флаги Беларуси и Узбекистана

Не толькі Кітай: Брэсцкая вобласць запускае сумесныя адукацыйныя праграмы з Узбекістанам

30.07.2026 06:00 Дэлегацыя Упраўлення прафесійнай адукацыі Бухарскай вобласці Узбекістана наведала Брэсцкую вобласць. Источник фото

Брэсцкая вобласць і Бухарская вобласць Узбекістана будуць рэалізоўваць сумесныя адукацыйныя праграмы. Гэта чарговы міжнародны праект рэгіёна ў сферы адукацыі.
Читайте BGmedia в:

Брэсцкая вобласць працягвае актыўна развіваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Цяпер да кітайскіх праектаў далучаецца яшчэ адзін напрамак — Узбекістан. Паміж галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ўпраўленнем прафесійнай адукацыі Бухарскай вобласці 28 ліпеня падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Чытайце таксама: У Лёзненскі раён ужо накіроўваюць працоўных з Узбекістана. Але яны пачалі скардзіцца на заробкі і жыллё

Што прадугледжвае пагадненне

Як паведамляе БЕЛТА, бакі плануюць распрацоўваць сумесныя адукацыйныя праграмы, арганізоўваць стажыроўкі педагогаў і майстроў вытворчага навучання, абменьвацца вопытам і праводзіць супольныя мерапрыемствы.

Начальнік упраўлення прафесійнай адукацыі Бухарскай вобласці Азамат Наімаў заявіў, што Узбекістан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту.

подписание соглашения
Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам. Фота: 1регион у Telegram

Паводле яго слоў, асаблівую цікавасць выклікала ўзаемадзеянне беларускіх каледжаў з працадаўцамі, а таксама арганізацыя практыка-арыентаванага навучання.

Падчас візіту ўзбекская дэлегацыя ўжо наведала некалькі каледжаў Брэсцкай вобласці і плануе азнаёміцца з працай цэнтраў кампетэнцый.

У сваю чаргу начальніца галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Калінская паведаміла, што толькі ў 2025 годзе ў рэгіёне на базе прадпрыемстваў адкрылі 15 вучэбна-вытворчых майстэрняў, а сёлета плануюць адкрыць яшчэ 16. Акрамя таго, у 2026 годзе каля 25 млн рублёў накіравалі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы каледжаў, з якіх 10 млн рублёў — на закупку сучаснага абсталявання.

Брэсцкая вобласць ужо некалькі гадоў развівае адукацыйныя сувязі з Кітаем

Узбекістан стаў не першым міжнародным адукацыйным партнёрам рэгіёна.

У красавіку 2026 года ў Пінску быў падпісаны мемарандум паміж кіраўніцтвам горада і прадстаўнікамі кітайскага Цзіньчэна (правінцыя Шаньсі). Дакумент прадугледжвае доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і моладзевай палітыкі.

дипломатическая встреча
Падпісанне мемарандума паміж беларускім і кітайскім бокам. Фота: Пінскі гарвыканкам

Плануецца развіваць партнёрства паміж навучальнымі ўстановамі, арганізоўваць адукацыйныя паездкі, культурныя і спартыўныя абмены, вывучэнне беларускай і кітайскай моў, а таксама рэалізоўваць сумесныя моладзевыя праекты.

Фактычна Пінск стаў адным з гарадоў, якія ўключаюцца ў сістэму доўгатэрміновых адукацыйных сувязяў з Кітаем.

Ад універсітэтаў да школьных класаў

Развіццё супрацоўніцтва з Кітаем адбываецца і на іншых адукацыйных пляцоўках Брэсцкай вобласці.

Так, у кастрычніку 2025 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна адкрыўся Кабінет кітайскай чайнай культуры. Ён прызначаны для вывучэння кітайскай мовы, гісторыі і традыцый краіны, правядзення лекцый, сустрэч і міжнародных мерапрыемстваў. Праект прымеркавалі да юбілею ўніверсітэта і пяцігоддзя Інстытута Канфуцыя, які працуе пры БрДУ.

чыноўнікі на ўрачыстым мерапрыемстве
Цырымонія адкрыцця кабінета чайнай культуры ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Фота: БрДу ім. Пушкіна

Яшчэ адзін прыклад — сярэдняя школа № 7 у Баранавічах. Тут адкрылі першы ў Брэсцкай вобласці клас Канфуцыя. Кітайскую мову ў школе вывучаюць з 2019 года, а з 2021-га яна стала часткай асноўнай адукацыйнай праграмы. Навучанне арганізавана пры ўдзеле носьбітаў мовы з Кітая, а праект фінансуецца кітайскім бокам.

школьное мероприятие связанное с китайской культурой
У Баранавічах адкрылі Клас Канфуцыя. Фота: zarya.by

Хоць найбуйнейшы ў Беларусі Інстытут Канфуцыя працуе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце ў Мінску і каардынуе сетку адукацыйных праектаў па ўсёй краіне, менавіта Брэсцкая вобласць за апошнія гады стала адной з найбольш актыўных рэгіянальных пляцовак міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Чытайце таксама: Кожны трэці замежны студэнт у Беларусі — з Кітая. Брэстчына становіцца адным з цэнтраў адукацыйнага супрацоўніцтва

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: