Мінчанка паказала ў відэа, як падлогавае пакрыццё ў аўтобусах стварае небяспеку для простых людзей. Такую ж праблему заўважылі і ў іншых гарадах.
Слізкае пакрыццё ў грамадскім транспарце Мінска. Скрыншот відэа ў TikTok
Жыхарка сталіцы падзялілася ролікам, у якім паказала, як выглядае падлога ў грамадскім транспарце падчас моцных маразоў. Гэта не першая скарга на бяспеку транспарта за апошні час. Як вынікае з самога відэа, падлогавае пакрыццё стала вельмі слізкім, што стварае нязручнасці і рызыку траўмаў для пасажыраў. Жыхары іншых гарадоў пацвярджаюць такую ж праблему і ў сябе. А карыстальнікі TikTok задаюцца пытаннем, куды знікла абаграванне ў аўтобусах, калі яно вельмі патрэбнае.
Чытайце таксама: Беларуске не понравилось ехать в мороз на поезде из Бреста в Полоцк. Нашлись маршруты еще хуже — со снегом в тамбуре
BGmedia ужо звяртала ўвагу на скаргі беларусаў на грамадскі транспарт краіны. Так, жыхары Мазыра заўважылі дзіры ў «аўтобусах-гармоніках», праз якія прылятае снег і дождж, і трапляе проста на пасажыраў.
Пад скаргі патрапілі і электрычкі. У цягніку з маршрутам Мінск-Асіповічы, а таксама Мінск-Барысаў, было холадна, а ў тамбурах ляжаў снег. Падобную праблему пабачылі і ў цягніках, што накіроўваліся з Брэста ў Баранавічы, а таксама з Мінска ў Маладзечна. Беларусы таксама паскардзіліся на тое, што ступені ля выхаду з транспарта былі вельмі слізкімі і нават небяспечнымі для пасажыраў.
На гэты раз праблему з бяспекай падлогавага пакрыця заўважылі і ў аўтобусах Мінска. У роліку, што выклала беларуска, бачна, як пасажырам даводзіцца трымацца за поручні, каб не паслізнуцца і не ўпасці. Асабліва цяжка ў гэтай сітуацыі людзям сталога ўзросту: ім даводзіцца прасіць дапамогі ў іншых, каб заплаціць за праязны і бяспечна выйсці з транспарта.
@zhizelle_ #автобус #гололед #скользко #транспорт #беларусь @Zhizelle ♬ Funny — FASSounds
У камментарах пад ролікам мінчанкі многія беларусы пацвердзілі існуючую праблему. Жыхары розных гарадоў пішуць, што падобную сітуацыю пабачылі ў грамадским транспарце Гомеля, Магілёва.
На меркаванне беларусаў, слізкая падлога — недапушчальная з’ява ў транспарце. Карыстальнікі не стрымліваюць эмоцый, а таксама выказваюць думкі, што гэтую праблему трэба неадкладна вырашаць. Хтосьці нават заўважыў, што нават летам у аўтобусах часам працуе абаграванне, у той час, як узімку, калі яно вельмі патрэбнае, тое можа адсутнічаць.
Каментар, які атрымаў найбольшую колькасць лайкаў — зварот да Мінскага аўтамабільнага завода:
«ХТО «МАЗ»! Я звяртаюся да ўсіх: праекціроўшчыкаў, а таксама тых, хто падпісаў кантролі ў шыльдзе пад чарцяжамі. Вы ездзілі на сваім «творы» улетку, калі ў салоне 36, а на вуліцы 28; зімой, калі ў салоне -15, а на вуліцы -10? А падлога салона з ухілам? Гэта не дакаталіся ў дзяцінстве з горкі на лыжах і вырашылі аплаціць мару? Галоўны архітэктар МАЗа! Вы праекты ўвогуле бачыце? Ці даяце дабро не гледзячы?», — піша адзін з карыстальнікаў у TikTok.
Пакуль МАЗ не даваў афіцыйных каментароў наконт скаргаў беларусаў.
Чытайце таксама: «Чтобы все пошли работать в автобусные парки». В Бресте начали взвешивать маршрутки, а беларусы спорят, зачем
В ближайшее время завод будет выпускать всю линейку ранее существовавшей продукции, а также добавит новые…
В Беларуси обсуждают строительство хранилища радиоактивных отходов. Одной из площадок может стать Гомельская область.
Пассажира рейсового автобуса, следовавшего в Польшу, задержали на границе в Брест. В его сумке нашли…
Жыхары Мазыра скардзяцца на зграі бяздомных сабак каля двароў і школ. Падобныя праблемы ўзнікаюць і…
У Бабруйскіх электрасетках выявілі экалагічныя парушэнні пры захоўванні адходаў. Падобныя праблемы нядаўна знайшлі і на…
В городе начали сбор денег на консервацию исторического комплекса. Жители обсуждают, почему один из крупнейших…