Categories: Новости

Брэсцкая траса ў тройцы лідараў па колькасці ДТЗ з жывёламі

Дарога М1 Брэст – Мінск трапіла ў тройку самых небяспечных у Беларусі па ДТЗ з дзікімі жывёламі.

Share

Рост ДТЗ з удзелам дзікіх капытных жывёл застаецца адной з галоўных праблем бяспекі дарожнага руху ў Беларусі. Асноўныя прычыны — павелічэнне аўтатрафіку і рост папуляцыі лася і казулі, якія часта выходзяць на дарогу.

З 2021 па 2024 годы большасць ДТЗ з дзікімі жывёламі адбывалася з казулямі (каля 65%) і ласямі (каля 27%). Благародныя алені і кабаны гінуць радзей (каля 3–5%). ДТЗ з іншымі відамі жывёл (зубр, пятністы алень, лань, бобр, выдра, мядзведзь, рысь) адбываюцца радзей.

Чытайце таксама: «Какой ужас». Брестчане спорят, нормально ли громко слушать музыку во дворе многоэтажного дома в субботу вечером

У 2025 годзе працягваецца рост ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. За восем месяцаў зарэгістравана 3 349 такіх здарэнняў, у выніку якіх загінула або была траўмавана 3 406 жывёл. Гэта на 32% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года, і з’яўляецца рэкордным паказчыкам за ўвесь час рэгістрацыі ДТЗ Дзяржаўнай інспекцыяй.

Найбольш небяспечнымі з пункту гледжання ДТЗ з удзелам дзікіх капытных жывёл з’яўляюцца рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі:

  • М2 Мінск – Нацыянальны аэрапорт Мінск (у сярэднім за чатыры гады — 0,63 загінулых дзікіх жывёл на адзін км дарогі),
  • М6 (Е30) Мінск – Гродна – мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) (0,60 загінулых дзікіх жывёл на адзін км),
  • М1 (Е30) Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (0,57),
  • М4 Мінск – Магілёў (0,55),
  • М5 Мінск – Гомель (0,42).

Восенню ў Беларусі пачынаюцца самыя масавыя паляванні на дзікіх капытных і пушных жывёл, што павышае актыўнасць лясных жыхароў і значна павялічвае рызыку іх выхаду на дарогі, паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

Чытайце таксама: Экотуризм по-беларуски: брестские чиновники вспомнили про дендрарий, но забыли рассказать, как туда попасть

Recent Posts

«Дорожным движением занимаются абсолютно некомпетентные люди». Брестчане жалуются на пробки на Радужной и Пионерской

Проблемы с проездом этих перекрестков появились после того, как там изменили работу светофоров. Брестчане просят…

06.10.2026

«Займитесь убитыми улицами!» Жители Барановичей уверены, что власти переборщили с «лежачими полицейскими»

Горожане называют ситуацию абсурдной и показывают улицы, где вместе с «лежачими» остаются ямы и проблемы…

06.10.2026

«Надеюсь, не увезут после Дожинок». В парке Калинковичей появился новый туалет и стал достопримечательностью

Старый туалет с выгребной ямой местные жители просили заменить еще весной. Теперь главный вопрос —…

05.10.2026

У Брэсце на электронных табло няма беларускай мовы. Улады спаслаліся на «тэхнічную немагчымасць»

Брэсцкі гарвыканкам заявіў, што цяперашнія электронныя табло не падтрымліваюць асобныя беларускія літары. Але ў грамадскім…

05.10.2026

«В центре города нечем дышать!» Жители Березы жалуются на сильный запах от «Савушкина»

Жители Северного городка говорят, что по утрам и вечерам из-за запаха невозможно открыть окна. Предприятие…

05.10.2026

Бусел у клетцы. Так у Шклове ўпрыгожылі горад да «Дажынак»

Да абласных «Дажынак» у Шклове з’явіліся тэматычныя інсталяцыі. Сярод іх — бусел у металічнай канструкцыі,…

05.10.2026