Categories: Экология

Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць

З павелічэннем колькасці аленяў у Беларусі становіцца больш і ДТЗ. Цяпер жа яны дабраліся і да сельскай гаспадаркі.

Share

Блогерка Сняжана, якая вядзе TikTok пра жыццё на ўласнай ферме ў Беларусі, распавяла, як дзікія алені нанеслі вялізную шкоду яе гаспадарцы. Паводле яе слоў, жывёлы знішчылі каля 40 тон бульбы, якую сям’я вырошчвала на сваім полі.

Чытайце таксама: В Беларуси разрешили охоту на еще одно краснокнижное животное. На этот раз под прицелом рысь

«Для разумення маштабу: вось бульбяное поле. Яно не выкапанае — яго проста знішчылі алені. Засталіся толькі дробныя кавалкі бульбы. Тое, што не з’елі, яны затапталі капытамі. Па нашых падліках, страты сёлета — каля 40 тон», — кажа Сняжана.

@churkina.snezhana Алені за сезон знішчылі каля 40 тон бульбы! #ціхіхутар #фермерскаягаспадарка #беларусь #бульба #ураджай ♬ оригинальный звук — Сняжана Чуркіна

Жанчына адзначыла, што аленяў прыходзіць шмат, і ўсе спробы іх спыніць — безвыніковыя.

«Шчыра, ужо няма сілаў з імі змагацца. Мы спрабавалі ўсё. Адзінае выйсце цяпер — ставіць агароджу, колькі зможам сабе дазволіць», — дадае фермерка.

Поле, якое павінна было даць ураджай, цяпер поўнасцю знішчана. Тая ж праблема ўзнікла і з капусным полем. Як кажа сама жанчына, яны пашкодзілі кожны качан капусты.

@churkina.snezhana Ответ пользователю @sweetest232 #ціхіхутар #беларусь #фермерскаягаспадарка #капуста #ураджай ♬ оригинальный звук — Сняжана Чуркіна

У чым насамрэч праблема

BGmedia са спасылкай на эколага ўжо пісала пра тое, што у Беларусі колькасць аленяў, як і іншых капытных жывёлаў, значна павялічылася. З аднаго боку, праз гэта ўзрастае колькасць ДТЗ з іх удзелам.

Чытайце таксама: Чаму на беларускіх дарогах усё больш ДТЗ з удзелам лосяў? Эксперт дала адказ

Таксама, як адзначае эколаг Інэса Балоціна, занадта вялікая колькасць капытных жывёл перашкаджае натуральнаму аднаўленню лясоў, што ў выніку негатыўна ўплывае на экалагічны баланс. Асабліва гэта датычыцца ланяў — віду, які нават не з’яўляецца абарыгенным для Беларусі.

Пры гэтым, як нагадвае спецыялістка, у краіне дазволена паляванне на драпежнікаў з Чырвонай кнігі (рысь і мядзьведзь), якія маглі б натуральна рэгуляваць папуляцыю капытных. У выніку, паводле дадзеных Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, колькасць аленяў працягвае расці, і яны ўсё часцей наносяць шкоду сельскай гаспадарцы.

Бульбяное поле пасля прыходу аленяў. Скрыншот з відэа ў TikTok @churkina.snezhana

У каментарах пад відэа людзі таксама ўзгадалі пра гэтую праблему і нагадалі, што яшчэ ў 2017 годзе чыноўнікі вырашылі штучна распаўсюдзіць аленяў па ўсёй краіне, не ўлічыўшы магчымыя наступствы для фермераў і сельскай гаспадаркі.

  • «Ёсць суд — і хто развёў гэтую жыўнасць, той няхай і адказвае. Гэта ўжо ненармальна: алені, дзікі, ласяні, а цяпер і мядзведзі. Чырвоная кніга, кажаце… А ці не зашмат вы прымушаеце людзей пакутаваць?»
  • «Думаю, караць трэба прэзідэнта. Па ўсёй Беларусі паводле ягонага ўказу пачалі разводзіць аленяў. Там, дзе я жыву, гэта ўжо праблема не толькі палёў, але і дарог — штодня аварыі з іх удзелам. Адстрэл дазволены толькі “вялікім шышкам”, а просты паляўнічы і білет купіць не можа — цэны завоблачныя. Дык на каго яшчэ скардзіцца?»
  • «Так і ёсць. Раней наша Мінпрыроды вырашыла, куды будуць ехаць багатыя замежнікі — хацелі добра зарабіць на іх грошах. Вось і завезлі ўсіх гэтых звяроў. Думалі, што “буржуі” прыедуць і крыху пастрэляюць. А цяпер санкцыі, кліентаў няма, а беларускім паляўнічым адстрэл не па кішэні. Дык атрымліваецца, што за ўсю шкоду плаціць павінны людзі».

Але таксама важна адзначыць, што прычына такой праблемы шматбаковая па меркаванні эколагаў з «Зялёнага тэлефона». У Беларусі працягваецца вырубка лясоў, і праз гэта капытныя жывёлы, што раней пражывалі на адной тэрыторыі, шукаюць сабе новыя месцы, ствараючы ДТЗ і іншыя праблемы людзям.

Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

Recent Posts

Бывший начальник Ганцевичского РОВД ушел из психдиспансера. Его нашли только на следующий день

Виталий Кулешов руководил районной милицией во время протестов 2020 года и лично участвовал в задержании…

18.09.2026

Людзі-сцягі са Слуцка, савецкая сімволіка і перакрыты горад. Як святкавалі 17 верасня ў Дзяржынску

На праўладным свяце людзей апранулі ў колеры дзяржаўнага сцяга, дасталі савецкую сімволіку, а ў самім…

18.09.2026

«Жаль, теперь как в пустыне живем». В Южном спилили взрослые деревья, а брестчане снова спорят о логике вырубки

Деревья убрали во дворе на Гвардейской после того, как одно из них упало на автомобили.…

18.09.2026

Беларуские вузы начали закупать нары. Что происходит?

Гомельский университет имени Франциска Скорины закупает семь двухъярусных нар для укрытия гражданской обороны. Похожие закупки…

18.09.2026

«Возить три человека под чьи-то хотелки?» После открытия моста кобринчане предлагают изменить маршруты автобусов

С 18 сентября городской транспорт снова ездит по маршрутам, действовавшим до реконструкции «старого» моста. Это…

18.09.2026

У Брэсце жыхары просяць вярнуць беларускую мову ў транспартныя табло і аўтаінфарматары

У Брэсце жыхары прапануюць вярнуць беларускую мову ў электронныя табло і гукавыя абвесткі грамадскага транспарту.…

18.09.2026