Мінчанка апублікавала відэа, у якім паказала парадзелы лесапарк у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дрэвы вырубаюць не ўпершыню, але цяперашняя прычына невядомая.
Парк Мядзвежына да і пасля вырубкі дрэваў. Скрыншот з відэа ў TikTok
Беларуска Наталля апублікавала відэа ў TikTok, у якім звярнула ўвагу на вырубку дрэваў у лесапарку «Мядзвежына», што знаходзіцца ў Фрунзенскім раёне Мінск.
Чытайце таксама: На адной з вуліц у Пінску вырубілі дрэвы: гэта выклікала спрэчкі ў гараджанаў
Паводле яе словаў, яшчэ зусім нядаўна падчас шпацыру яна бачыла там зялёны масіў, але ў нейкі момант дрэвы проста зніклі — на іх месцы засталіся толькі пні. Менавіта гэта і выклікала абурэнне ў сацсетках.
@natalidominion Лесопарк Медвежино 😲🥺😞 #природа #жизнь #работа #2026 #рекомендации ♬ som original — AV music
Падобная сітуацыя ўжо ўзнікала раней. Яшчэ ў 2023 годзе мінчане звярталі ўвагу, што зялёная зона ў раёне прыкметна скарацілася.
Тады гарадскія службы тлумачылі вырубку распаўсюджаннем шкодніка — караед-тыпограф, які пашкоджвае дрэвы. На месцы высечаных участкаў абяцалі высадзіць новыя яліны.
Аднак праз год, як адзначаюць жыхары, сітуацыя не толькі не палепшылася, але і пагоршылася: вырубкі працягнуліся і сталі яшчэ больш маштабнымі. Пры гэтым, па словах людзей, пад пілу траплялі і з выгляду здаровыя дрэвы.
Галоўны ляснічы Мінскай лесагаспадаркі Дзмітрый Касач раней заяўляў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем і пагрозы для лесу няма.
Па яго словах, работы звязаныя з ліквідацыяй ачагоў шкодніка:
«У гэтым годзе мы працягваем знішчаць ачагі паражэння караеда-тыпографа. Яшчэ каля гектара тэрыторыі падпадзе пад суцэльныя санітарныя рубкі. На масіве больш за 30 гектараў, дзе ёсць невялікія групы высахлых дрэў, таксама будуць праводзіцца выбарачныя рубкі. Важна разумець: ялінка можа выглядаць зялёнай, але яе кара ўжо высыхае і адслаіцца — такое дрэва лічыцца загінулым».
Ён таксама сцвярджаў, што на месцы вырубак ужо з’явіліся новыя пасадкі:
«Там, дзе ў мінулым годзе праводзіліся вырубкі, мы высадзілі тры ўчасткі новых лясных культур — гэта каля гектара».
Акрамя таго, частка дрэваў, паводле афіцыйнай інфармацыі, была пашкоджана і высахла пасля моцнага ўрагану. Аднак гэтыя тлумачэнні пераконваюць не ўсіх.
У Telegram-канале адміністрацыі Фрунзенскага раёна паведамлялася, што ў лесапарку таксама праводзяцца работы па добраўпарадкаванні — у тым ліку замена пешаходных дарожак.
Зыходзячы з каментароў у сацсетках, многія мінчане з жалем успрынялі сітуацыю. Людзі абураюцца маштабамі вырубкі, сумняваюцца ў яе абгрунтаванасці і баяцца, што на месцы зялёнай зоны могуць з’явіцца забудовы. Некаторыя таксама звяртаюць увагу, што нават калі новыя дрэвы высаджваюць, на аднаўленне лесу спатрэбяцца гады.
Вось што пішуць карыстальнікі пад відэа мінчанкі Наталлі:
Некаторыя карыстальнікі адзначаюць, што на месцы вырубак з’явіліся маладыя саджанцы. Але і гэта не супакойвае людзей: «Колькі гадоў трэба, каб яны выраслі?», — задаюцца пытаннем яны.
Сітуацыя вакол парку «Мядзвежына» зноў падняла пытанне балансу паміж санітарнымі работамі і захаваннем гарадскіх зялёных зон. Пакуль улады гавораць пра неабходнасць вырубак, частка жыхароў бачыць у гэтым празмернае знішчэнне дрэваў і баіцца страты аднаго з нямногіх месцаў для адпачынку ў Фрунзенскім раёне Мінска.
Чытайце таксама: «Дрэвы пасадзілі, цяпер засталося траву пафарбаваць». У Мінску абурыліся пасадкай дрэваў у мёрзлую зямлю
В Бресте День памяти 22 июня превратился в масштабную программу с реконструкторами, спектаклями и митингом.…
За першыя пяць месяцаў 2026 года прамысловая вытворчасць у Брэсцкай вобласці вырасла на 4,1%, у…
У Вільчыцкім лясніцтве пад Магілёвам выявілі больш за два кіламетры дарог, засыпаных будаўнічым бутам. У…
ГосСМИ писали о тысячах верующих, молитвах и памятных мероприятиях. Брестчане обсуждали кортеж, перекрытые дороги, охрану…
Произошла аварийная остановка насоса, обеспечивающего подачу воды в городские сети. При попытке повторного запуска оборудование…
В Минске женщина без видимой причины ударила по лицу 10-летнего школьника возле магазина. Суд назначил…