Categories: Новости

Cтала вядома пра вызваленне жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці

Перамовы паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні. У спіс вызваленых трапілі некалькі чалавек з Брэста і Брэсцкай вобласці.

Share

На волю выйшлі 52 вязні беларускіх калоній. З іх 14 — замежнікі. Яны выехалі з Беларусі ў Літву. Поўны спіс вызваленых глядзіце тут.

Стала вядома пра вызваленых людзей з Брэста і Брэсцкай вобласці. Жонка спецпасланніка Трампа Джона Коўла, журналістка Грэта ван Сустэрэн, паведаміла, што перамовы паміж Беларуссю і ЗША аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні.

У спісе вызваленых з Брэсцкай вобласці:

Лосік Ігар Аляксандравіч (Баранавічы). Адміністратар Telegram-канала «Беларусь головного мозга». Затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. Ігару прысудзілі 15 год зняволення па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы). 28 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Ігара ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Ігар Лосік. Фота: spring96.org

Шафарэнка Якаў Аляксандравіч (Брэст). Быў затрыманы 20 снежня 2020 года. За ўдзел у пратэстах ў Брэсце Якаў атрымаў пяць гадоў i шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).

Якаў Шафарэнка. Фота: «Вясна»

Бандарук Віталь Сяргеевіч (Камянецкі раён). Быў затрыманы 14 красавіка 2021 года. Віталю прысудзілі пяць гадоў зняволення па пяці палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 370 (Знявага дзяржаўных сімвалаў), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 130 (Распальванне варожасці ці розні), арт. 367 (Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Таксама мужчына быў унесены ў «спіс экстрэмістаў».

Цімашчук Алена Пятроўна (Брэст). Беларуская журналістка. Затрымалі ў 2024 годзе. Алене прысудзілі пяць год калоніі агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы), арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Беларусі).

Алена Цімашчук. Фота: «БАЖ»

Хвескавец Андрэй Сяргеевіч (Пінск). Быў затрыманы 24 сакавіка 2021 года. За ўдзел у пратэстах у Пінске яму прысудзілі пяць год зняволення па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).

Цімур Рызапур Набі Оглы (Брэст). Цімур быў таксістам з Брэста. Мужчыну затрымалі 10 сакавіка 2021 года. За ўдзел у пратэстах у Брэсце яму прысудзілі пяць гадоў і шэсць месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу:  ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках), арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Цімур Рызапур. Фота: «Берасцейская вясна»

Фядыныч Генадзь Фёдаравіч (Жабінкаўскі раён). Былы кіраўнік Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Генадзя затрымалі 19 красавіка 2022 года. За яго праваабарончую дзейнасць яму прысудзілі дзевяць гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы).

Ярашук Аляксандр Ільіч (Камянецкі раён). Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Аляксандра затрымалі 19 красавіка 2022 года. За сваю дзейнасць праваабронцу прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Генадзь Фядыныч і Аляксандр Ярашук. Фота: «Белсат»

Чытайце таксама: Александр Фридман: Трамп использовал Лукашенко в качестве эксперта по Путину

Recent Posts

«Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў

Мінчанка апублікавала відэа, у якім паказала парадзелы лесапарк у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дрэвы вырубаюць не…

18.03.2026

Брестские чиновники рассказали, что ждет Тришинское кладбище. Про повреждение памятников на субботнике промолчали

В ЖКХ Бреста заявили, что вырезают деревья, которые «негативно влияют как на функциональность, так и…

18.03.2026

Весенние палы выходят из-под контроля: пожары уже уничтожают дома и угрожают деревням

Весенние выжигания травы снова приводят к ЧП: огонь распространяется из-за ветра, страдают дома и леса.…

18.03.2026

«Ничего толком купить нельзя». Жители деревни Загорское уже год не дают покоя чиновникам, требуя решить их проблемы

В небольшом населенном пункте накопилось сразу несколько критических проблем — от перебоев с базовыми услугами…

18.03.2026

Да 70 рублёў за прыём: колькі на самой справе каштуе бюджэтная медыцына ў Беларусі

Прыём урача, хуткая і стацыянар — усё гэта каштуе бюджэту сотні рублёў. Аднак беларусы працягваюць…

18.03.2026

«Трэба знайсці рашэнне». Гомельскія чыноўнікі гадамі абяцаюць вырашыць праблему з транспартам у пасёлку Клімаўскі

Улетку туды часта прыязджаюць дачнікі, але кіроўцы грамадскага транспарту адмаўляюцца абслугоўваць гэты маршрут.

18.03.2026