Выстава «Касмапарк» прапануе дзецям бясплатныя квіткі на атракцыёны, VR-квэсты на касмічныя тэмы. Аднак не ўсе наведвальнікі задаволеныя якасцю паслуг.
Выстава "Касмапарк". Фота з сайта https://bobruysk.slivki.by/vystavka-skidka-kosmopark
Выстава «Касмапарк» праходзіла на вуліцы Куйбышава, 15, у будынку GALLERY GRAND у Брэсце. Арганізатары абяцаюць для дзяцей «сапраўдную падрыхтоўку ў касманаўты»: трэніроўкі на касмічных атракцыёнах, выпрабаванне гравітацыяй, VR-квэсты, цеслы-шоу, светлавыя праекцыі і адукацыйныя заняткі пра космас.
Чытайце таксама: Небяспечныя забавы: у розных гарадах краіны дзеці выязджаюць на цюбінгу прама на дарогу
Аднак, па словах аднаго з наведвальнікаў, гэтая забава не адпавядае чаканням. Сваім водгукам ён падзяліўся ў TikTok:
«Дзесьці дзіця дастала два квіткі. На іх было напісана, што выстава бясплатная. І яны хацелі разам з сябрам пайсці ў гэты “Касмапарк”. Але на ўваходзе іх ніхто туды не пусціў, бо патрэбна было суправаджэнне дарослых. У выніку я пайшоў з імі, заплаціў 25 рублёў (за сябе аднаго, а для дзіця — бясплатна). І хачу сказаць, што там такое абы-што ў гэтым “Касмарку”, што 25 рублёў сваіх не каштуе. Пры ўваходзе нас сфатаграфавалі, і ўжо на выхадзе за тую фатаграфію 25 рублёў і заплацілі. Плюс яшчэ ў гэтым месцы ты на кожным кроку мусіш за штосьці заплаціць. Каб штосьці нармальнае паглядзець, за ўсё трэба заплаціць: то тут, то там… Бясплатна там толькі пара стэндаў, і на гэтым усё. Мы выйшлі адтуль незадаволеныя. Гэта толькі нашае меркаванне. Пры гэтым хачу адзначыць, што наперадзе квітоў напісана, што ўсё бясплатна. Але ззаду напісана дробным шрыфтам, што толькі пры суправаджэнні дарослых. А потым, калі мы ўжо апрануліся, нам прапанавалі набыць тыя фатаздымкі за 25 рублёў. Мы адмовіліся. І за намі бегла дзяўчына і прапаноўвала іх узяць то за 15, то за 10. А потым наогул усе за пяць рублёў».
@sergeevitch480 #брест#космопарк ♬ оригинальный звук — Everyday Story
Многія беларусы падзякавалі мужчыну за шчыры водгук і адзначылі, што самі сутыкаліся з падобнай праблемай пры наведванні выставы:
Наведвальнікі выставы адзначаюць, што рэкламная інфармацыя не заўсёды адпавядае рэальнасці: «бясплатна» значыць толькі часткова, а на месцы часта патрабуюць дадатковую аплату. Тым, хто плануе наведаць «Касмапарк», варта загадзя ўлічваць гэтыя нюансы, асабліва калі нехта ідзе з дзецьмі, і рыхтавацца да магчымых выдаткаў.
Чытайце таксама: «Впечатление, что система защищает не пострадавших». Беларусов обманули с луковицами тюльпанов, а власти молчат
Мужчина подслушал разговор польских пограничников и уверяет, что каждый день они ловят 5–10 человек, которые…
TikTok-опрос показал шокирующую разницу в доходах беларусов: от 720 BYN у помощников воспитателей до 10…
Беларусы заўважылі, што дзеці ў розных гарадах выязджаюць на цюбінгах непасрэдна на праезжую частку. Пракуратура…
Пасля снегападаў многія спрабуюць «браніраваць» ачышчаныя паркавальныя месцы, але сам закон дазваляе іх займаць усім…
Брестские власти строят жилье для представителей «важных профессий», но сами не могут решить, кому оно…
На этот раз провластный артист сам заявил, что сварит уху. А в 2023 году мастер-класс…