Паляўнічыя паведамілі пра «незвычайны трафей» здабыты ў Лідскай паляўнічай гаспадарцы. Экалагічныя наступствы яго забойства могуць выклікаць пытанні.
Чорны воўк. Фота: Andy Skillen Photography. Крыніца: www.thoughtco.com
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) паведамілі пра «незвычайны трафей», атрыманы ў Лідскай паляўнічай гаспадарцы. BGmedia паразмаўляла з эколагам Інэсай Балоцінай пра асаблівасці чорнага воўка і пра магчымыя наступствы яго забойства для навакольнага асяроддзя.
Чытайце таксама: Стал известен результат экспертизы на бешенство убитого волчонка в заказнике. Зоозащитники требуют наказать виновных
Як паведамілі ў БТПР, чорнага воўка паляўнічыя забілі на гэтым тыдні. У ведамстве адзначылі, што паляванне на ваўкоў лічыцца і захапляльным, і складаным: яны маюць выдатны слых і нюх, а таксама здольныя «лічыць» чалавечыя крокі. Паводле БТПР, самі паляўнічыя «ганарацца такім трафеем».
Нагадаем, што ў Беларусі паляванне на ўсіх ваўкоў, незалежна ад колеру, дазволена на працягу ўсяго календара года.
Чорны воўк належыць да таго ж віду, як і воўк шэрага колеру — Canis lupus. Яго чорная поўсць — вынік мутацыі, меланізму, які назіраўся ў хатніх сабак і перадалася ваўкам праз гібрыдызацыю.
Такі воўк часцей за ўсё сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, чым на еўрапейскім кантыненце. Яго наяўнасць тут — вялікая рэдкасць.
Экспертка па біяразнастайнасці Інэса Балоціна растлумачыла, чым чорны воўк можа адрознівацца ад шэрага, акрамя афарбоўкі поўсці. Паводле яе слоў, існуюць даследаванні і назіранні, што ў жывёл з незвычайнай, у тым ліку больш цёмнай або стракатай афарбоўкай, паводзіны могуць быць мякчэйшыя, чым у асобін з класічнай. Падобная карціна назіраецца і ў лісаў: лісы з вісячымі вушамі, напрыклад, часта паводзяць сябе спакайней за лісаў з традыцыйнымі формамі вушэй. Аналагічныя прыклады вядомы і ў чорных лісаў.
«Адрозненні ў паводзінах у межах аднаго віду часам сапраўды звязаныя з пэўнымі мутацыямі. І сітуацыя з чорнымі ваўкамі — не выключэнне», — адзначае эколаг. Пры гэтым у Беларусі, па словах Балоцінай, спецыяльных даследаванняў пра падобныя адрозненні не праводзілі.
Іншыя эколагі таксама звярталі ўвагу, што шэрыя ваўкі часта праяўляюць больш агрэсіўныя паводзіны, чым чорныя. Мяркуецца, што мутацыя, звязаная з цёмнай афарбоўкай, можа ўплываць і на гармоны, якія фарміруюць паводзіны.
Навукоўцы з Оксфарда праводзілі даследаванне ваўкоў у Паўночнай Амерыцы і выявілі цікавую заканамернасць: чорныя ваўкі часцей мелі антыцелы да вірусу сабачай чумы. Больш за тое, яны аказаліся лепш адаптаванымі да выжывання падчас успышак хваробы, у той час як шэрыя ваўкі гінулі часцей.
Даследчыкі прыйшлі да высновы, што ў рэгіёнах, дзе рэгулярна адбываюцца ўспышкі чумы, для ваўкоў можа быць эвалюцыйна выгадна выбіраць партнёраў з іншай афарбоўкай, каб павялічыць шанцы на нараджэнне нашчадкаў з чорнай поўсцю і, адпаведна, большай устойлівасцю да хваробы.
З аднаго боку, воўк — драпежнік, які палюе на капытных, і ў Беларусі яго адстрэл, незалежна ад афарбоўкі, дазволены цэлы год.
Аднак варта памятаць, што воўкі адыгрываюць важную ролю ў экасістэме. Яны рэгулююць колькасць капытных жывёлаў, папуляцыя якіх у апошні час істотна павялічылася. За гэты год у краіне ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам капытных, а алені, з-за росту папуляцыі і пастаяннай міграцыі, ужо знішчалі тоны бульбы ў прыватных гаспадарках.
Чытайце таксама: Папуляцыя аленяў у Беларусі расце: цяпер яны ўжо і бульбу нішчаць
Інэса Балоціна звяртае ўвагу, што празмерная колькасць капытных можа шкодзіць маладняку дрэваў і прыводзіць да перапасення. У такіх умовах многія драпежнікі — ваўкі, рысі, мядзведзі — выступаюць санітарамі лесу: яны кантралююць папуляцыю капытных, выбіраючы перадусім слабых, хворых або старых асобін. Гэта дапамагае падтрымліваць здароўе і генетычную ўстойлівасць стадаў.
Тое, што тычыцца чорных ваўкоў, — пра іх у Беларусі вядома вельмі мала. Аднак, калі спасылацца на меркаванні эколагаў, ёсць звесткі, што асобіны з цёмным афарбаваннем могуць мець устойлівыя антыцелы да сабачай чумы. Гэта патэнцыйна дазваляе ім перажываць хваробы, якія часта ўплываюць на шэрых ваўкоў. У такім выпадку скрыжаванне чорных і шэрых ваўкоў можа спрыяць узмацненню здароўя папуляцыі праз перадачу генетычных адаптацый, у тым ліку ўстойлівасці да вірусных інфекцый.
Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла
У Бабруйску прытулак для 160 сабак мог страціць тэрыторыю пад вальерамі. За некалькі дзён на…
Жительница Кобрина после прогулки по лесу возле озера Каташи рассказала, что была неприятно удивлена состоянием…
Жыхары вуліцы Якуба Коласа ў Слуцку кажуць, што пасля дажджу выйсці з дому становіцца складана.…
У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…
После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…
Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…