Categories: Новости

«Гэта нашая фішка»: Беларуска заўважыла кавалкі дрэва ў вядомым айчынным зефіры — у кампаніі далі адказ

Жанчына падзялілася фатаздымкамі зефіру ў Threads: «Як добра, што я не дала яго дзіцяці».

Share

Беларуска пад нікам @_b.veta_ набыла зефір вядомага айчыннага вырабніка. Тое, што яна паказала ў Threads, не пакінула нікога абыякавым.

Чытайце таксама: У краме «Капеечка» пакупнік заўважыў, як пераважваюць сыр

На апублікаваных фатаграфіях відаць, што ў «Бабрускім» зефіры кампаніі «Красный пищевик» застаўся кавалак драўніны. Ён, у сваю чаргу, меў востры канец, што робіць прадукт небяспечным для ўжывання ў ежу.

«Ела зефір «Красный пищевик» і трапілася нейкая дзеравяшка. Вельмі добра, што не дала дзіцяці гэты зефір, ён яго вельмі любіць. Будзьце ўважлівыя, калі нешта ясце!», — дзеліцца жанчына ў Threads.

Скрыншот публікацыі з Threads

Што адказалі ў кампаніі

Акрамя публікацыі ў Threads, беларуска наўпрост звярнулася ў кампанію «Красный пищевик». Жанчына напісала ім у Instagram і неўзабаве атрымала адказ. Яго яна таксама апублікавала ў сваім асабістым акаўнце.

У кампаніі выбачыліся перад пакупніцай, а таксама патлумачылі, адкуль у прадукту з’явіліся кавалкі драўніны.

«Наш зефір вырабляецца па класічнай тэхналогіі для магчымасці захаваць “той самы” смак. Вось ужо шмат год гэтая тэхналогія не змяняецца. Пасля вырабу зефір адпачвае на экалагічных хваёвых дошках. Гэта “фішка” нашага вырабніцтва. Мы не выкарыстоўваем пластык і іншыя матэрыялы, каб захаваць спрадвечны смак і водар», — адказалі ў кампаніі.

Паведамленне ад «Красный пищевик» у Instagram. Фота: www.threads.com/@_b.veta_

Супрацоўнікі, што адказвалі жанчыне, таксама адзначылі, што такія выпадкі здараюцца вельмі рэдка, і звязаныя з асаблівасцю традыцыйнай тэхналогіі вырабу прадукту.

Не першы падобны выпадак

Беларускія карыстальнікі Threads, пабачыўшы адказ ад «Красного пищевика», падзяліліся падобнымі гісторыямі, з якімі ім давялося сутыкнуцца. Людзі заўважылі вострыя кавалкі драўніны ў зефіры, і напісалі скаргу ў кампанію. Адказы, як паведамляюць самі каментатары, былі ідэнтычныя прадстаўленаму жанчынай.

  • «Гадоў з 5-6 таму таксама трапіліся дзеравяшкі, пісала ім ліст. Яны таксама расказалі пра драўляныя дошкі. У якасці прабачэнні прывозілі пакет з зефірам. Але шчыра кажучы, пасля гэтага ем зефір з асаблівай асцярожнасцю».
  • «У мяне была год таму такая ж сітуацыя, напісалі аналагічны адказ».
  • «Нядаўна такая ж гісторыя адбылася, толькі з іх кававым зефірам і сапраўды такі ж адказ».

Чытайце таксама: Свежие овощи и фрукты исчезли с брестских рынков — где они и почему так произошло

Recent Posts

Кватэр для маючых патрэбу будуюць усё менш. А людзей тым часам не перасяляюць або плануюць знесці іх дамы

За пяць гадоў колькасць кватэр для маючых патрэбу скарацілася ў паўтара раза. Пры гэтым у…

23.09.2026

«До конца октября». Что происходит со сроками реконструкции моста через Мухавец в Бресте

Мостостроители рассказали, какие работы уже выполнены, почему новая конструкция будет ниже старой и когда по…

23.09.2026

Яблок будет втрое больше. А станут ли они дешевле? Пархомчик предложил остановить импорт

Власти Брестчины ждут большого урожая яблок и предлагают остановить импорт. Но сколько будут стоить местные…

23.09.2026

«Работы спыніліся, затое фасад пафарбавалі»: гамяльчанка паказала, у што ператварыўся капрамонт дома

Жыхарка Навабеліцкага раёна Гомеля паскардзілася на капрамонт дома: паводле яе, у кватэры чацвёрты месяц няма…

23.09.2026

«Вокруг никого нет, но красный горит?» Кобринчане обсуждают работу светофора в середине улицы Республиканской

На видео водитель останавливается перед переходом, хотя рядом нет людей. Жители предлагают включать красный по…

23.09.2026

У Баранавічах рэальныя суды праводзяць у каледжах і ліцэях. Часцей за ўсё — па «наркатычным» артыкуле

У Баранавічах крымінальныя справы разглядаюць проста ў актавых залах навучальных устаноў. Такія паседжанні праводзяць пад…

23.09.2026