Categories: Новости

«Бедныя кухары!»: У Брэсцкай вобласці бацькі абураныя праверкамі ў школьных сталовых

Пракуратура Бярозаўскага раёна адсправаздачылася пра рэйды ў школьных сталовых. Аднак самі жыхары раёна і вобласці паставілі пад сумнеў вынікі праверак ежы.

Share

У TikTok-акаўнце прадзяржаўнага медыя «bereza.by» з’явілася чарговае «пахвальнае» відэа: мясцовая пракуратура рапартуецца пра рэйды ў школьных сталовых. Гэтым разам іх правялі ў сярэдняй школе ў вёсцы Здзітава. Аднак у саміх жыхароў раёна і Брэсцкай вобласці ўзніклі пытанні да вынікаў праверак харчавання.

Чытайце таксама: Што кажуць «рэгіёнкі» і бацькі дзяцей пра школьнае харчаванне?

«Прынцыпы праверак абумоўлены аптымізацыяй вытворчага працэсу, забеспячэннем школьных сталовых сучасным абсталяваннем, прымяненнем новых тэхналагічных рашэнняў і апрабацыяй новых страваў. У зоне ўвагі пракуратуры — забеспячэнне кантролю якасці і бяспекі школьнага харчавання; выкананне санітарных нормаў і правілаў, спраўнасці абсталявання», — распавяла мясцоваму выданню Вікторыя Гандзюк, памочніца пракурора Бярозаўскага раёна. Таксама яна адзначыла, што мэтай такіх праверак, акрамя павышэння якасці харчавання, з’яўляецца зніжэнне ўзроўню адходаў ежы.

@bereza.by 🥗 Прокуратура Березовского района проверила организацию питания учащихся в СШ д. Здитово. #березовскийрайон #прокуратура #здитово #школьноепитание #брестскаяобласть ♬ оригинальный звук — BEREZA.BY

Сама дырэктарка здзітаўскай школы Таццяна Ажажа запэўніла, што «рацыёны харчавання выконваюцца ў поўным аб’ёме». Паводле яе слоў, раз на чвэрць сярод вучняў і іх бацькоў праводзяць анкетаванне, а навучальная ўстанова «цесна супрацоўнічае з пракуратурай, прыслухоўваецца да рэкамендацый і цалкам выконвае патрабаванні».

Такія заявы гучаць узорна-паказальна, аднак не адказваюць на галоўнае пытанне: чаму тады відэа і каментары ад бацькоў і вучняў усё часцей сведчаць пра супрацьлеглае?

Карэспандэнт «Слава працы» дэгустуе школьны абед. Фота: «Слава працы»

Што не спадабалася жыхарам Брэсцкай вобласці ў рэйдах на школьныя сталовыя

У каментарах пад відэа, апублікаваным бярозаўскім медыя, разгарнулася актыўнае абмеркаванне. Як вынікае з водгукаў, жыхары не толькі Бярозаўскага раёна, але і ўсёй Брэсцкай вобласці, не надта задаволеныя вынікамі такіх рэйдаў. Частка людзей адзначае, што праверкі не даюць рэальнага эфекту: якасць харчавання не паляпшаецца, затое ціск на кухараў толькі ўзрастае. Іншыя, наадварот, звяртаюць увагу на тое, што ў шэрагу школьных сталовых санітарныя нормы наoгул не выконваюцца — і менавіта гэтыя праблемы, па іх словах, чамусьці застаюцца па-за ўвагай правяраючых.

  • «Што тамака яны правяраюць? Яны седзячы ў кабінетах, самі нічога не ведаюць, і далёкія ад працоўных момантаў. Які кашмар. Бедныя кухары!».
  • «У школах г. Брэста лепш правядзіце мерапрыемствы. У многіх школах нічога не памянялася. Халодныя сасіскі з халоднымі макаронамі. І дзеці гэта не ядуць».
  • «Працаваць і так няма каму… Як дасталі сваімі патрабаваннямі невыканальнымі».
  • «Нічога не маю супраць праверак, А чаму ў харчаблоку, у варачным цэху знаходзяцца староннія без галаўнога ўбору ў вулічным абутку, біжутэрыя, халат не апрануты, а накінуты?», — задаюцца пытаннем карыстальнікі.

