Categories: Новости

Бабруйчанам даводзіцца хадзіць па праезнай частцы з-за вялікіх кіпаў снегу

У Бабруйску пешаходы вымушаныя хадзіць па праезнай частцы праз снежныя кіпы на тратуарах. Сітуацыя не змянілася пасля скаргаў у TikTok.

Share

Жыхары Бабруйска скардзяцца на сур’ёзныя праблемы з уборкай снегу. З-за вялікіх кіпаў уздоўж тратуараў людзям даводзіцца хадзіць па праезнай частцы, рызыкуючы бяспекай.

Чытайце таксама: Чыноўнікі «зняпраўдзілі» гісторыю з каровамі, што мерзлі на прадпрыемстве Слуцкага раёна. Але ёсць нюанс

Адзін з такіх зваротаў з’явіўся ў TikTok. У відэа жыхарка горада звяртаецца да мэра Бабруйска і паказвае, куды камунальнікі звозяць снег. Паводле яе слоў, уся снежная маса з дарог месціца каля жылых дамоў на вуліцы Арджанікідзэ, дзе пешаходная інфраструктура фактычна знікае.

«Як людзям хадзіць па гэтай вуліцы? Даводзіцца ісці па праезнай частцы», — кажа жанчына. Яна звяртае ўвагу, што побач жывуць людзі з інваліднасцю другой групы, і просіць улады прыняць меры. Таксама яна папярэджвае, што вясной снег растае, што можа прывесці да падтаплення дамоў: «Калі пачне таяць, гэты снег пойдзе пад зямлю — каб яшчэ людзей не затапіла».

@amego1977♬ оригинальный звук — user7193153702851

Аўтарка роліка адзначае, што да прыпынкаў грамадскага транспарту «нават няма дарожкі, каб прайсці», і просіць гарадскія камунальныя службы прыбраць снег.

Бабруйчане скардзяцца не ўпершыню

Гэта не першая падобная праблема ў горадзе. Раней жыхары Бабруйска паказвалі ў TikTok вуліцы са снежнай «кашай» — камунальнікі пачысцілі не ўсе дарогі, па якіх было складана прайсці пешшу і правезці дзіцячы вазок. Аднак праблему пакуль не вырашылі, не зважаючы на шматлікія відэа на гэтую тэму.

Нядаўна ў Бабруйску людзі масава скардзіліся на небяспечны стан дарог пасля снегападаў і дажджоў, а таксама на поўную адсутнасць уборкі вуліц. Праблема закранула як цэнтр горада, так і іншыя раёны.

Стан дарог у Бабруйску. Скрыншоты з відэа ў TikTok

За апошнія некалькі сутак у TikTok з’явілася некалькі ролікаў на гэтую тэму — ад розных людзей. Сярод іх як жыхары раённых вёсак, што наведалі Бабруйск, так і самі гараджане. Усе яны абураюцца працай камунальных службаў: падчас моцных снегападаў, якія прынёс цыклон «Улі», не ўсе вуліцы былі ачышчаныя.

Пасля павышэння тэмпературы, якую прынес цыклон «Леоні», снег пачаў таяць і ператварыўся ў «снежную кашу», па якой складана хадзіць пешшу і перасоўваць дзіцячыя вазкі. Пазней частка ўчасткаў змерзла і пакрылася лёдам, зрабіўшы дарогі яшчэ больш небяспечнымі.

Адна з жанчын, якая жыве ў вёсцы Бабруйскага раёна, адзначыла ў TikTok, што мясцовыя ўлады раней публічна рапартавалі пра якасную ўборку снегу ва ўсім горадзе. Аднак, паводле яе слоў, гэтыя заявы не адпавядаюць рэчаіснасці. Іншыя жыхары звяртаюць увагу, што праблемы з уборкай застаюцца нават у цэнтры Бабруйска.

Чытайце таксама: «Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Recent Posts

На аўтобусах Мінска заўважылі адсутнасць безбар’ернага асяроддзя

Беларус паказаў у TikTok, як выглядае аўтобус МАЗ-105. Паводле аўтара відэа, у ім не аказалася…

23.03.2026

Яшчэ адна вёска знікла з мапы Беларусі. Што вядома пра Саладоўню на Кругляншчыне

У Круглянскім раёне афіцыйна ліквідавалі вёску Саладоўня. Апошнія жыхары з’ехалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта…

23.03.2026

«Праблема ў выхаванні пенсіянераў?» Цяжарная беларуска паскардзілася на канфлікт у цягніку «Мінск — Маладзечна»

Дзяўчына некалькі разоў ветліва прасіла прыбраць ногі, аднак пажылая жанчына адказала: «Я сяджу так, як…

23.03.2026

Па калена ў гразі: у Слаўгарадскім раёне паказалі, як утрымліваюць кароў у гаспадарцы «Наша Радзіма»

Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў TikTok. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў.

23.03.2026

Чарвякі на сняданак у Белавежскай пушчы: беларуска паказала непрыемную знаходку ў кавярні

Дзяўчына напісала ў сацсетках, што цяпер у яе будзе агіда да ежы. Яна зайшла паснедаць…

23.03.2026

Камедыі і фільм Азаронка пакінулі, а гуканне вясны — адмянілі. Што адбывалася на сцэне ў Ветцы ў «дзень жалобы»

У Ветцы скасавалі традыцыйнае гукання вясны праз гадавіну Хатыні. Але ў афішы Гомеля на гэты…

23.03.2026