Categories: Новости

Брэсцкага прадпрымальніка прыцягнулі да адказнасці: бізнес-схема спрацавала супраць яго

Амаль два гады схема змяньшэння падаткаў працавала без праблем. Але ў нейкі момант усё пайшло не па плане.

Share

Следчы камітэт па Брэсцкай вобласці раскрыў схему ўхілення ад падаткаў праз так званае «драбленне бізнесу».

Як устанавілі следчыя, 37-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Брэста займаўся рознічным продажам тавараў для дома: ад інтэр’еру і посуду да дзіцячых рэчаў і тэкстылю. Каб схаваць рэальныя маштабы дзейнасці, мужчына зарэгістраваў у якасці ІП жонку і маці, працягваючы весці бізнес ад іх імя пад адзіным брэндам у Брэсце, Мінску, Баранавічах і Пінску.

Фактычна ўсе суб’екты былі ўзаемазвязаныя і кантраляваліся ім: карысталіся агульнымі памяшканнямі, праграмамі, штатам і адзіным стылем у рэкламе і сацсетках. Бухгалтэрыю, падатковы і кадравы ўлік вёў адзін чалавек.

Такім чынам прадпрымальнік карыстаўся перавагамі спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, штучна дзяліў выручку і пазбягаў перавышэння ўстаноўленых межаў. З ліпеня 2023 па сакавік 2025 года дзяржава недаатрымала больш за 260 тысяч рублёў.

Мужчына прызнаў віну і ўжо кампенсаваў шкоду ў падвойным памеры. На яго маёмасць накладзены арышт на суму звыш 140 тысяч рублёў.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, па выніках расследавання яму прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама: «Пасля крадзежу прадпрыняла спробы самазабойства». Суд вынес вырак жыхарцы Брэста

Recent Posts

«Скоро будем добираться пешком»: маршрутки из Слуцка в Минск подорожают до 18 рублей

С 7 декабря поездка на маршрутках «Фаворит 999» из Слуцка в Минск будет стоить 18…

29.11.2026

Боденское озеро в Германии: что посмотреть, куда поехать и сколько дней выделить на путешествие

Боденское озеро расположено у подножия Альп на границе Германии, Австрии и Швейцарии. Его немецкое побережье…

29.11.2026

«Из Венгрии — в беларускую глубинку». Пропагандистский сюжет о новой жизни венгров вызвал у беларусов немало вопросов

Семья из Венгрии переехала в Брестскую область ради безопасности и спокойствия. Но пользователи сети вспомнили…

28.11.2026

«Горад губляе сваё аблічча»: гамяльчане абураюцца зносам старых дамоў на вуліцы Барыкіна

Улады тлумачаць знос зношанасцю дамоў, але многія гамяльчане шкадуюць пра старую забудову і лічаць, што…

28.11.2026

В Пинске бывшего врача обвиняют в «содействии экстремистской деятельности» из-за сообщений в Telegram

По версии прокуратуры, женщина передавала информацию о работе медицинского учреждения в чат-бот канала, признанного «экстремистским…

27.11.2026

У Калінкавічах сярод дрэў знайшлі звалку будаўнічага смецця. Падобныя выпадкі ўжо былі ў раёне

Невядомыя выкінулі стары шыфер сярод дрэў у гарадской зоне. Раней у раёне знаходзілі нелегальную звалку…

27.11.2026