У Бабруйску на аўкцыён выставілі будынак былога прафесійнага ліцэя. Падобныя аб'екты ўсё часцей з'яўляюцца на таргах у розных рэгіёнах краіны.
Будынак Бабруйскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №4. Фота: "Яндэкс мапы"
У Бабруйску на продаж выставілі будынак былога дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №4. Як паведамляе «БУТБ-Маёмасць», стартавы кошт аб’екта складае ўсяго 270 рублёў — менш за 100 долараў.
Чытайце таксама: У Беларусі працягваюць прадаваць дзіцячыя садкі і школы. Чаму вёскі застаюцца без дзяцей?
Плошча пяці- і двухпавярховага цаглянага будынка складае больш за 3,5 тысячы квадратных метраў. У камплект таксама ўваходзяць гараж, бетонныя пад’язныя дарогі, пешаходныя дарожкі з лесвіцай, слупы асвятлення і іншыя камунікацыі. Разам з нерухомасцю новы ўладальнік атрымае ў арэнду на 50 гадоў зямельны ўчастак плошчай амаль 1,3 гектара.
Аб’ект можна выкарыстоўваць пад адукацыйныя ўстановы або пад гандлёвыя і бытавыя аб’екты. Пры гэтым пакупнік мае права знесці стары будынак і ўзвесці новы. Для гэтага неабходна цягам шасці месяцаў атрымаць неабходныя дазволы, на працягу двух гадоў пачаць будаўніцтва і завяршыць яго не пазней чым праз чатыры гады.
Заяўкі на ўдзел у таргах прымаюцца да 13 ліпеня, а сам аўкцыён прызначаны на 16 ліпеня.
Бабруйскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №4 калісьці рыхтаваў слесараў, швачак, афіцыянтаў і іншых спецыялістаў, заўважыла «Магілёў.медыя». Аднак больш за дзесяць гадоў таму ўстанову закрылі з-за змяншэння колькасці навучэнцаў і недахопу фінансавання.
У 2021 годзе была спроба аднавіць будынак, але яна аказалася няўдалай. Пасля аб’ект перайшоў у прыватныя рукі, аднак новага ўладальніка пазней аштрафавалі больш чым на 1,5 мільёна рублёў за парушэнні і адсутнасць неабходных узгадненняў. Пасля гэтага любая дзейнасць на тэрыторыі спынілася.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Сітуацыя ў Бабруйску — не адзінкавы выпадак. У розных рэгіёнах Беларусі былыя школы і дзіцячыя садкі ўсё часцей трапляюць у спісы маёмасці, якая прадаецца.
Так, у аграгарадку Якімавічы Калінкавіцкага раёна спыніла працу мясцовая базавая школа. Будынак разам з гаспадарчымі пабудовамі выставілі на аўкцыён, а дзяцей пачалі вазіць у суседнія Горбавічы. Адначасова быў ліквідаваны і мясцовы сельсавет.
У вёсцы Ходараўка Горацкага раёна закрыты дзіцячы садок, адкрыты яшчэ ў 1996 годзе. Цяпер будынак прадаюць з умовай наступнага зносу.
У Лёзненскім раёне летась на таргі выставілі адразу тры былыя школы — у Бабінавічах, Вялікім Сяле і Кавалях.
Пад пагрозай закрыцця застаецца школа ў вёсцы Боркі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У пачатку навучальнага года там было толькі 37 вучняў, і менавіта гэта чыноўнікі называюць галоўнай прычынай магчымай ліквідацыі ўстановы.
Яшчэ адзін аб’ект — былы дзіцячы садок у аграгарадку Кузьмінічы Добрушскага раёна. Яго ўжо выставілі на продаж. За будынак плошчай 472 квадратныя метры плануюць атрымаць амаль 125 тысяч рублёў. Новы ўладальнік зможа адкрыць там аб’ект сферы паслуг або нават пабудаваць індывідуальны жылы дом.
У большасці выпадкаў прычынай закрыцця школ і садкоў называюць скарачэнне колькасці дзяцей і насельніцтва. Пасля ліквідацыі ўстаноў будынкі гадамі стаяць пустымі, а потым трапляюць на аўкцыёны, прычым часам па сімвалічным кошце.
Будынак былога ліцэя ў Бабруйску, які цяпер прадаюць менш чым за 100 долараў, стаў яшчэ адным прыкладам таго, як адукацыйныя аб’екты паступова знікаюць з карты беларускіх гарадоў і вёсак.
Чытайце таксама: У Лёзненскім раёне выстаўляюць на продаж адразу тры школы
На улице Завальной во время ремонта теплосетей нашли артефакты XVII века, но пинчан больше волнует…
В Минске водитель Lexus с российскими номерами припарковался прямо перед поворотом на перекресток. Видео вызвало…
Дэлегацыі з Гомельскай і Магілёўскай абласцей збіраюцца ў Бранск на фестываль пасля паведамленняў пра атаку…
Валерий Иванин весной упал с велосипеда и вывихнул плечо. Врачи пришли к выводу, что потребуется…
Судя по комментариям под видео, голуби в супермаркетах уже не удивляют брестчан. Они перечислили магазины,…
Бобруйчанка заявила, что нашла червей в батоне «Домочай», купленном в «Маяке». Предприятие объяснило возможные причины…