Categories: Новости

«Справа Гаюна». Як сілавікі вылічваюць людзей — меркаванне «Кіберпартызанаў»

Хакерскае аб’яднанне «Кіберпартызаны» раскрыла метады сілавікоў для ідэнтыфікацыі беларусаў па «справе Гаюна» і дало парады, як мінімізаваць рызыкі.

Share

Справа «Беларускага Гаюна» ўзнікла пасля таго, як 5 лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да паведамленняў беларусаў, што дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі праз бот тэлеграм-канала. Праз два дні, 7 лютага, праект абвясціў пра поўнае спыненне сваёй дзейнасці.

«Беларускі Гаюн» (Гаюн — персанаж беларускай міфалогіі, лясны дух) — незалежны маніторынгавы праект, які займаўся адсочваннем перамяшчэння расійскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Дадзеныя праект атрымліваў праз тэлеграм-бот ад інфарматараў унутры краіны. У 2022 годзе ўлады Беларусі абвясцілі яго «экстрэмісцкім фармаваннем».

Паводле звестак выдання «Флагшток», у Гомельскай вобласці ўжо затрымалі больш за 250 чалавек у межах крымінальнай справы Гаюна. Дакладная колькасць затрыманых афіцыйна не агучваецца, аднак у спісах на затрыманне могуць быць больш за тысячу чалавек.

«Кіберпартызаны» расказалі, як сілавікі вылічваюць людзей па «справе Гаюна» і што трэба рабіць, каб зменшыць рызыкі, калі вы ў Беларусі.

Чытайце таксама: ГУБОПиК как с цепи сорвался: в Гомельской области массово задерживают по делу «Гаюна»

Хто ў найбольшай рызыцы затрымання

  • Карыстальнікі, якія хоць раз пакідалі ў чатах асабістыя звесткі (імя, прозвішча, месца працы, лакацыю).
  • Неананімныя акаўнты з адкрытым нумарам тэлефона, фатаграфіяй, сапраўдным імем і прозвішчам.
  • Уладальнікі ўнікальных нікаў, што супадаюць з нікамі іх неананімных профіляў у сацсетках.
  • Акаўнты, якія раней былі неананімнымі (напрыклад, калі нікі або фота ўжо выкарыстоўваліся ў адкрытым доступе).
  • Тыя, чыіх знаёмых затрымалі па палітычных справах: сілавікі могуць выйсці на вас праз перапіскі ў Telegram, зафіксаваўшы ваш ID.

За кім могуць прыйсці ў «другую хвалю» затрыманняў

Для ідэнтыфікацыі звяртаюць увагу на дату, каардынаты і дадатковую інфармацыю з паведамленняў (напрыклад, месца жыхарства або працы карыстальніка).

Сілавікі карыстаюцца базай «Маяк», дзе фіксуюцца тэлефоны, якія ў пэўны час былі каля адпаведнай сотавай вышкі. Дастаткова некалькіх паведамленняў з розных месцаў, каб звузіць выбар да аднаго канкрэтнага абанента. Чым больш такіх паведамленняў з аднаго месца, тым лягчэй выйсці на чалавека.

Таксама правяраюць экспартаваныя файлы: ці можна вызначыць месца па выяве/відэа і ці ёсць у метададзеных дакладныя каардынаты.

Калі паведамленні паступаюць пра адно і тое ж месца (напрыклад, каля дома або працы), яны не даюць вузкай выбаркі — там знаходзяцца дзясяткі ці сотні абанентаў, таму вызначыць канкрэтнага чалавека складана.

Як пазбегнуць рызыкаў

  • Пры маляванні графіці не браць тэлефон або адключыць яго. Так сілавікі не змогуць вылічыць вас праз праслухоўванне і «Маяк».

  • Дасылаць паведамленні або ўдзельнічаць у актыўнасці ў шматлюдных месцах, каб не ствараць вузкую выбарку.

Што рабіць тым, хто пісаў у бот Гаюна

Сілавікі выкарыстоўваюць розныя метады для вылічэння тых, хто пісаў у бот «Гаюна», часта ў спалучэнні. Адзінага спосабу, які б цалкам абараняў ад дэананімізацыі, няма.

Таму галоўная рэкамендацыя: калі вы адпраўлялі паведамленні ў «Гаюн», найбольш бяспечны варыянт — з’ехаць з Беларусі. Усё астатняе — латарэя: могуць прыйсці, а могуць і не прыйсці.

Ці дапаможа выдаленне акаўнта ў Telegram?

Калі вы дасылалі свае паведамленні ў «Гаюн» і знаходзіцеся ў Беларусі, рэкамендуецца выдаліць акаўнт у Telegram (падрабязная інструкцыя ад «Кіберпартызанаў»). Так вы не пакінеце зачэпак, якія змогуць выкарыстаць сілавікі.

Часта, калі дакладна невядома, хто пісаў, тэхніку забіраюць на аналіз і шукаюць супадзенні ID акаўнтаў. Таму на вашым кампутары, тэлефоне і планшэце не павінна быць слядоў. Але гэта не гарантуе поўнай ананімнасці і бяспекі.

Чытайце таксама: Прапагандыст узгадаў забарону беларускай мовы. Але толькі з боку палякаў

Recent Posts

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026

Февральский субботник ради благоустройства: в Речице жителей города вывели на работы по парку Победы до весны

28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…

02.03.2026

МАРТ проверит цены на тюльпаны к 8 Марта: cдержат ли продавцы слово?

Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…

02.03.2026

«Его бы еще продлить до Карьерной». Власти вернули автобусный маршрут №50, но пожелания брестчан проигнорировали

Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…

02.03.2026

У навучальных установах Магілёва студэнтаў прымушаюць уступаць у «Белую Русь»

У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…

02.03.2026