У Маладзечне валанцёры разам з уладамі паставілі домік для бяздомных катоў. Сітуацыя нагадала беларускім карыстальнікам пра недахоп прытулкаў у краіне.
Домік для катоў у Маладзечна. Фота: www.mgazeta.by
У адным з двароў Маладзечна з’явілася вулічная хатка для катоў. Ініцыятыву падтрымалі валанцёры і ўлады, але беларусы адзначаюць, што такія рашэнні пакуль рэдкасць для многіх гарадоў.
Чытайце таксама: Валанцёрка з Лельчыцаў ратавала шчанюкоў ад адлову камунальных службаў
На вуліцы Міра каля дома № 18 адбылася падзея, якая прыцягнула ўвагу многіх жыхароў. У двары ўсталявалі невялікі домік для бяздомных катоў — месца, дзе жывёлы могуць схавацца ад холаду і непагадзі. Ініцыятыва стала вынікам супрацоўніцтва валанцёраў і мясцовых уладаў.
Праект пад назвай «Двары пад апекай» пачаўся з звароту прадстаўніцы зоаабарончай ініцыятывы ў Маладзечанскі райвыканкам. Яна прапанавала дапамагчы жывёлам, якія жывуць у гэтым раёне, і знайшла падтрымку. У выніку домік усталявалі сіламі валанцёраў.
У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Бохан —ініцыятыва атрымала афіцыйную падтрымку.
Прадстаўніца арганізацыі «Шанец на жыццё» Надзея Казак адзначыла, што гэта толькі пачатак:
— Хачу падзякаваць за падтрымку і разуменне. Вялікі дзякуй валанцёрам і ўсім, хто дапамог з усталяваннем доміка. Вельмі хочацца, каб у будучыні такія месцы з’явіліся і ў іншых раёнах горада і не толькі. Мы верым, што нават невялікія крокі могуць зрабіць жыццё жывёл лепшым.
Пад навіной у TikTok многія беларусы падтрымалі ініцыятыву і адзначылі, што падобныя домікі патрэбныя не толькі ў Маладзечне, але і ў іншых беларускіх гарадах:
@mktvmolo♬ оригинальный звук — МКТВ
Тым часам гісторыя з домікам у Маладзечне зноў звярнула ўвагу на агульную праблему — у Беларусі дагэтуль няма развітай сістэмы дзяржаўных прытулкаў для бяздомных жывёл. У многіх рэгіёнах асноўным спосабам «вырашэння» праблемы застаецца адлоў.
Раней мясцовыя ўлады ў розных гарадах заклікалі жыхароў паведамляць пра бяздомных жывёл у спецыяльныя службы. Пры гэтым людзям, якія падкормліваюць жывёл або дазваляюць ім знаходзіцца ў падвалах дамоў, могуць пагражаць штрафы — да 20 базавых велічынь.
Чыноўнікі тлумачаць гэта санітарнымі нормамі. Паводле правілаў, карміць жывёл можна, але з улікам патрабаванняў, а размяшчаць іх у падвалах або тэхнічных памяшканнях лічыцца парушэннем.
Праваабаронцы і валанцёры пры гэтым сцвярджаюць, што адлоў у беларускіх рэаліях нярэдка заканчваецца знішчэннем жывёл, бо месцаў для іх утрымання не хапае.
Большасць прытулкаў у краіне — гэта не дзяржаўныя ўстановы, а валанцёрскія праекты. Напрыклад, у Мінску працуе прытулак «Суперкот», а ў Брэсце — цэнтр дапамогі жывёлам «Дабрыня». Але ў невялікіх гарадах і раёнах такіх магчымасцей значна менш.
У выніку валанцёры часта вымушаныя самастойна шукаць грошы, часовае месца для жывёл і новыя сем’і для іх.
Спрэчкі вакол працы службаў адлову ўзнікаюць у розных рэгіёнах краіны. Напрыклад, у Мінску валанцёры неаднаразова крытыкавалі ўмовы ўтрымання жывёл на прадпрыемстве «Фаўна горада», дзе знаходзяцца адлоўленыя сабакі і каты.
Падобныя гісторыі адбываюцца і ў іншых гарадах. У Магілёве прадстаўнікі дабрачыннай ініцыятывы раней прасілі ўлады перадаць пусты будынак пад прытулак, але ім параілі шукаць дапамогу ў інтэрнэце і сацыяльных сетках.
У цяперашніх умовах нават аднаго доміка для катоў у двары выглядае як невялікі, але паказальны крок. Ён паказвае, што праблему можна вырашаць не толькі праз адлоў, але і праз супрацоўніцтва валанцёраў, жыхароў і ўладаў.
Аднак самі валанцёры адзначаюць, што без сістэмнага рашэння — стварэння сеткі прытулкаў, празрыстай працы службаў адлову і падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў — такія гісторыі будуць паўтарацца.
І таму многія беларусы у сацсетках падркэсліваюць, што домікі для бяздомных жывёл, як у Маладзечне, павінны з’яўляцца не адзінкава, а ў розных гарадах і дварах краіны.
Чытайце таксама: В Слонимском районе к известной волонтерке без предупреждения пришли посчитать собак, которых она содержит за свой счет
У Бабруйску прытулак для 160 сабак мог страціць тэрыторыю пад вальерамі. За некалькі дзён на…
Жительница Кобрина после прогулки по лесу возле озера Каташи рассказала, что была неприятно удивлена состоянием…
Жыхары вуліцы Якуба Коласа ў Слуцку кажуць, што пасля дажджу выйсці з дому становіцца складана.…
У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…
После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…
Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…