Случчане ўсё часцей скардзяцца на зарастанне ракі Случ: у некаторых месцах плынь ужо амаль не відаць, а расчысціць рэчышча ўласнымі сіламі занадта дорага.
Рака Случ. Фота мясцовых жыхароў
Жыхарка Слуцка апублікавала паведамленне, у якім звярнула ўвагу на стан ракі Случ у раёне вуліцы Вечаркевіча. На яе думку, вадаём паступова зарастае, а без расчышчэння сітуацыя будзе толькі пагаршацца.
Чытайце таксама: «Трускаўкі ўжо не павінныя быць у продажы». Віцеблянін паказаў, што знайшоў у краме «Светлафор»
«Рачулка патроху ператвараецца ў балота. Узімку, калі лёд быў трывалым, мы нават самі спрабавалі крыху расчысціць, але, на маю думку, усё трэба прыбіраць разам з каранямі. Мы даведваліся, колькі будзе каштаваць зрабіць гэта сваімі сіламі хаця б на нашай вуліцы — атрымліваецца вельмі дорага. Набярэжную яшчэ крыху падтрымліваем самі. Праз зараснікі ўжо нават плыні не відаць», — распавяла случчанка.
У каментарах многія адзначылі, што зарастанне Случы можна назіраць і на іншых участках.
Некаторыя пішуць, што праблема ўжо даўно выходзіць за межы аднаго раёна:
Іншыя звяртаюць увагу на сітуацыю ў іншай частцы Слуцка.
Былі і тыя, хто звязаў сітуацыю з больш шырокімі экалагічнымі працэсамі:
Гэта ўжо не першы выпадак, калі мясцовыя жыхары звяртаюць увагу на стан Случы.
Раней BGmedia паведамляла пра скаргі жыхароў вёскі Працэвічы Слуцкага раёна на забруджванне старарэчча Случы.
Мясцовыя жыхары тады сцвярджалі, што вада ў вадаёме прыкметна пагоршылася, а праблема не вырашаецца, нягледзячы на шматлікія звароты. Каб прыцягнуць увагу да сітуацыі, яны нават запісалі відэазварот.
Праверкі Слуцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў пацвердзілі перавышэнне дапушчальных канцэнтрацый шэрагу забруджвальных рэчываў.
Асноўнай прычынай назвалі моцна зношаныя ачышчальныя збудаванні, пабудаваныя яшчэ ў 1970-х гадах. Паводле дзяржСМІ, іх рэканструкцыю плануюць завяршыць толькі да 2029 года ў межах праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».
Падобныя праблемы апошнім часам назіраліся і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
Так, у пачатку ліпеня жыхары Гомеля заўважылі, што лебядзіная сажалка ў цэнтры горада набыла ярка-зялёны колер.
Спецыялісты тлумачылі гэта масавым развіццём мікраскапічных водарасцяў. Такія працэсы адбываюцца, калі вада доўгі час застаецца цёплай, а яе абмен і плынь мінімальныя. Менавіта застой вады і высокая тэмпература ствараюць умовы для інтэнсіўнага «цвіцення» вадаёмаў.
На думку мясцовых жыхароў, менавіта адсутнасць нармальнай плыні і зарастанне рэчышча Случы могуць прывесці да таго, што падобныя праблемы будуць паўтарацца.
Чытайце таксама: «Топит с 9-го по 1-й этаж». В Витебске показали еще один подъезд, который превратился в водопад после ливня
Думаеш, беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і мачанка? А вось і не! Правер, ці…
У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…
В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…
50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…
Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…
Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…