Categories: Новости

У Беларусі апублікавалі дакументы па будучым сховішчы радыеактыўных адходаў. Што стала вядома

«БелРАА» апублікавала справаздачу ўздзеяння на экалогію будучага сховішча радыеактыўных адходаў. Дакументы пакідаюць без адказу важныя пытанні бяспекі.

Share

У канцы чэрвеня дзяржаўнае прадпрыемства «БелРАА» апублікавала справаздачу па перадпраектнай дакументацыі будучага сховішча радыеактыўных адходаў, а таксама матэрыялы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Чытайце таксама: Хто будзе адказваць за ядзерныя адходы? У Беларусі схавалі структуру «БелРАА» на фоне спрэчак вакол будучага сховішча

Прааналізаваўшы гэтыя дакументы, выданне «Флагшток» звярнула ўвагу на тое, як выбіралі пляцоўкі для будаўніцтва, які варыянт сховішча прапануюць праектанты і якія пытанні ў дакументацыі фактычна не разглядаюцца.

Адзін з архітэктурных планаў для сховішча ядзерных адходаў. Фота: БелРАА

Пры гэтым сама справаздача апублікавана ў вельмі нязручным для аналізу выглядзе. З 282 старонак 261 прадстаўлена ў выглядзе малюнкаў без распазнанага тэксту, што істотна ўскладняе пошук інфармацыі і вывучэнне дакумента, які мае вялікае грамадскае значэнне.

Разглядаюцца тры магчымыя пляцоўкі

Праектная дакументацыя, падрыхтаваная РУП «БелНДПІэнергапрам» прадугледжвае тры магчымыя месцы размяшчэння сховішча:

  • Хойніцкі раён;
  • Астравецкі раён;
  • Мсціслаўскі раён.

Пасля аналізу дзяржаўнай арганізацыі ўсе тры тэрыторыі прызнаныя прыдатнымі для будаўніцтва аб’екта.

Якое сховішча плануюць пабудаваць

У якасці асноўнага рашэння прапануецца наземнае модульнае сховішча з выкарыстаннем шматбар’ернай сістэмы інжынернай абароны. Менавіта гэты варыянт прызналі найбольш эканамічным пасля параўнання з паўзаглыбленымі і заглыбленымі канструкцыямі.

Згодна з папярэднім генеральным планам, асноўная тэрыторыя комплексу будзе займаць каля 538 на 691 метр.

На ёй плануецца размясціць модулі пахавання радыеактыўных адходаў, сховішчы цвёрдых радыеактыўных адходаў, комплекс іх перапрацоўкі, пляцоўку для адходаў пасля перапрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва, тэхналагічны корпус, адміністрацыйныя будынкі і іншыя аб’екты. У праекце нават прадугледжана асобная пляцоўка для флагштокаў.

Як выбіралі месца

Аўтары справаздачы паведамляюць, што выкарыстоўвалі сістэму ранжыравання больш чым па 30 крытэрыях. Яны ўключалі інфраструктурныя, эканамічныя, сацыяльныя, геалагічныя і іншыя паказчыкі.

Асобна дзейнічала сістэма так званых «чырвоных ліній» — 12 фактараў, пры наяўнасці якіх будаўніцтва выключалася. Напрыклад, забараняецца размяшчаць сховішча ў зоне магчымых катастрафічных паводак, на тэрыторыях з карставымі працэсамі або на схілах з ухілам больш за 15 градусаў.

Акрамя гэтага аналізаваліся яшчэ 18 неспрыяльных фактараў, уплыў якіх неабходна было мінімізаваць. Пасля вывучэння больш за 400 крыніц усе тры пляцоўкі засталіся ў ліку магчымых.

Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Не ўсе рызыкі атрымалі ацэнку

Асобны раздзел дакумента прысвечаны Астравецкай пляцоўцы, якая знаходзіцца прыкладна за 3,1 кіламетра ад Беларускай АЭС.

У справаздачы адзначаецца вельмі нізкая верагоднасць цяжкай аварыі на атамнай станцыі, а таксама гаворыцца, што ў выпадку яе ўзнікнення будуць дзейнічаць меры, прадугледжаныя аварыйным планам БелАЭС.

БелАЭС. Фота: Белатам

Аднак у дакуменце не аналізуецца, ці зможа само сховішча працягваць бяспечную эксплуатацыю пасля падобнай аварыі.

Не закранаецца і яшчэ адна сучасная пагроза — выкарыстанне беспілотнікаў. Пасля інцыдэнтаў на ядзерных аб’ектах ва Украіне гэтае пытанне набыло асаблівую актуальнасць, аднак асобнага аналізу магчымых наступстваў для беларускага сховішча ў справаздачы няма.

Акрамя таго, праект пакуль не прайшоў незалежнай экспертнай ацэнкі. Дакументацыю рыхтавалі дзяржаўныя арганізацыі, якія прадстаўляюць розныя ведамствы, але незалежнага аналізу рызык у матэрыялах няма.

BGmedia раней звяртала ўвагу на іншыя пытанні бяспекі

Раней BGmedia ўжо паведамляла пра крытыку наконт стварэння такога сховішча разам з эколагам і каардынатаркай Беларускай антыядзернай кампаніі Таццянай Новікавай.

Таццяна Новікава, эколаг і каардынатарка Беларускай Антыядзернай Кампаніі. Фота: ecohome.ngo

Эколаг падкрэслівала, што найбольш небяспечным прадуктам працы атамнай электрастанцыі застаецца адпрацаванае ядзернае паліва. Паводле міжнародных рэкамендацый, яно павінна быць ізалявана ад навакольнага асяроддзя на працягу сотняў тысяч гадоў, аднак тэхналогіі, здольнай гарантаваць такую бяспеку, у свеце пакуль не існуе.

У якасці прыкладаў яна прыводзіла гісторыю нямецкага сховішча Ассэ, дзе праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля захоўвання пачаліся ўцечкі радыеактыўных рэчываў, а таксама сучасныя аб’екты ў іншых краінах, якія патрабуюць пастаяннага кантролю і пераўпакоўкі адходаў. На думку эксперткі, нават сучасныя тэхналогіі не забяспечваюць поўнай ізаляцыі радыеактыўных матэрыялаў на доўгія тэрміны, таму любыя рашэнні ў гэтай сферы застаюцца хутчэй часовымі, чым канчатковымі.

Чытайце таксама: Чыноўнік прызнаў, што жыхары зоны адчужэння не хочуць ядзерны магільнік

Recent Posts

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026

У Варшаве памёр берасцеец Ян Памедор Рэуцкі — стваральнік суполкі «Беларусы ў Варшаве»

Ён быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты», а пасля пераезду ў Польшчу аб’яднаў у Facebook-суполцы…

20.10.2026

Не только заборы и мины: как болота и леса на границе с Беларусью превращают в оборонительный рубеж

Польша и Литва ищут новые способы укрепить границы с Беларусью. В ход могут пойти не…

20.10.2026