Заява палкоўніка міліцыі Аляксандра Марозава пра адказнасць за ўжыванне безалкагольнага піва ў грамадскіх месцах выклікала спрэчкі сярод людзей.
«Брестское пиво» выставят на торги с понижением цены
У Беларусі ўзніклі пытанні пасля заявы начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандра Марозава.
Падчас эфіру на «Радыё Мінск» ён заявіў, што за распіццё нават безалкагольнага піва ў грамадскіх месцах можна быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Чытайце таксама: «Высадил дважды за день»: в Смолевичах водитель автобуса оставил на обочине ребенка с инвалидностью
Паводле яго словаў, у артыкуле не ўдакладняецца, пра якое менавіта піва ідзе гаворка — алкагольнае ці безалкагольнае. Таму, на яго думку, адказнасць можа наступаць у абодвух выпадках.
Пасля эфіру гэтая заява хутка разышлася па беларускіх медыя і сацыяльных сетках.
Неўзабаве карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу, што словы прадстаўніка МУС не супадаюць з дзейнымі метадычнымі рэкамендацыямі самога ведамства.
У дакуменце адзначаецца, што пры прымяненні артыкула 19.3 КаАП неабходна адрозніваць безалкагольнае піва ад алкагольнага. Безалкагольным лічыцца напой з утрыманнем алкаголю менш за 0,5%.
У рэкамендацыях асобна падкрэсліваецца, што «з улікам таго, што адсутнічае фактычная магчымасць алкагольнага ап’янення», пад паняццем «піва» для мэт прымянення артыкула 19.3 варта разумець толькі ферментаваны напой крэпасцю звыш 0,5%.
Іншымі словамі, згодна з гэтымі тлумачэннямі, безалкагольнае піва не павінна быць падставай для прыцягнення чалавека да адміністрацыйнай адказнасці паводле гэтага артыкула.
Крыніца, якая раней працавала ў праваахоўных органах, паведаміла Брэсцкай «Вясне», што падобныя метадычныя рэкамендацыі ўнутры сістэмы МУС лічацца абавязковымі для супрацоўнікаў.
Паводле яе слоў, новыя тлумачэнні і інструкцыі даводзяцца да супрацоўнікаў падчас планёрак і службовых нарад. Калі ж супрацоўнік не ведае пра дзейныя рэкамендацыі, гэта можа сведчыць пра тое, што ён не азнаёміўся з актуальнымі дакументамі.
Гэта не першы раз, калі заявы прадстаўнікоў міліцыі выклікаюць пытанні адносна адпаведнасці дзеючаму заканадаўству або ўнутраным дакументам.
Раней шырокі рэзананс выклікалі словы супрацоўніка міліцыі ў Брэсце, які сцвярджаў, што ўдзельнікі добраахвотных дружын могуць самастойна правяраць дакументы ў грамадзян. Пазней высветлілася, што дзеючае заканадаўства такіх паўнамоцтваў дружыннікам не прадастаўляе.
Цяпер падобная сітуацыя ўзнікла ўжо вакол ужывання безалкагольнага піва ў грамадскіх месцах. Пакуль прадстаўнікі МУС не тлумачылі, чаму пазіцыя, агучаная ў эфіры, адрозніваецца ад унутраных метадычных рэкамендацый ведамства.
Чытайце таксама: ТВ «Пинск» перешло на личности и высмеяло беларуску, которая помогла человеку с инвалидностью в автобусе
В деревне под Витебском рухнул единственный мост к автобусу. Местным жителям пришлось чинить переправу своими…
У Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці не ўдалося правесці закупку на выраб новага памятнага знака коштам…
После громкой истории с мужчиной с инвалидностью в автобусе Пинска ТВ «Пинск» встал на сторону…
У Брэсцкай вобласці працягваюць мадэрнізацыю сістэм водазабеспячэння. Рэканструкцыя чакае Мікашэвічы, а ў Століне плануюць прабурыць…
Беларуска пожаловалась на стоимость отдыха в A-frame-домике под Гомелем — до 800 рублей за неполные…
В центре Могилева есть дом, жители которого жалуются на заросли, разбитую дорогу и подтопления. Их…