Categories: Новости

«Дзе яно, **яць, пачышчана?»: бабруйчане абураюцца на працу камунальных службаў праз «кашу» на вуліцах

Жыхары Бабруйска паказалі ў TikTok вуліцы са снежнай «кашай» — камунальнікі пачысцілі не ўсе дарогі: па іх складана прайсці пешшу і правезці дзіцячы вазок.

Share

На сёння TikTok часта замяняе беларусам кнігу скаргаў, а часам і звароты ў розныя інстанцыі. Жыхары розных гарадоў выкарыстоўваюць платформу для стварэння рэзанансу, калі справа даходзіць да камунальных праблемаў. Нядаўна ў Бабруйску жыхары паскардзіліся на небяспечны стан дарог пасля снегападаў і дажджоў, а таксама — поўную адсутнасць уборкі вуліц камунальнікамі. Праблема закранае як цэнтр горада, так і іншыя раёны.

Чытайце таксама: «Снег проста звалiлi на абочыны»: Жыхары Пiнска скардзяцца на ўборку вулiц

За апошнія некалькі сутак з’явілася некалькі ролікаў на гэтую тэму: усе ад розных людзей. Ад жыхароў раённых вёсак, што наведалі Бабруйск, так і саміх гарадскіх жыхароў. Усе людзі абураюцца працы камунальных службаў: у часы моцных снегападаў, што прынес цыклон «Улі», не ўсе вуліцы былі ачышчаныя ад снегу.

Пасля павышэння тэмпературы снег пачаў таяць і ўтварацца ў «снежную кашу», па якой складана хадзіць як простым пешаходам, так і перасоўваць дзіцячыя вазкі. Пазней некаторыя ўчасткі, па якіх яшчэ не паспелі прайсціся людзі, моцна змерзлі і зрабіліся слізкімі.

Стан дарог у Бабруйску. Скрыншоты з відэа ў TikTok

Што кажуць бабруйчане

Паводле словаў жыхаркі горада, маці 4-месячнага дзіцяці, прайсці па вуліцы пешшу амаль немагчыма — не кажучы ўжо пра праезд з дзіцячым вазком або для людзей з інваліднасцю.

«Тут нерэальна прайсці самой, не тое што пракаціць каляску. Я ўжо наогул маўчу пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі — гэта проста немагчыма. На дарозе каша, а не дарога. Ніводнага трактара, ніводнага чалавека, які б гэта прыбіраў», — кажа жанчына ў сваім TikTok-відэа.

@nails_dodr♬ оригинальный звук — Яна

Іншая жанчына, што жыве ў вёсцы Бабруйскага раёна, адзначыла, што мясцовыя ўлады некалі публічна адрапартавалі пра якасную прыборку ад снегу ва ўсім горадзе. Аднак, як заўважыла яна, гэтыя заявы зусім не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Глядзіце, якая каша ў Бабруйску. Ну хтосьці ж сярод мэраў выступаў і сказаў, што ў нас усё пачышчана. Ну і дзе ж яно, **яць, пачышчана? Што, самі не бачыце, што людзі кашу месяць? А, ну вы ж не ходзіце. Прабачце. У вас жа ўласны транспарт», — адзначае яна.

@usermtaslgtiu2 #БОТРУЙСКАЯ ♬ оригинальный звук — ELENA

Іншыя людзі звяртаюць увагу, што праблема застаецца ў самім цэнтры горада. А тыя месцы, дзе не паспелі прайсціся людзі, замярзаюць у лёд, робячы дарогу небяспечнай. Бабруйчане не стрымліваюць эмоцый, калі апісваюць сітуацыю:

«Якога **я ў нас нічога не чысцяць? Куды яны, бл***, грошы дзяваюць? Гэта ж цэнтр горада — і такія непраходныя сцежкі. Трэба, як кажуць, альбо на лыжы станавіцца, ці я не ведаю, што яшчэ. Тут немагчыма прайсці ні маладым, ні старым. Гэта ўвогуле гамон! У гэтым годзе — поўны. Я разумею, што снегу намяло, але ж гэта ўсё роўна ненармальна. Як яны гэта тлумачаць? Ну чым?», — абураюцца бабруйчане.

@zak1r10 бобруйский беспредел, в Западной Белоруссии запятая в деревнях, лучше с них расчищают точка #мой родный край Бобруйск #на заметку дорожным службам # в обеденный перонок #Вечерний Бобруйск, терпение у людей уже лопается и вырывается нецензурная лексика точка неделю сидели без хлеба, теперь сидим, практически без отопления, да ещё и дороги не расчищены #зима ♬ оригинальный звук — Сила Слова

«Прайсціся тут — суцэльны жах. А вось паспрабуй прайсці да рэстарана на Савецкай. Я тут 30–35 гадоў жыву і такога яшчэ не бачыў. Вось ідзе дождж, потым снег — і ўтвараецца вось такое. Там, дзе людзі не ходзяць, яно застывае, але раніцай тое самае будзе і там, дзе ходзяць. Гэта ж цэнтр горада. Людзі кажуць, што ў іх у вёсцы ў тысячу разоў лепш чысцяць, чым у нас тут», — распавядаюць жыхары.

@usermtaslgtiu2НЕ ПИШИТЕ ЧЕПУХИ , ПРО СНЕГ 🤣🤣🤣😜😜😜♬ оригинальный звук — ELENA

Чытайце таксама: У розных гарадах Беларусі з’явіўся «бясплатны каток»: але ёсць нюанс

Recent Posts

На аўтобусах Мінска заўважылі адсутнасць безбар’ернага асяроддзя

Беларус паказаў у TikTok, як выглядае аўтобус МАЗ-105. Паводле аўтара відэа, у ім не аказалася…

23.03.2026

Яшчэ адна вёска знікла з мапы Беларусі. Што вядома пра Саладоўню на Кругляншчыне

У Круглянскім раёне афіцыйна ліквідавалі вёску Саладоўня. Апошнія жыхары з’ехалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта…

23.03.2026

«Праблема ў выхаванні пенсіянераў?» Цяжарная беларуска паскардзілася на канфлікт у цягніку «Мінск — Маладзечна»

Дзяўчына некалькі разоў ветліва прасіла прыбраць ногі, аднак пажылая жанчына адказала: «Я сяджу так, як…

23.03.2026

Па калена ў гразі: у Слаўгарадскім раёне паказалі, як утрымліваюць кароў у гаспадарцы «Наша Радзіма»

Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў TikTok. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў.

23.03.2026

Чарвякі на сняданак у Белавежскай пушчы: беларуска паказала непрыемную знаходку ў кавярні

Дзяўчына напісала ў сацсетках, што цяпер у яе будзе агіда да ежы. Яна зайшла паснедаць…

23.03.2026

Камедыі і фільм Азаронка пакінулі, а гуканне вясны — адмянілі. Што адбывалася на сцэне ў Ветцы ў «дзень жалобы»

У Ветцы скасавалі традыцыйнае гукання вясны праз гадавіну Хатыні. Але ў афішы Гомеля на гэты…

23.03.2026