Categories: Новости

Беларускія прадукты ў польскай Лодзі: адкуль у краме з’явіўся «Лідскі квас» і сыркі «Савушкін»

У Лодзі заўважылі краму з беларускімі прадуктамі — ад квасу да сыркоў. Журналістка BGmedia разабралася, адкуль яны трапілі ў Польшчу і колькі каштуюць.

Share

У польскім горадзе Лодзь пакупнікі звярнулі ўвагу на незвычайны асартымент — на паліцах у краме з’явілася шмат прадуктаў беларускіх вытворцаў. Сярод іх — квас, салодкія напоі, тварожныя сыркі і кансервы, якія звычайна цяжка знайсці ў краінах Еўрасаюза.

Чытайце таксама: Как превратить онлайн-шопинг в поддержку BGmedia — просто, без донатов, но с реальным эффектом

Журналістка BGmedia наведала краму, каб высветліць, адкуль узяліся гэтыя тавары, як яны аформленыя і па якім кошце прадаюцца.

Як выглядае агульны асартымент тавараў. Фота: BGmedia

Як на навіну адрэагавалі беларусы

Навіна пра беларускія прадукты ў Польшчы выклікала неадназначную рэакцыю ў саміх беларусаў. Частка карыстальнікаў у сацсетках паставілася да яе скептычна, сцвярджаючы, што інфармацыя выглядае як фэйк. Асноўны аргумент — нібыта цэннікі пад таварамі «на расейскай мове», што выклікала падазрэнні ў сапраўднасці паходжання прадуктаў.

Іншыя ж, наадварот, узрадаваліся: людзі ў каментарах адзначылі, што беларускія прадукты «даўно цэняцца за якасць і попыт на іх ёсць нават сярод палякаў і іншых еўрапейскіх пакупнікоў».

Якія мовы на цэнніках насамрэч

Як высветліла журналістка BGmedia, сцвярджэнні пра «расейскія цэннікі» не пацвердзіліся. У краме, дзе яны прадаюцца, цэтлікі пад таварамі ў асноўным аформленыя па-польску. Пры гэтым частка інфармацыі дублюецца на ўкраінскай мове, бо крама арыентаваная ў першую чаргу на ўкраінскіх пакупнікоў.

Напрыклад, беларускія сыркі і марская капуста ад «Санта Брэмар» падпісаныя па-польску, а «Лідскі квас» разам з іншымі напоямі маюць цэннікі на ўкраінскай мове.

Асартымент: што прадаюць у Лодзі?

Асноўную частку асартыменту крамы складаюць украінскія прадукты — ад кансерваў да дэсертаў. Аднак сярод іх можна знайсці і тавары з іншых краін, у тым ліку беларускія і грузінскія.

Беларускія прадукты і кошт на іх:

  • «Лідскі квас» — цёмны і хлебны: 6,56 зл за 0,5 літр, 11,98 зл за 1,5 л
Квас «Лідскі» ў польскай краме. Фота: BGmedia
  • Салодкія напоі Darida
    • Vitamix «Мультыфрукт» — 5,59 зл за 1 літр
    • «Zeronad» — 7,65 зл за 1 літр
Напоі ад «Darida», фота: BGmedia
  • Тварожныя сыркі «Савушкін» — 3,24 зл за штуку:
    • «Плюш» (шакаладны і ванільны)
    • «Топ» шакаладны
    • «Алёнка»
    • «Картошка»
    • «Савушкін з ваніллю»
Сыркі ад «Савушкін». Фота: BGmedia
Глазураваныя сыркі «Плюш» ад «Савушкін». Фота: BGmedia
  • Прадукцыя ад «Санта Брэмар»
    • марская капуста — 5,65 зл
    • ікра і селядзец «Маціас» (кошты ў краме не пазначаны)
Марская капуста ад «Санта Брэмар». Фота: BGmedia
Селядзец «Маціас» ад «Санта Брэмар». Фота: BGmedia
Ікра ад «Санта Брэмар». Фота: BGmedia

Адкуль у Польшчы беларускія тавары

Інфармацыя на ўпакоўках паказвае, што прадукты трапляюць у Польшчу праз розныя ланцужкі дыстрыбуцыі.

Тавары ад «Санта Брэмар» маюць маркіроўку цалкам на нямецкай мове, што сведчыць пра пастаўкі праз Германію. Назва нямецкага дыстрыбутара — РET-FISCH GmbH Am Lunedeich. Ён спецыялізуецца на рыбных прадуктах.

Упакоўкі ад прадуктаў «Санта Брэмар», адваротны бок. Фота: BGmedia

Сыркі «Савушкін» захавалі арыгінальную ўпакоўку, але абклееныя налепкамі на нямецкай мове, што таксама ўказвае на магчымы ўвоз праз Германію і папярэдні рээкспарт з іншых краін (напрыклад, Казахстана ці Грузіі). Кампанія належыць да Leis — Siberia group, заснавальнікі якой паходзяць з Расіі.

Упакоўка ад сырка «Плюш». Фота: BGmedia

«Лідскі квас» і напоі Darida маюць налепкі на польскай мове. У якасці дыстрыбутара пазначаная кампанія Favo Retail Group з Кракава (адрас: al. Kijowska 7).

Упакоўка кваса «Лідскага» і напоя ад «Darida». Фота: BGmedia

Паводле адкрытых крыніц, Favo Retail Group належыць украінскім уласнікам, была заснаваная ў 2022 годзе і мае акцыянерскі капітал у памеры 150 тысяч злотых.

Чытайце таксама: «Можа, вам пара на пенсію?»: беларуска абвінавачвае кіраўніцтва крамы «Родны кут» у закрыцці адзінай крамы

Recent Posts

Тихий Брест против «победобесия»: россиянка удивилась скромной программе на 9 мая и нарвалась на жесткий ответ

Гостья из Волгограда раскритиковала атмосферу 9 мая в Бресте. В комментариях ей напомнили историю 1939…

14.05.2026

«Крэатыўныя ў нас дызайнеры». Магілёўцы абмяркоўваюць туі «18+» у цэнтры горада

Такі ландшафтны дызайн заўважылі ў некалькіх месцах у горадзе, але лакацыі не раскрылі.

14.05.2026

Последний звонок для деревни: почему на Севере школы становятся центрами жизни, а в Беларуси — пустыми зданиями

Школы в Беларуси превращаются в лоты на аукционах, пока Северная Европа делает из них центры…

14.05.2026

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026

Почти 900 тысяч просмотров: TikTok БрГУ имени А.С.Пушкина взорвал сеть

Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…

13.05.2026

Фатальная самоуверенность топ-менеджмента. Александр Мертенс — о том, почему бизнес может рухнуть на пике успеха

Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…

13.05.2026