Categories: Новости

У Гомельскім маладзёжным тэатры Караткевіча паказваюць па-руску. У афішы няма ніводнага беларускамоўнага спектакля

Гомельскі маладзёжны тэатр паказвае спектакль паводле твора Уладзіміра Караткевіча па-руску. У лістападаўскай афішы ўсе пастаноўкі — на рускай мове.

Share

У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры ідзе спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, але пастаноўка — на рускай мове.

Чытайце таксама: Ляхавіцкі кансервавы завод не плануе дадаваць беларускую мову на ўпакоўкі і ў 2027 годзе

Як піша Homeldays, у афішы на лістапад няма ніводнай іншай беларускамоўнай пастаноўкі. Усе назвы і апісанні спектакляў пададзеныя па-руску.

Прэм’ера «Дзікага палявання караля Стаха» адбылася 11 мая 2025 года. Тэатр вызначае жанр пастаноўкі як неануар, узроставае абмежаванне — 16+. Рэжысёр і аўтар інсцэніроўкі — Дэвід Разумаў, мастачка-пастаноўшчыца — Таццяна Стысіна.

Сцэна са спяктакля «Дзікае паляванне». Калаж «Штодзень»

У спектаклі распавядаецца пра маладога этнографа, які трапляе ў стары замак і пачынае расследаваць таямніцу дзікага палявання. Аднак беларускі класічны твор гледачам прапануюць у рускамоўнай версіі.

Уся афіша — па-руску

У лістападаўскім рэпертуары тэатра — пастаноўкі паводле твораў Льва Талстога, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра і замежных аўтараў. Сярод назваў — «Власть тьмы», «Русалка», «Сильвия», «Дары волхвов» і «Все пьесы Шекспира за один вечер».

Па-руску аформленыя і назвы дзіцячых спектакляў, а таксама гастрольныя паказы Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа.

На афіцыйным сайце Гомельскага маладзёжнага тэатра лістападаўская афіша таксама размешчаная на рускай мове.

Расейскія артысты ў гомельскай афішы

Пытанні да культурнай афішы Гомеля ўзнікалі і раней. BGmedia распавядала пра жыхарку горада, якая звярнула ўвагу на вялікую колькасць расейскіх выканаўцаў у канцэртнай праграме і апублікавала ў TikTok відэа з афішай. «Іх наогул хтосьці ведае?» — пацікавілася гамяльчанка.

У каментарах таксама абмяркоўвалі, чаму расейскія артысты займаюць такое месца ў культурным жыцці беларускіх гарадоў. Цяпер увага да гомельскай культурнай праграмы звязаная ўжо з іншай праблемай: у афішы Маладзёжнага тэатра на лістапад няма ніводнага спектакля па-беларуску.

Чытайце таксама: «Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестывалю звязана з «расейскім светам»

Recent Posts

«Нас просто поставили перед фактом». Что не рассказали в сюжете ТРК «Брест» о сносе домов за Ледовым дворцом

ГосТВ показало встречу властей с жителями Бреста, которым грозит выселение ради новостроек. Провластные журналисты промолчали…

21.11.2026

«Красный кирпич был визиткой здания». Жители Барановичей раскритиковали новый цвет исторического Дома пионеров

В здании 1902 года завершают реставрацию и планируют открыть общепит. Жители возмущены цветом, но владелец…

21.11.2026

«У нас тут не СВА»: у Мінску кіроўца з расійскімі нумарамі заняў месца для людзей з інваліднасцю

Мінчук зняў на відэа машыну з расійскімі нумарамі, прыпаркаваную на месцы для людзей з інваліднасцю.…

20.11.2026

«Безопасность прогулок — наш приоритет!» Власти Бреста объяснили вырубку деревьев в парке 1 Мая

В горисполкоме отчитались, что в ноябре 2026 года завершили плановый этап и убрали деревья, «представлявшие…

20.11.2026

«Паклалі асфальт, а атрымаліся лужыны»: гродзенка паскардзілася на якасць рамонту сцежак

На сцежках паміж дзіцячым садком №84 і домам №6 на вуліцы Кляцкова пасля ўкладкі асфальту…

20.11.2026

У Віцебску людзей, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, адправілі прыбіраць тэрыторыю царквы

Пра новы выпадак паведаміла «Віцебская Вясна». Пасля ўборкі ў храме ўдзельнікам прачыталі лекцыю пра тое,…

20.11.2026