Categories: Экология

Спілоўваць дрэвы — новы трэнд у краіне? Што пра яго думаюць самі беларусы

Беларусы адзначаюць, што камунальныя службы даволі часта абрубаюць дрэвы каля жылых двароў. Замест галінак — «голыя палкі». Некаторых гэта абурае.

Share

У сацсетках беларусы звяртаюць увагу на тое, што камунальныя службы даволі часта абрубаюць галіны дрэваў, што месцяцца каля жылых шматкватэрных дамоў. Гэтая з’ява паўсюдная, і сустракаецца як у сталіцы, так і іншых гарадах: ад абласных цэнтраў да рэгіёнаў.

Чытайце таксама: Год добраўпарадкавання ў Беларусі: «балоты» на дарогах, праз якія цяжка прайсці

«Навошта? Было ж так прыгожа…», — адзначае жыхарка сталіцы. У відэа, што апублікавала дзяўчына, бачна, як дрэвы засталіся без нічога: галіны з лісцем паваленыя на зямлю, засталіся толькі «голыя палкі».

@pozhiloi.koreec #беларусь #природа #осень #рек #fyp ♬ original sound — 𝐜𝐡𝐚𝐫𝐥𝐨𝐟𝐟𝐞𝐱 🦢

Многім людзям у каментарах не спадабаўся такі падыход камунальшчыкаў:

  • «У Беларусі нейкі трэнд спілоўваць дрэвы».
  • «Для каменных джунгляў дрэвы не патрэбныя, на жаль».
  • «Толькі і бачу, што абрубаюць. А саджаць новыя хто будзе?».

Разам з гэтым сярод карыстальнікаў  TikTok узніклі спрэчкі пра мэтазгоднасць абрубкі галінаў. Некаторыя адзначылі, што дрэвы засланялі сонца жахарам кватэраў з першых паверхаў. І праз гэта ім даводзілася ўключаць святло з ранку да вечара. Але і на гэта знайшоўся адказ: «Дрэвы гэта лёгкія для Зямлі. А тыя, каму не хапае сонца, могуць выйсці на вуліцу, каб атрымаць ад яго асалоду».

Ці ёсць у гэтым шкода для саміх дрэваў?

Некаторыя каментатары выказалі думку, што спілаванне галінаў дрэвам не нашкодзіць: «Дрэвы спілоўваюць кожную восень. А ўвесну яны зноў абрастуць лісцем. Калі пакідаць старыя дрэвы, яны могуць нарабіць шмат бяды, асабліва падчас урагану». Але пры гэтым важна адзначыць тое, што спілаванне часта можа нашкодзіць дрэвам, калі не выканаць пэўных умоваў. Некаторыя віды дрэваў даволі ўразлівыя да гэтай працэдуры, і маюць рызыку гібелі.

Напрыклад, для вязаў, якія можна пабачыць на відэа, абрубка галінаў можа мець незваротны эффект. Вяз не здольны эфектыўна зацягваць вялікія раны, таму на месцах зрэзаў хутка пачынаюцца працэсы гніення. Акрамя таго, траўмаваныя дрэвы лёгка заражаюцца вязавай хваробай, якую распаўсюджваюць жукі-караеды, што амаль заўсёды прыводзіць да гібелі дрэва.

Вяз. Скрыншот з відэа ў TikTok

Таму падобнае «абнаўленне» на самой справе можа быць для вязаў смяротным. Але пры гэтым, як адзначаюць эколагі, абрубанне галінаў можа быць бяспечным. Для таго, каб захаваць вяз, неабходна абраць патрэбны час для спілавання: напрыканцы зімы ці ранняй вясной, калі ў дрэваў яшчэ не ўтварылася лісцяў. Таксама абрэзка не мусіць быць празмернай, як на відэа з Мінска: бо гэта можа пацягнуць за сабой слабое замацаванне галінаў.

А вось для таполяў, якіх даволі шмат у Беларусі, сітуацыя выглядае іншай. Таполя здольная хутка даваць новыя парасткі, таму пасля абрэзкі дрэва хутка аднаўляецца. Але часам гэта можа быць толькі часовым эфектам. Новыя галіны маюць слабую структуру, лёгка ламаюцца пры ветры, а праз вялікія зрэзы ў ствол трапляюць грыбкі і гніль. З-за гэтага праз некалькі гадоў дрэва можа высахнуць і загінуць.

Таполя. Фота: istockphoto.com

Каб захаваць дрэвы, іх трэба абразаць паступова, толькі прыбіраючы сухія або небяспечныя галіны і не закранаць асноўны ствол. А таксама рабіць гэта ў бяспечны перыяд, калі на галінах яшчэ не ўтварылася лісцяў.

Чытайце таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»

Recent Posts

Сколько будут стоить новогодние елки в Беларуси и в Бресте — узнали расценки

МАРТ назвал цены на новогодние ели. Елочные базары стартуют уже скоро — сравнили цифры по…

08.12.2025

Ці застанецца мурал Караткевічу ў Оршы? Рамонт дома можа схаваць вядомы партрэт пісьменніка

У Оршы пачынаюць капрамонт дома з муралам Караткевічу. Мясцовыя турбуюцца: ці не знікне знакамітая выява…

08.12.2025

Власти Бреста «заметили» проблему на Махновича после нашей публикации и объяснили, почему ремонт затянется до мая

Спустя три дня после публикации независимого СМИ брестские чиновники наконец объяснили, почему ремонт на Махновича…

08.12.2025

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне

Беларуска паказала, што на дне пачкі малака «Малочны свет» бачны чорны асадак. У TikTok жартуюць,…

08.12.2025

Житель Ольман попал в милицейский список за «оскорбление Лукашенко» и «содействие экстремизму»

25-летнего Егора Буяна судили в Могилевском областном суде, хотя он прописан в деревне Ольманы Столинского…

08.12.2025

Брестская транспортная инспекция отреагировала на шокирующий случай с такси: ребенок оказался один на улице

В Бресте водитель такси высадил подростка в дождь без телефона и денег. Транспортная инспекция отреагировала…

08.12.2025