Categories: Новости

Абласныя цэнтры адстаюць ад Мінска: у Магілёве абяцаюць аплату карткай у транспарце толькі да 2029 года

Улады Магілёўскай вобласці плануюць перавесці ўвесь гарадскі транспарт на аплату банкаўскімі карткамі да канца пяцігодкі — значна пазней, чым у сталіцы.

Share

У Магілёўскай вобласці аплата праезду ў гарадскім транспарце банкаўскімі карткамі павінна стаць паўсюднай толькі да 2029 года. Пра гэта заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сесіі абласнога савета дэпутатаў.

Чытайце таксама: «Вы что, издеваетесь?»: Жительница Рогачёва показала скользкий автобус

Паводле словаў чыноўніка, у бягучай пяцігодцы — 2025–2029 гады, якая атрымала назву «Пяцігодка якасці», з улікам укаранення ў Беларусі адзінай сістэмы аплаты праезду плануецца перавесці 100% гарадскога транспарту вобласці на безнаяўную аплату.

Аплата праезда, ілюстрацыйнае фота. Крыніца: myfin.by

У самім Магілёве сістэму пачалі ўкараняць яшчэ ў лютым 2025 года. У 2025-м на яе развіццё плануюць накіраваць восем мільёнаў рублёў з інавацыйнага фонду. Таксама ўлады абяцаюць абнаўленне рухомага саставу: у гэтым годзе ў вобласці ўжо набылі 33 аўтобусы для гарадскіх і прыгарадных перавозак, восем тралейбусаў з аўтаномным ходам і 16 электробусаў. Акрамя таго, ў 2025 годзе плануецца закупіць каля 130 аўтобусаў. У цэлым у рэгіёне заяўляюць пра намер абнаўляць не менш як 10% транспарту штогод.

Бескантактная аплата праезду ў сталіцы

Сітуацыя з бескантактнай аплатай у Мінску выглядае іншай. У канцы верасня 2025 года ў наземным грамадскім транспарце сталіцы запусцілі магчымасць аплаты праезду банкаўскімі карткамі. Да аплаты прымаюць карткі «Беларусбанка», а таксама сістэмы «Белкарт» усіх беларускіх банкаў.

Раней аплата карткай у Мінску была даступная толькі ў метро. У аўтобусах, тралейбусах і трамваях квіток можна было набыць праз праграму «Аплаці» альбо купіць у кіроўцы — за наяўныя ці карткай. Цяпер жа ўлады абяцаюць, што ўжо ў 2026 годзе ва ўсім наземным транспарце сталіцы можна будзе разлічыцца любой банкаўскай карткай.

Па словах дырэктара дзяржпрадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрыя Супрановіча, у перспектыве такі праект плануюць распаўсюдзіць на ўсю краіну, а наступным этапам стане аплата праезду з дапамогай NFC.

Ці можна аплаціць праезд у аўтобусах у іншых гарадах

Аднак на практыцы ў рэгіёнах укараненне лічбавай аплаты часта сутыкаецца з праблемамі. Як раней пісала BGmedia, у кастрычніку 2025 года беларускія карыстальнікі TikTok масава абмяркоўвалі сітуацыю з валідатарамі ў грамадскім транспарце. Хоць прылады і з’явіліся ў многіх гарадах, працуюць яны далёка не паўсюль.

«Заходжу ў аўтобус у Жодзіна. Кандуктар выходзіць. Кіроўца не прадае, валідатар не працуе і едзем зайцам. Талонаў у нас няма», — пісаў адзін з карыстальнікаў.

Іншыя адзначалі падобныя праблемы і ў іншых абласных цэнтрах. «Так, я з Гродна. Валідатары вісяць ужо як месяц, але не працуюць», — скардзіліся ў каментарах.
«У Брэсце яшчэ дзіркаколы вісяць», — іранічна дадавалі жыхары горада.

Не зважаючы на афіцыйныя заявы і планы па ўкараненню бескантактнай аплаты па ўсёй краіне, абласныя цэнтры Беларусі, так і рэгіёны, пакуль істотна адстаюць ад Мінска не толькі па тэмпах укаранення аплаты карткай, але і па якасці працы ўжо ўсталяваных сістэм.

Чытайце таксама: «Оплати» отыграл назад: подписки на билеты в транспорте не будет

Recent Posts

Замежныя паляўнічыя прынеслі беларускім лясгасам больш за мільён долараў

За першыя дзесяць месяцаў 2026 года беларускія лясгасы атрымалі больш за мільён долараў ад паляўнічага…

19.11.2026

«Этим только дай — все спилят!» В Бресте рубят деревья в парке 1 Мая, а власти молчат

На видео из Парка культуры и отдыха попали и гнилые, и внешне здоровые стволы. Горожане…

19.11.2026

«Семь часов за одной справкой»: начальник ЖРЭУ Бреста прокомментировал скандал вокруг ЖЭС-11

Многочасовые очереди, недовольство жителей и жалобы на работу сантехников. Начальник ЖРЭУ Бреста Игорь Годун высказался…

19.11.2026

«Пока не было ваших умных датчиков, не было пробок». ГАИ снова объяснила брестчанам работу «умных» светофоров

Гаишник провел брифинг на новом перекрестке Жукова и Ковельской, а госСМИ нашли довольного водителя. Жители…

19.11.2026

Ляхавіцкі кансервавы завод не плануе дадаваць беларускую мову на ўпакоўкі і ў 2027 годзе

Ляхавіцкі кансервавы завод паведаміў моўнаму актывісту Ігару Случаку, што не плануе выкарыстоўваць беларускую мову на…

19.11.2026

У Пінску студэнтам і школьнікам паказалі стрым з жаночай калоніі для рэцыдывістак

Для студэнтаў чатырох навучальных устаноў Пінска арганізавалі Zoom-сустрэчу з жанчынамі, якія адбываюць пакаранне ў калоніі…

19.11.2026