Categories: Новости

Аршанка патрабуе ад Расіі выплаты за забітага на вайне бацьку, які не плаціў аліменты

30-гадовая жыхарка Оршы заявіла, што будзе дамагацца выплат ад Расіі за загінулага на вайне бацьку, які не ўдзельнічаў у яе жыцці.

Share

Аршанка распавяла ў сацсетках, што яе бацька загінуў на вайне ва Украіне, і яна хоча атрымаць кампенсацыю. Падобны выпадак ужо здараўся у Лунінцы.

Чытайце таксама: В Украине погиб молодой брестчанин, который воевал за Россию. В 2020-м его наградили грамотой за геройство в Малорите

30-гадовая жыхарка Оршы Маргарыта заявіла ў сацыяльных сетках, што яе бацька — Яўген Калеснік — загінуў на вайне Расіі супраць Украіны, і яна мае намер дамагацца так званых «пахавальных» выплат. На гэта звярнуў увагу Telegram-канал Orsha.eu.

Паводле слоў жанчыны, яна не падтрымлівала з бацькам ніякіх адносін. Ён з’ехаў у Расію, не плаціў аліменты і не ўдзельнічаў у яе выхаванні. Маргарыта падкрэслівае, што не ўспрымае яго смерць як асабістую трагедыю і разглядае магчымыя выплаты як адзіны спосаб атрымаць хаця б нейкую кампенсацыю.

Скрыншот з Threads Маргарыты

Па інфармацыі Belpol, Яўген Калеснік сапраўды неаднаразова прыцягваўся ў Беларусі да адказнасці за нявыплату аліментаў. Пры гэтым адзначаецца, што калі ў загінулага была сям’я ў Расіі, за права на выплаты можа ўзнікнуць спрэчка.

Яўген Калеснік. Фота са старонкі «Вконтакте»

Таксама вядома, што сама Маргарыта ў 2020 годзе прыцягвалася да адказнасці па артыкуле 23.34, а каля двух з паловай гадоў таму страціла мужа ў дарожна-транспартным здарэнні.

Раней падобная сітуацыя ўжо ўзнікала ў Лунінцы. Там мясцовай жыхарцы таксама не выплацілі кампенсацыю за сына, які загінуў на вайне ва Украіне і ваяваў на расейскім баку. Жанчына публічна распавядала пра сваю гісторыю і цяжкасці з атрыманнем выплат.

Чытайце таксама: Расейка паступіла ў мінскі каледж, бо ў яе краіне ўсе бюджэтныя месцы занялі дзеці «СВОшнікаў»

Recent Posts

Былы палітвязень Аляксей Коршун, які адбываў тэрмін у Шклове, мог паехаць ваяваць за Расею

Былы беларускі палітвязень Аляксей Коршун, паводле паведамлення незалежных крыніц, заключыў кантракт з Мінабароны Расеі і…

06.10.2026

Расея зноў не прапусціла кветкі з Беларусі. 300 руж спалілі праз шкодніка

Рассельгаснагляд выявіў у чарговай партыі руж заходняга кветкавага трыпса. Кветкі спалілі, а ўладальніку грузу вынеслі…

06.10.2026

У Рэчыцкім раёне пасля звароту жыхароў адрамантавалі дарогу і прыбралі знак, які стаяў больш за год

Знак на дарозе да Горнаўкі стаяў больш за год, хоць бачных рамонтных работ працяглы час…

06.10.2026

«ГАИ галочку за показательную казнь поставила!» Мотоциклист, которого лишили прав, рассказал свою причину езды без рук

41-летний водитель Yamaha убрал руки с руля во время движения. ГАИ посчитала это нарушением и…

06.10.2026

«Можете его даже не набирать». Задержан главный врач Брестской областной больницы Александр Карпицкий

Одновременно с ним, похоже, был задержан и коллега Андрей Шестюк. На рабочем месте он также…

06.10.2026

У Брэсце знайшлі «зарплаты ў канвертах» у 61 арганізацыі. У бюджэт вярнулі больш за 3 млн рублёў

У падатковай інспекцыі праверылі, ці цалкам арганізацыі паказваюць выплаты работнікам і пералічваюць з іх падаткі.…

06.10.2026