Частка дарослых мужчын дала адмоўны адказ на пастаўленае пытанне. І часцей за ўсё — ад няведання таго, што гэта такое.
Ілюстратыўнае фота
Нядаўна ў прамым эфіры польскага тэлебачання ўсе прысутныя палітыкі не змаглі адказаць на пытанне, чым менструацыя адрозніваецца ад авуляцыі падчас размовы пра неабходнасць заняткаў па ахове здароўя і сэксуальнага жыцця. Некаторыя з іх маюць жонак і дзяцей. Па назіраннях тэлевядоўцы Магдалены Пернэт, гэты выпадак падкрэсліў важнасць такіх заняткаў.
Авуляцыя — гэта працэс вызвалення спелай яйцаклеткі з яечніка. Ён мае вялікае значэнне для планавання дзяцей, бо ў гэты перыяд самая высокая імавернасць зацяжарыць.
Неабходнасць лепшай адукацыі па тэме здароўя чалавека падкрэслівае новы трэнд у TikTok: на вуліцах розных гарадоў у мужчын пытаюцца, ці сталі б яны спаткацца з жанчынай падчас авуляцыі. Такая апытанка дайшла і да Брэста.
@slivkiby_brest♬ оригинальный звук — slivkiby_brest
Частка дарослых мужчын дала адмоўны адказ на пастаўленае пытанне. І часцей за ўсё — ад няведання таго, што гэта такое. Маладыя хлопцы таксама не ведалі, што гэта, і далі адмоўныя адказы на гэты конт. Былі і тыя, хто без ваганняў даў сцвярджаючы адказ. Магчыма, таму што ведаюць, што гэта за працэс у жаночым арганізме.
Вось, як на відэа адрэагавалі карыстальнікі TikTok:
Таксама сустрэліся і іншыя меркаванні на гэтую тэму:
Многія меркаванні пад відэа аб’ядноўвае непрыняцце цяперашняй сітуацыі, дзе некаторыя беларусы не ведаюць пра важны біялагічны працэс у целе жанчыны, неабходны для зачацця і здаровага цыклу.
Чытайце таксама: Хатні гвалт у Беларусі: чаму дзяржава хавае лічбы?
Жанчына выклала відэа ў TikTok, у якім паказала, што адбываецца пасля прыгатавання паўфабрыкату. Многія пагадзіліся…
Брестские архитекторы показали современный квартал мечты. Но горожане уверены: красивые рендеры не переживут встречу с…
У Магілёўскім райвыканкаме заяўляюць, што асянікі — “традыцыйная страва” рэгіёна і што яна можа трапіць…
Жители деревни Высокое жалуются — после вывоза сахарной свеклы дорога стала непроходимой. В ЖКХ пообещали…
Некоторые жители Барановичей опасались, что «лежащие полицейские» на улице Советской уберут, а асфальт под ними…
Жыхары дома №3 у вёсцы Селішчы заяўляюць, што пасля замены каналізацыі падчас капрамонту іх падвалы…