Частка дарослых мужчын дала адмоўны адказ на пастаўленае пытанне. І часцей за ўсё — ад няведання таго, што гэта такое.
Ілюстратыўнае фота
Нядаўна ў прамым эфіры польскага тэлебачання ўсе прысутныя палітыкі не змаглі адказаць на пытанне, чым менструацыя адрозніваецца ад авуляцыі падчас размовы пра неабходнасць заняткаў па ахове здароўя і сэксуальнага жыцця. Некаторыя з іх маюць жонак і дзяцей. Па назіраннях тэлевядоўцы Магдалены Пернэт, гэты выпадак падкрэсліў важнасць такіх заняткаў.
Авуляцыя — гэта працэс вызвалення спелай яйцаклеткі з яечніка. Ён мае вялікае значэнне для планавання дзяцей, бо ў гэты перыяд самая высокая імавернасць зацяжарыць.
Неабходнасць лепшай адукацыі па тэме здароўя чалавека падкрэслівае новы трэнд у TikTok: на вуліцах розных гарадоў у мужчын пытаюцца, ці сталі б яны спаткацца з жанчынай падчас авуляцыі. Такая апытанка дайшла і да Брэста.
@slivkiby_brest♬ оригинальный звук — slivkiby_brest
Частка дарослых мужчын дала адмоўны адказ на пастаўленае пытанне. І часцей за ўсё — ад няведання таго, што гэта такое. Маладыя хлопцы таксама не ведалі, што гэта, і далі адмоўныя адказы на гэты конт. Былі і тыя, хто без ваганняў даў сцвярджаючы адказ. Магчыма, таму што ведаюць, што гэта за працэс у жаночым арганізме.
Вось, як на відэа адрэагавалі карыстальнікі TikTok:
Таксама сустрэліся і іншыя меркаванні на гэтую тэму:
Многія меркаванні пад відэа аб’ядноўвае непрыняцце цяперашняй сітуацыі, дзе некаторыя беларусы не ведаюць пра важны біялагічны працэс у целе жанчыны, неабходны для зачацця і здаровага цыклу.
Чытайце таксама: Хатні гвалт у Беларусі: чаму дзяржава хавае лічбы?
Скандал вакол публікацый «Гомельскай праўды» пра зааабаронцаў не сціхае. Крытыка ў адрас дзяржаўнага выдання з'явілася…
После того как сотрудник магазина объяснил, как пользоваться кассой, мужчина, по словам брестчанки, начал возмущаться…
На торце дома на улице ГОБК заметили мурал, посвященный защитникам Брестской крепости. Некоторые жители города…
Три дня под Смолевичами вода размывает дорогу — пока службы не могут устранить аварию. В…
Крупнейшее поле пионов на Брестчине откроют всего на два дня и только для «своих» групп.…
Стараста вёскі Бычкі Мікалай Кажэцкі лічыць, што жывёлы самі вырашаюць, дзе ім жыць. Пакуль не…