Categories: Новости

«Бяру на сябе адказнасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь»: Тихановская обратилась к беларусам

Светлана Тихановская заявила, что Александр Лукашенко больше не может считаться гарантом независимости и территориальной целостности Беларуси.

Share

Лидер демократических сил Беларуси Светлана Тихановская берет на себе ответственность с сегодняшнего дня представлять беларусский народ, а также заявила о создании кабинета для перехода власти. Об этом она сообщила в своем телеграм-канале.

Публикуем текст обращения к беларусам полностью:

«Сёння зранку Расія напала на Украіну, парушаючы фундаментальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Узброеныя сілы Беларусі.

Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расіі адказнасць за гэтую вайну. Нелегітымны кіраўнік Беларусі ўвёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада інтарэсам нашага народа і беларускай дзяржавы.

Такім чынам Лукашэнка не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

Я, Святлана Ціханоўская, на аснове паўнамоцтваў, дадзеных мне беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, бяру на сябе адказнасць з сённяшняга дня адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.

Я буду выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народа і гаранта ягоных правоў і свабодаў да новых выбараў.

Я ствараю пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь.

Жыве Беларусь».

Читайте также: Россия, по решению Путина, начала военную агрессию против Украины

Руководитель НАУ Павел Латушко поддержал решение Светланы Тихановской о формировании кабинета для перехода власти. Ниже приводим текст его заявления:

«У сувязі з ваеннай агрэсіяй Расеі супраць Украіны і ўцягвання акупаванай тэрыторыі Беларусі ў вайну, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае рашэнне Святланы Ціханоўскай аб прыняцці паўнамоцтваў, прадстаўленых ёй беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе па адстойванні незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.

Падтрымліваем рашэнне аб тым, што Святлана Ціханоўская мае выключнае права прадстаўляць інтарэсы беларускага народа.

Я, Павел Латушка, і каманда НАУ падтрымліваюць рашэнне Святланы Ціханоўскай аб фарміраванні пераходнага кабінета, як органа нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь.

Суграмадзяне, беларусы, я звяртаюся да вас, аказваць пасільны супраціў акупацыйнай улады.

Заклікаю вайскоўцаў Рэспублікі Беларусь захаваць вернасць прысязе беларускаму народу, не ўдзельнічаць у ваеннай агрэсіі супраць братняга ўкраінскага народа і пры магчымасці пераходзіць на бок Узброеных Сіл Украіны. Памятайце, што загады Лукашэнкі не маюць юрыдычнай сілы і з’яўляюцца злачыннымі.

З прычыны апошніх падзей Лукашэнка і ўвесь кіраўнічы і ваенна-бюракратычны апарат можна лічыць не толькі палітычнымі, але і ваеннымі злачынцамі.

Заклікаю ўсе нацыянальныя дэмакратычныя сілы Рэспублікі Беларусь падтрымаць гэтае рашэнне і выступіць адзіным фронтам у абарону суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Заклікаю стварыць нацыянальна-вызваленчы рух нашай краіны.

Жыве Беларусь!».

Читайте также: Лукашенко заявил, что Путин «подробнейшим образом» посвятил его в ситуацию, и что «наших войск там нет»

Recent Posts

Пока мы сливаем «персиковый сок», они пьют из-под крана. Почему качество воды в Беларуси отстает от Севера Европы

Журналисты BGmedia сравнили системы водоснабжения в Беларуси и в странах Северной Европы. Разница — не…

12.04.2026

«Фарш ці вада?»: Беларуска абурылася прадукцыяй «Пятрухі»

Жанчына, што набыла прадукцыю ад айчыннага вытворцы, сцвярджае, што ў набытым фаршы курыцы амаль 200…

11.04.2026

Дом с историей за $130 тысяч. В центре Пинска продают памятник архитектуры с условием сохранения исторического облика

На пешеходной улице Пинска выставили на торги здание до 1917 года. Цена вопроса — 379…

11.04.2026

«Навошта плаціць за сабаку, калі з ім нельга ў транспарт?» Беларусы абураюцца правіламі перавозкі жывёл

Уладальнікі сабак скардзяцца на жорсткія абмежаванні ў транспарце. BGmedia разабралася, што кажа на гэта закон…

11.04.2026

Ловушка для иностранных туристов: почему поездка в Беларусь может стоить свободы

Иностранцы рискуют получить многолетние тюремные сроки по абсурдным обвинениям и стать ценными заложниками для политических…

10.04.2026

Брестская область готовится к войне? Зачем местные райисполкомы массово скупают сотни бронежилетов

Абсолютным рекордсменом стал Березовский райисполком, заказавший сразу 800 бронежилетов на сумму 1,34 миллиона рублей.

10.04.2026