Categories: Новости

Жыхарка Маладзечна паскардзілася на «Смачныя» каўбаскі

Жанчына выклала відэа ў TikTok, у якім паказала, што адбываецца пасля прыгатавання паўфабрыкату. Многія пагадзіліся з яе абурэннем у каментарах .

Share

Жанчына, што жыве ў Маладзечне, паскардзілася на якасць паўфабрыкату, які набыла ў краме «Капеечка». Відэа з водгукам яна выклала ў свой TikTok-акаўнт.

Чытайце таксама: У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі пабачылі прусакоў

На меркаванне аўтаркі відэа, каўбаскі «Смачныя» з «Капеечкі» зусім не адпавядаюць прадуктовай якасці. Як вынікае з самога відэа, пасля прыгатавання паўфабрыкату можна заўважыць вялікую колькасць тлушчу, што выцякае з-пад яго. Гэта і не спадабалася жанчыне: «Вось уяві, каўбаскі, набытыя ў “Капейцы” на “Модулі”. Вось чатыры штучкі. І б****, колькі з іх тлушчу. Я проста ў шоку. Тлушч, вада… Што гэта? Без каментароў. Якія вялікія і смачныя», – іранізуе яна.

@olgasoroko2♬ оригинальный звук — Ольга Тс

Самі каўбаскі каштавалі 9.99 бел. руб. за 400 грамаў. Але, як можна заўважыць, пасля награвання прадукт страціў вагу і моцна зменшыўся ў памеры.  А калі жанчына націснула на іх відэльцам, тлушч працягваў выходзіць.

Памер каўбасак пасля прыгатавання. Скрыншот з відэа ў TikTok

Меркаванні беларусаў пра вырабы гэтай крамы

У каментарах пад відэа многія беларусы паскардзіліся на якасць паўфабрыкатаў айчыннага вырабніцтва, у прыватнасці ад крамы «Капеечка».

  • «Я ўжо два разы павялася на «высокую якасць» прадуктаў у «Капеечцы», што побач з «Модулем». Першы раз прынеслі дадому рыбу з гароднінай. Адкрылі пакет і ледзь не званітавала ад паху. Панесла назад, так вы б чулі, з якой незадаволенасцю гэта прымалі назад. Пазаўчора набыла мяса, і што вы думаеце: зноў з «душком». Вырашыла, што калі сутыкнуся такім зноў, то наступным разам аднясу яго на санстанцыю. Няхай правяраюць усю прадукцыю».
  • «З любой крамнай свініны і кураціны пры спякоце выцякае працэнтаў 30-40 вадкасці. Што гэта? Чаму ўлады не надаюць гэтаму значэння?».
  • «Згодна. Я аднойчы купіла, так высмажыліся, што шукаць прыйшлося на патэльні. Сабака носам пакруціў, і я выкінула іх».
Каўбаскі з «Капеечкі» і тлушч, што выцек з іх. Скрыншот відэа ў TikTok

Хтосьці наогул выказаў думку, што на відэа не тлушч, а іншая хімічная субстанцыя:

  • «Гэта не тлушч і не вада. Гэта хімічная субстанцыя тыпу сілікону», — адзначаюць у каментарах.
  • «Нас труцяць за нашыя ж грошы», — дадаюць іншыя.

Аўтарцы відэа параілі набываць мясную прадукцыю ў іншых крамах ці ў прыватных фермераў, але ні ў якім разе нічога не купляць з прадукцыі «Капеечкі».

Чытайце таксама: «Гэта трэш!»: Жыхарка Кобрына паскардзілася на якасць малака ад «Мінскай маркі»

Recent Posts

Не дранікам адзіным. Ці добра ты ведаеш беларускую кухню? Тэст для гурманаў

Думаеш, беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і мачанка? А вось і не! Правер, ці…

31.10.2026

У Слонімскім раёне пустуючыя дамы прадаюць за 45 рублёў. Колькі іх засталося ў Беларусі?

У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…

30.10.2026

«Вода цвета капучино»: жители Бреста пожаловались на ржавую воду из-под крана

В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…

30.10.2026

«Ходили слухи, что хотела с ним разводиться»: что известно об убийстве женщины и ее матери в Бресте

50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…

30.10.2026

У трох населеных пунктах Асіповіцкага раёна закрылі крамы. Ці заменяць іх аўталаўкі?

Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…

30.10.2026

«Лазейка закрывается». С 7 декабря в Беларуси начнут собирать данные о владельцах незарегистрированных дач и гаражей

Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…

30.10.2026