістамі палявання на іх, і тымі, хто ўвогуле баіцца дзікіх жывёл.

Праз СМІ штучна фарміравалі ў грамадскасці ўяўленне пра вялікую колькасць звяроў і іх небяспеку для людзей. І рысей і мядзьведзяў у нашай краіне нармальна па колькасці: так як мае быць ў краіне, якая больш чым на 40% пакрыта лесам і мяжуе з вялікім Еўразійскім арэалам мядзьведзя і рысі з паўночна-ўсходняй мяжы. Проста грошы патрэбныя за паляванні, і яшчэ некаторым, каб адчуць сябе «сапраўдным паляўнічым» трэба застрэліць вялікага рэдкага драпежніка: рысь ці мядзьведзя. Ільвоў і тыграў у нас няма. А каб былі, то і іх колькасць пачалі б «рэгуляваць» такім жа чынам.

Буры мядзьведзь у лесе. Фота: Janko Ferlič/Unsplash

— Як вы лічыце, як гэты дазвол можа паўплываць на папуляцыю гэтых жывёлаў?

— Паляванне паменьшыць колькасць увогуле па краіне. У некаторых раёнах рысь і мядзьведзь увогуле будуць знішчаны. Такім чынам яны зноў стануць больш рэдкімі, і экасістэмы атрымаюць чарговы ўдар ад дзейнасці чалавека. Гэта крок да іх неўстойлівасці. Таксама гэта павялічыць небяспеку сустрэчы з раненымі жывёламі, альбо малымі, якія засталіся без маці. Яны будуць галодныя і не навучаныя іх маці добраму паляванню ў лесе. Праз гэта яны пойдуць у вёскі ці горад, каб знайсці ежу на сметніку (так робяць мядзьведзі), ці будуць паляваць на даступных хатніх жывёл: авечак, сабак (так могуць рабіць і рысь, і мядзьведзь).

— Наколькі для экасістэмы важныя рысь і мядзьведзь?

— Гэта вялікія драпежнікі, якія ў ланцугу сувязяў знаходзяцца на самым версе так званай экалагічнай піраміды харчавання. Яны стрымліваюць колькасць іншых драпежнікаў і ўзаемадзейнічаюць з імі праз складаныя экалагічныя сувязі. Ім няма замены, бо ролю і мядзьведзя і рысі ў экасістэме ніхто так не выканае, як яны. Увогуле, калі такіх відаў няма — гэта першы паказчык, што экасістэма атрымала страту.

Рысь не дае пераразмнажацца зайцам, казулям, аленям і іншым траваядным, што абараняе лясы ад перапасення і пашкоджанняў маладняку дрэваў. Рысь нароўні з волкам лічыцца санітарам лесу, бо звычайна ловіць слабых, хворых або старых асобін, што дапамагае падтрымліваць здаровае генетычнае стада.

Мядзьведзь з’яўляецца інжынерам экасістэм. Ён разбурае пні, капае бярлогі, раскапвае мурашнікі і дуплы ў пошуках ежы, і тым самым стварае новыя мікраасяроддзі для насякомых, грыбоў і раслін. Ён ядзе шмат ягадаў і садавіны, а потым разам з адыходамі разносіць насенне на вялікія адлегласці — гэта спрыяе росту новых раслінаў. Мядзьведзь кантралюе папуляцыі дробных драпежнікаў і траваедаў, утрымліваючы баланс паміж відамі.

А яшчэ мядзьведзь-самец патрабуе вялікіх тэрыторый (300-800 км.кв.) і разнастайных рэсурсаў. Яго прысутнасць сведчыць пра здаровы, непарушаны прыродны комплекс, што супярэчыць заявам паляўнічых аб тым, што мядзедзя ў Беларусі зашмат і г.д.

— Таксама вядома, што за апошні год тройчы павялічылася паляванне на зуброў. Наколькі гэта небяспечна для іх папуляцыі?

— Зуброў даўно падзялілі на патэнцыйных «смяротнікаў» і «на тых, на каго не будуць упалёўваць». Тыя лічбы, якія агучылі: 133. На фоне агульнай колькасці няма небяспекі для іх папуляцыі.

З зубрамі праблема іншая: акрамя адстрэлу шмат якія важныя пункты ў Плане кіравання гэтым відам не выконваюцца. І гэта небяспечна для іх. Генафонд не вывучаецца дастаткова, і не прымаюцца меры для падтрымання яго найбольш каштоўных носьбітаў — бо іх проста не вызначылі. Таксама не працуе Міжнародная агульнаеўрапейская праграма па зубру для Беларусі (супраца ў гэтым напрамку з Расеяй не вырашае ўсіх праблемаў).

Зубры з дзіцянём. Фота: sdgs.by

У чым насамрэч праблема

Як тлумачыць экспертка, асноўная праблема — не ў драпежніках, а ў капытных жывёлах. Іх колькасць сапраўды значна павялічылася, бо чалавек іх мэтанакіравана разводзіў і выпускаў ў лясы. Асабліва гэта датычыцца лані — віду, які цяпер нават нельга назваць абарыгенным для Беларусі. Лань з’яўляецца інтрадуцэнтам, г.зн. жывёлай, штучна завезенай у нашы экасістэмы.

Праз празмерную колькасць капытных узнікаюць экалагічныя праблемы: яны выходзяць на дарогі і ствараюць небяспеку для руху, а таксама перашкаджаюць натуральнаму аднаўленню лясоў. Жывёлы з’ядаюць маладыя дрэўцы, пашкоджваюць лясныя пасадкі і тым самым тармозяць працэс рэгенерацыі расліннага покрыва.

Чытайце таксама: Чаму на беларускіх дарогах усё больш ДТЗ з удзелам лосяў? Эксперт дала адказ

Recent Posts

«Дышат в затылок, внимательно разглядывают твои бумаги». Туристка рассказала о проблеме в пункте пропуска «Брест»

Девушке не понравилась толпа людей перед пограничным контролем. Люди не соблюдают дистанцию и внимательно рассматривают…

09.10.2025

«Стабильность» на бумаге. Что МАРТ рассказал о яблоках — и что видят беларусы в магазинах

МАРТ наконец-то прокомментировал рост цен на яблоки. Официальный ответ получился уверенный, но — мягко говоря…

09.10.2025

На студэнта з Конга маглі націснуць. Цяпер ён просіць СМІ «не палітызаваць сітуацыю»

Замежны студэнт атрымаў званок з міліцыі за сваё відэа ў TikTok. Гэта яго моцна напужала.…

08.10.2025

Хот-доги, очереди и мораль: «Белоруснефть» объяснила, кто виноват

Очереди на АЗС, злые водители и советы про «уважение». «Белоруснефть» отвечает на жалобы видеороликами —…

08.10.2025

«Властям плевать, а ГАИ разводит руками»: платная парковка в Бресте обострила хаос на улицах вокруг Didas Persia

За пределами платной парковки у ТЦ — транспортный коллапс. Местное СМИ обвиняет во всем водителей,…

08.10.2025

Жители дома в центре Бреста пожаловались на спил деревьев под окнами. Рассказываем, кто это мог сделать

По словам брестчан, под их окнами спилили четыре 50-летних дерева высотой с пятиэтажный дом. Они…

08.10.2025