Categories: Новости

«Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестывалю звязана з «расейскім светам»

Тэатральны фестываль «Белая Вежа» сёлета вылучыўся ўдзелам расейскага калектыву. Яго пастаноўшчыца мае скандальную «рускамірную» біяграфію.

Share

На гэтым тыдні ў Берасці стартаваў міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа». Мы ўжо адзначалі, што сёлета, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, удзел у ім прымае значна менш калектываў з краін ЕС, а колькасць удзельнікаў з Расеі і іншых краін з Усходу павялічылася.

Таксама чытаць: Победобесие на сцене и скудная география участников: изучили афишу театрального фестиваля «Белая Вежа-2025»

Адзін са спонсараў фестывалю — АНА «Русские сезоны», якая з 2017 года прасоўвае расейскую культуру ўнутры краіны і за яе межамі. У 2025 годзе праект удзельнічаў у арганізацыі IX Міжнароднага фестывалю оперы і балета «Херсанес», што адбыўся ў акупаваным Крыме, у Севастопалі.

У Берасці «Русские сезоны» разам з Міністэрствам культуры РФ падтрымалі пастаноўку А. Пушкіна «Бырашня-крестьянка», што вынікае з афішы Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Гэта сведчыць пра пэўны расейскі ўплыў на культурнае жыццё Берасця.

Сярод кіраўнікоў тэатральных калектываў журналістка BGmedia заўважыла асобу, звязаную з ідэалогіяй «рускага свету». Калектыў з Арлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя І. С. Тургенева прадставіць на фестывалі камедыю «На всякого мудреца довольно простоты», якая будзе паказвацца 11 верасня. Пастаноўшчыца спектаклю – Таццяна Дромава, ураджэнка Санкт-Пецярбурга, якая раней наведвала акупаваныя тэрыторыі Украіны ў ролі фатографа для расейскіх медыя.

Таццяна Дромава, рэжысёр

На акупаваных тэрыторыях жанчына ажанілася з Паўлам Дромавым, вядомым ваенна-палітычным дзеячам самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі, адным з камандзіраў узброенага фармавання «Казачая нацыянальная гвардыя Усевялікага войска Данскога» і камандзірам 6-га асобнага мотастралковага казацкага палка імя М. І. Платава Народнай Міліцыі «ЛНР».

Пасля забойства мужа Таццяна пэўны час пражыла на акупаванай Расеяй тэрыторыі, дзе атрымала працу кіраўніцы Луганскага расейскага драматычнага тэатра. У 2018 годзе жанчыну ўзнагародзілі медаллю «За заслуги II степени ЛНР». Акрамя гэтага, у гэты час яна пісала тэксты ў мясцовую прапагандысцкую газету «Казачий Вестник».

Таксама чытаць: На сайце БМЗ з’явіліся фатаздымкі пратэстаў 2020 года

У ранейшым інтэрв’ю расейскаму выданню spb.mk.ru, Дромава казала, што ніколі не цікавілася палітыкай. Але пры гэтым падтрымлівала мужа з яго антыўкраінскай пазіцыяй:

«Паша был не за ЛНР, он был против Украины. С большим усилием, за которое я стала его еще больше уважать, он согласился на вступление его полка в народную милицию ЛНР в начале января 2015 года».

У далейшым жыцці жанчына працягнула працу тэатральнай пастаноўшчыцы ў розных гарадах Расеі. Яе імя лічыцца ў спісе членаў Асацыяцыі дзеячаў рускіх тэатраў замежжа.

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026