Блогерка Ганна падзялілася сваёй гісторыяй пра вядомы беларускі брэнд. Многія адзначылі грубае стаўленне да кліентак.
Ілюстратыўнае фота
«Беларускі брэнд для абраных? Ці ўсё ж проста хамаватыя кансультанты?» — блогерка Ганна распавяла, як сутыкнулася з грубасцю працаўнікоў у вядомай краме айчыннага брэнда адзення.
«Калі са мной здарылася гэтая гісторыя, я думала, мне проста не пашанцавала. Хаця гэта трыгернула мяне даволі жорстка, бо я тады знаходзілася ў стадыі расстройства харчовых паводзінаў» – распавядае дзяўчына.
Як толькі Ганна схуднула, яна захацела сябе парадаваць новым адзеннем, куплю якога адкладвала доўгі час. І яна вырашыла наведаць беларускі брэнд, адзенне якога моцна спадабалася дзяўчыне. Як вынікае з каментароў, гаворка ідзе пра брэнд Tati: “Я марыла набыць касцюм гэтага брэнда. Калі я туды прыехала, то пабачыла, што там вісяць рэчы памераў S і XS. Я тады падумала, што не можа быць такога, што ў краме няма рэчаў з памерам M».
@ana.trubish #минск #брендодежды ♬ оригинальный звук — Anastasiya 🌸
Калі Ганна падышла да кансультанта з пытаннем пра патрэбны ёй памер, тая, па словах дзяўчыны, вельмі пагардліва на яе паглядзела, «з верху да нізу, з нізу да верху», і сказала: «На такіх, як вы, у нас памераў няма». «На той момант мяне гэта моцна падбіла. І тады я напэўна разумела, што мне неяк хамавата адказалі, але ўсё роўна падумала на сябе: “Зноў недастаткова худая”» – распавядае Ганна.
Дзяўчына прызнаецца, што з аднаго боку, сітуацыя моцна адгукваецца з яе асабістымі праблемамі. Аднак, на яе меркаванне, сітуацыя дагэтуль выглядае непрыгожа: у профілі брэнда не пазначана, што яны маюць толькі два памеры – S і XS. Ганна таксама заўважыла, што з падобнай сітуацыяй сутыкнулася шмат дзяўчат, якія распавялі ў Threads пра свае гісторыі: «Мяне здзіўляе, што нават праз пяць год пасля маёй сітуацыі гэты брэнд працягвае мізагінна ставіцца да дзяўчын».
Чытайце таксама: «Не пусцілі ў санаторый ў прызначаны час». Разабраліся, хто вінаваты
Шматлікія каментатары падтрымалі аўтарку відэа. Хтосьці з дзяўчын сказаў, што з-за высокага росту носіць памеры большыя за S, хоць самі па сабе яны зграбныя.
На сайце брэнда не пазначана, якія памеры ёсць у наяўнасці. Але на старонцы ў Instagram у адказ на пытанне пра памер M яны пацвердзілі, што маюць памеры ад XS да L. Гэта выглядае неадназначна, асабліва калі ўлічыць водгукі, дзе дзяўчаты пішуць, што не маглі знайсці нават M, не кажучы ўжо пра L.
Читайте также: «Дебил, что ли?» В Слуцке учительница оскорбила школьника и угрожала его матери
У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…
Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…
28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…
Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…
Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…
У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…