Праверкі школьнага харчавання

Нагадаем, што з 1 кастрычніка ў Беларусі павысілі кошты на харчаванне ў школах і дашкольных установах прыкладна на 5%. Улады запэўнівалі, што рост тарыфаў неабходны «дзеля больш якасных прадуктаў». Аднак бацькі ўжо тады сумняваліся, што пасля падаражання дзеці сапраўды атрымаюць нешта лепшае.

Канфіскаваная ежа ў супрацоўнікаў сталовых. Фота: Дэпартамент аховы

Пасля хвалі крытыкі міністр адукацыі Андрэя Іванца абвесціў новую ініцыятыву: цяпер дырэктарам школ прадпісана штодня дэгуставаць усе стравы, прыгатаваныя ў сталовай. Ідэя падаецца простай — «узмацніць асабістую адказнасць» і пазбегнуць фармальнага падыходу. Фактычна ж атрымліваецца, што за любы недасол, перасмажаную катлету або халодны боршч цяпер адказным зробяць кіраўніка школы. У саміх установах ужо жартуюць: «Дырэктар цяпер працуе па сумяшчальніцтве дэгустатарам і дыетолагам».

Аднак беларуская рэальнасць значна менш аптымістычная. У Threads адна з маці распавяла, што пасля чарговых «праверак» у школе яе дачкі абяцалі палепшыць якасць страў і нават папрасілі дзяцей «усё з’есці». На практыцы ж ежа засталася нясмачнай, а вучняў фактычна прымушалі даядаць тое, што яны есці не хацелі.

Тым часам Камітэт дзяржкантролю разам з Пракуратурай працягвае правяраць школьныя сталовыя і фіксуе шэраг сур’ёзных парушэнняў: ад банальнага крадзяжу прадуктаў супрацоўнікамі сталовых да выпадкаў, калі дзецям падавалі стравы са сапсаваных інгрыдыентаў. І на фоне гэтых сітуацый усё цяжэй паверыць у тое, што новаўвядзенні і праверкі змогуць эфектыўна вырашаць праблемы, якія замоўчваліся гадамі.

Канфіскаваная ежа са школьных сталовых. Фота: Дэпартамент аховы

Чытайце таксама: «Директора будут дегустаторами»: что происходит со школьным питанием и почему Лукашенко снова недоволен

Recent Posts

«Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў

Мінчанка апублікавала відэа, у якім паказала парадзелы лесапарк у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дрэвы вырубаюць не…

18.03.2026

Брестские чиновники рассказали, что ждет Тришинское кладбище. Про повреждение памятников на субботнике промолчали

В ЖКХ Бреста заявили, что вырезают деревья, которые «негативно влияют как на функциональность, так и…

18.03.2026

Весенние палы выходят из-под контроля: пожары уже уничтожают дома и угрожают деревням

Весенние выжигания травы снова приводят к ЧП: огонь распространяется из-за ветра, страдают дома и леса.…

18.03.2026

«Ничего толком купить нельзя». Жители деревни Загорское уже год не дают покоя чиновникам, требуя решить их проблемы

В небольшом населенном пункте накопилось сразу несколько критических проблем — от перебоев с базовыми услугами…

18.03.2026

Да 70 рублёў за прыём: колькі на самой справе каштуе бюджэтная медыцына ў Беларусі

Прыём урача, хуткая і стацыянар — усё гэта каштуе бюджэту сотні рублёў. Аднак беларусы працягваюць…

18.03.2026

«Трэба знайсці рашэнне». Гомельскія чыноўнікі гадамі абяцаюць вырашыць праблему з транспартам у пасёлку Клімаўскі

Улетку туды часта прыязджаюць дачнікі, але кіроўцы грамадскага транспарту адмаўляюцца абслугоўваць гэты маршрут.

18.03.2026