Categories: Новости

Дарога проста перад ўваходам ў жылы дом: берасцейцы паскардзіліся на жыццё ў цэнтры горада

Жыхарка Брэста распавяла пра праблему: у самым цэнтры горада людзі жывуць сярод бруду і ям. А калектыўныя скаргі не дапамагаюць.

Share

У Брэсце жыхары аднаго з гістарычных дамоў у цэнтры горада ўзнялі праблему, якая не вырашаецца дзесяцігоддзямі. Нягледзячы на тое, што вакол будынка — адміністрацыйныя ўстановы і добраўпарадкаваныя двары, тэрыторыя перад іх домам нагадвае хутчэй пустку, чым цэнтр еўрапейскага горада.

Чытайце таксама: «Везде кругом у нас ямы да лужи»: как жительница деревни Красное добивалась от властей благоустройства дорог

«Бруд, ямы і праезная частка замест двара»

Жанчына, якая здымае відэа, паказвае тэрыторыю перад сваім домам:

«Глядзіце, гэта — цэнтр горада. Гістарычны будынак, у якім мы жывем. Менавіта так выглядае тэрыторыя перад домам ужо больш за 30 год: бруд, ямы… Немагчыма прайсці, каб не запэцкаць абутак ці не прынесці ўвесь гэты бруд дадому. Адкрыўшы дзверы з пад’езда, адразу трапляем на праезную частку».

Мясцовая жыхарка паказвае і суседнія дамы: адзін з іх — адміністрацыйны будынак, дзе цяпер ідзе вялікі рамонт, навакол — новая плітка, чысты асфальт. Яшчэ адзін суседні дом таксама мае добраўпарадкаваны двор.

@sivelga Это центр Бреста. Историческое здание, в котором мы живём. И так выглядит наша придомовая территрия уже больше тридцати лет. Грязь, ямы, щебёнка вместо дороги. Открыл дверь и сразу на проезжую часть. Обойти невозможно, не испачкав обувь. А вот дом в паре метров городской, для администрации. Здесь и плитка, и асфальт, и техника, и ремонт! А у нас, говорят, «придомовой территории нет». Но можете городскую отремонтировать за свой счёт. А пока радуйтесь гравию. И встаньте в очередь на благоустройство… лет на 20. Получается, кому-то всё, а кому-то «денег нет» и, вообще, в Африке еще хуже? Мы не просим многого. Мы просто хотим чистый, безопасный двор. В центре НАШЕГО города. В Бресте. Поддержите, если тоже считаете, что это несправедливо. #Брест #ЖКХ #Беларусь #Благоустройство #Несправедливость ♬ оригинальный звук — sivelga

«Усе вакол прыбрана, зроблена для людзей. А ў нас — шчэбень, якім засыпалі ямы яшчэ 30 гадоў таму. Гэта ж не рамонт, гэта проста часовая мера. Брудна, небяспечна, парушаюцца санітарныя нормы і нашы правы на камфортнае асяроддзе», — кажа яна.

Адказ адміністрацыі: «У вас няма прыдамавой тэрыторыі»

Пасля шматгадовых нараканняў жыхары вырашылі дзейнічаць і накіравалі калектыўны зварот у гарвыканкам. На месца прыбыла камісія. Але вынікі яе працы людзей толькі засмуцілі.

«І ведаеце, што яны нам сказалі? Аказваецца, у нашага дома адсутнічае прыдамавая тэрыторыя. Яна сканчаецца адразу за ўваходнымі дзвярыма! То бок мы выходзім проста на дарогу. Нам нават прапанавалі зрабіць рамонт за свой кошт — хоць гэта не нашая зямля», — распавяла жанчына.

Паводле яе слоў, чыноўнікі таксама адзначылі, што сродкаў на рамонт няма, як і рабочых: «Сказалі, што можна напісаць яшчэ адну заяву і ўстаць у чаргу на добраўпарадкаванне гадоў на 20. А пакуль чакайце пісьмовы адказ».

 

Асфальт каля жылога дома і адміністрацыйнага будынка. Скрыншот з TikTok-відэа мясцовай жыхаркі

«Мы просім элементарнага — чысты і бяспечны двор»

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі гарадской адміністрацыі ў людзей засталося пачуццё бездапаможнасці.

«Мы звычайныя людзі і хочам жыць у нармальных умовах. Хіба гэта шмат? Мы не патрабуем раскошы — толькі чысты, бяспечны двор у цэнтры горада. Можа, калі пра гэта пачуюць больш людзей, нешта зменіцца?» — падсумоўвае аўтарка відэа і просіць гледачоў падтрымаць жыхароў дома.

Праезная частка замест прыдамавой тэрыторыі. Скрыншот з відэа мясцовай жыхаркі

Як у гарвыканкамах адказваюць на звароты беларусаў

У каментарах многія падтрымалі жанчыну і адзначылі, што праблема далёка не новая: самі сутыкаліся з падобнымі адказамі на скаргі.

  • «Яны не будуць нічога рабіць: у нас заасфальтавалі дарогу за наш кошт, самі жыхары сабралі і заплацілі».
  • «Гарвыканкам так заўсёды адказвае на любы зварот».
  • «А нам адказалі чакаць рэканструкцыі, якая будзе толькі ў 30-м годзе».

А вось якой гісторыяй падзялілася жыхарка Брэста:

«У нас тое самае — проста засыпалі ўсё шчэбенем. Павінны былі пакласці новы асфальт: мы стаялі ў чарзе, работы абяцалі зрабіць у жніўні. Але ў выніку сказалі, што ў нас нібыта больш-менш нармальна — і з чаргі нас знялі».

Цікава, што, паводле слоў аўтаркі каментара, у суседніх дамах тратуары і дарогі ўсё ж абнавілі: «Не разумею, чаму такая несправядлівасць?! Мала таго, што фасад зрабілі абы-як, дык яшчэ і дарогу не паклалі».

Жанчына таксама ўзгадвае, што мясцовыя ўлады абяцалі ўсталяваць арэлі для дзяцей, але і гэта абяцанне не выканалі: «Абяцалі паставіць дзецям арэлі ў двары, але потым сказалі: “У вас жа арэлі ў суседнім двары”. Вуліца Маладагвардзейская».

Чытайце таксама: Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026