Categories: Новости

У Касцюковічах беспрацоўных вывелі прыбіраць снег — у «раёнцы» гэта назвалі «выхаваўча-патрыятычнай мерай»

Непрацуючых жыхароў Касцюковічаў накіравалі на ўборку снегу. Афіцыйная прэса падае гэта як прафілактыку «асацыяльнага ладу жыцця».

Share

Пакуль у рэгіёнах працягваюць змагацца з наступствамі снегападаў, мясцовыя ўлады знаходзяць дадатковыя «рэсурсы» для навядзення парадку. Да прыборкі ўсё часцей прыцягваюць тых, каго афіцыйна адносяць да «незанятых у эканоміцы» або людзей з так званым асацыяльным ладам жыцця. Падаецца гэта як клопат пра горад і адначасова як «выхаванне» саміх грамадзян.

Чытайце таксама: Гомельшчына і Магілёўшчына — у лідарах па колькасці траўмаў праз галалёд

Раённае медыя «Голас Касцюкоўшчыны» паведамляе, што 17 лютага непрацуючыя, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Касцюковіцкага РАУС, «добраахвотна прыбіралі снег на дваровых тэрыторыях горада». Паводле словаў супрацоўнікаў РАУС, якія перадае раённая газета, «справа знойдзецца для кожнага», а падобныя працоўныя акцыі «аказваюць станоўчы ўплыў на выпраўленчы працэс».

Беспрацоўныя чысцяць снег у Касцюковічах. Фота: «Голас Касцюкоўшчыны»

У медыя таксама адзначылі, што гэтыя мерапрыемствы фарміруюць у грамадзян «дысцыплінаванасць, добрасумленнасць, патрыятызм, павагу да чалавечай годнасці і чужой працы», а таксама матывуюць іх да афіцыйнага працаўладкавання і «нармальнага здаровага ладу жыцця».

Тон публікацыі вытрыманы ў традыцыйнай для дзяржаўнай прэсы манеры: беспрацоўныя фактычна падаюцца як асацыяльныя людзі, якіх неабходна перавыхоўваць праз фізічную працу. Сам факт адсутнасці працы ў матэрыяле амаль аўтаматычна атаясамліваецца з маргінальнасцю. Пры гэтым не ўдакладняецца, на якіх канкрэтных умовах адбываецца такое «добраахвотнае» прыцягненне.

Падобныя мерапрыемствы праводзяць не ўпершыню

Падобная практыка фіксавалася і ў іншых рэгіёнах. У розных раёнах Гомеля грамадзян, прызнаных «незанятымі ў эканоміцы», накіроўвалі на ўборку снегу каля аўтобусных прыпынкаў і сацыяльных аб’ектаў, а таксама ў пешаходных зонах. Падобныя меры прымянялі і ў Магілёўскай вобласці. Так, у Касцюковічах беспрацоўныя ўжо прыбіралі снег пад дамамі, дзе пржываюць супрацоўнікі сілавых структураў.

«Дармаеды» прыбіраюць снег пад наглядам работнікаў мясцовага РАУС. Фота: www.kormanews.by

Нягледзячы на тое, што заканадаўства аб «незанятых у эканоміцы» не прадугледжвае прымусовага прыцягнення да грамадска-карысных работ, мясцовыя ўлады працягваюць выкарыстоўваць такую форму «прафілактыкі». Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» не ўстанаўлівае абавязку выконваць прымусовую працу, а Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт. 41) забараняе прымусовую працу без судовага рашэння.

За рыторыкай пра «карысць для грамадства» і «выхаваўчы эфект» застаюцца пытанні пра межы добраахвотнасці, прававыя падставы і павагу да чалавечай годнасці. І пакуль беспрацоўных у публічнай прасторы раённыя медыя працягваюць паказваць як праблему, пытанні пра законнасць і этычнасць такіх «працоўных акцый» толькі павялічацца.

Чытайце таксама: Беларусы ператварылі змерзлыя воданапорныя вежы ў турыстычны трэнд

Recent Posts

В Бресте «показательно» судили 20-летнего парня: назначили штраф и конфисковали BMW. Что он нарушил?

На суде брестчанин полностью признал вину и раскаялся. Он заявил, что осознает опасность своих действий…

18.02.2026

У «Санце» заўважылі робата-мыйшчыка. Ён выклікаў спрэчкі ў беларусаў

У сеткавай краме Мінска цяпер працуе робат, які мые падлогу. Відэа, якім падзяліўся жыхар сталіцы,…

18.02.2026

Гомельшчына і Магілёўшчына — у лідарах па колькасці траўмаў праз галалёд

З пачатку зімы ў Беларусі — больш за 16 тысяч пацярпелых ад галалёду. Найбольш —…

18.02.2026

Лукашенко назначил 19 судей в Бресте и области, а одного хорошо известного отправил в отставку. Вот что о них известно

Председатель суда Брестского района Сергей Маручек вынес решения минимум по 49 административным делам и репрессировал…

18.02.2026

Беларуска паскардзілася на японскі дэсерт у «Еўраопце»

Жанчына, якая набыла вядомае японскае печыва, паскардзілася на ягоную якасць. Па яе словах беларускі, прадукт…

17.02.2026

BELPOL опубликовал список беларуских предприятий, которые помогают России в войне. 7 из них — из Брестской области

В списке есть предприятия, хорошо известные любому беларусу. Например. Беларуская железная дорога, которая возила российских…

17.02.2026