Новую дзіцячую пляцоўку на вуліцы Прафсаюзнай у Магілёве пашкодзілі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця. Праўладныя блогеркі загаварылі пра вандалізм.
Пляцоўка дзіцячая ў Магілёве на вуліцы Прафсаюзнай. Скрыншот з відэа ў TikTok, палепшаны з дапамогай нейрасеткі ChatGPT
У Магілёве новую дзіцячую пляцоўку на вуліцы Прафсаюзнай, 14а, паспелі пашкодзіць яшчэ да яе афіцыйнага адкрыцця.
Чытайце таксама: «Сям’я» не вытрымала і двух тыдняў. У Магілёве пашкодзілі новую скульптуру каля фантана
Пра гэта распавялі ў праўладным Telegram-канале «Магілёў — мой горад». На сітуацыю звярнула ўвагу «Магілёў.media».
Як стала вядома, пляцоўку ўсталявалі на гэтым тыдні. Яна мае даволі незвычайнае афармленне: тэматычна звязана з правіламі дарожнага руху, а таксама з дзейнасцю Дзяржаўтаінспекцыі.
Пасля ўстаноўкі на пляцоўцы ўжо з’явіліся пашкоджанні. У відэа неназваная маладая дзяўчына кажа, што праблема вандалізму ў горадзе нібыта стаіць «вельмі востра».
«Бацькі, калі ласка, расказвайце сваім дзецям пра тое, што трэба шанаваць тое, што робіць для нас наш горад», — звярнулася яна да бацькоў.
Іншая блогерка паведаміла, што перад адкрыццём пляцоўку ўжо паспелі аднавіць.
Праўда, што менавіта было пашкоджана, аўтары відэа не ўдакладнілі. Не паведамляецца і пра тое, хто гэта зрабіў ды ці звярталіся па факце пашкоджання ў міліцыю.
Сам па сабе заклік берагчы гарадскую інфраструктуру выглядае цалкам лагічна. Дзіцячыя пляцоўкі сапраўды робяць для дзяцей, і іх пашкоджанне азначае дадатковыя выдаткі на аднаўленне.
Аднак у гэтай гісторыі застаецца пытанне, чаму ўвага да гарадскога асяроддзя з’яўляецца толькі тады, калі нешта пашкодзілі самі жыхары.
У Магілёве рэгулярна мяняецца выгляд гарадскіх вуліц і двароў. Пры гэтым падчас добраўпарадкавання таксама знікаюць дрэвы, змяняюцца зялёныя зоны, а на месцы ранейшых насаджэнняў з’яўляецца асфальт або бетон.
Таму размова пра тое, што гараджане павінны берагчы тое, што для іх робіць горад, магла б быць больш глабальнай. Урэшце, калі пашкоджаную пляцоўку можна аднавіць перад адкрыццём — гэта добра. Але значна больш складана аднавіць тое, што знікае з горада на гады: старыя дрэвы, зялёныя зоны і іншыя элементы гарадскога асяроддзя.
Чытайце таксама: «Все вытекает через вверх». В Могилеве разгорается новый скандал вокруг биотуалета на Дубровенке
Расіяне адкрылі для сябе Беларусь і Гродна — іх прысутнасць становіцца ўсё больш прыкметнай. У…
Специалист полагает, что власти намеренно заранее осваивают бюджеты, чтобы остановить любые будущие общественные протесты.
У Бабруйску да канца кастрычніка заставаўся бусел. Спецыялісты плануюць злавіць птушку і перавезці ў Асіповіцкі…
Беларуска пожаловалась на цены аренды в Полоцке и Новополоцке. Узнали, что предлагают на рынке и…
Круговое движение на улице Краснознаменной организовали из-за строительства объекта для автомобилей. Мнения о нововведениях разделились.
У Клімавіцкім раёне адрамантавалі каля 12 кіламетраў дарог замест запланаваных 16. На наступны год у…