Беларуска паказала вынікі працы камунальных службаў: снег пачысцілі, але прыватную маёмасць пашкодзілі.
Камунальнікі пагнулі плот прыватнага дома ў Магілёве
Беларуска Юлія, што жыве ў Магілёве, распавяла пра праблему, якую заўважыла каля свайго прыватнага дома. Па словах жанчыны, камунальныя службы, што чысцілі снег на вуліцы, пагнулі плот каля яе дома.
Чытайце таксама: «Можа, быў у дрэнным настроі»: мінчанка паскардзілася на трактар, што засыпаў машыны снегам
На відэа, што выклала жанчына ў сваім TikTok, бачна, што плот каля яе дома моцна выгнуўся пад ціскам снегаўборачнай тэхнікі. «Дзякуй дарожнай службе за дапамогу, але куды цяпер звяртацца за кампенсацыяй?», — задаецца пытаннем аўтарка відэа.
@yuliyashka3 Порча имущества при расчистке дорог #расчисткаснега #дрсу #комунальныеслужбы #ущерб #зима2026 ♬ оригинальный звук — Владимир
У каментарах пад ролікам многія карыстальнікі падтрымалі жанчыну. Некаторыя нават далі ёй парады, куды лепш звярнуцца, каб учыненую шкоду ёй кампенсавалі. Нехта параіў звярнуцца ў страхавую кампанію, іншыя — наўпрост у арганізацыю, што адказная за прыборку снегу.
Знайшліся і тыя, хто парэкамендаваў звярнуцца ў міліцыю:
Аднак іншыя каментуючыя ўзялі пад сумнеў гэтую прапанову і палічылі малаверагодным пазітыўны вынік пры такіх дзеяннях:
Чытайце таксама: «Даскакалася»: за трэніроўку ў пад’ездзе на жыхарку Баранавічаў выклікалі міліцыю?
У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…
Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…
28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…
Перед 8 Марта в Беларуси проверяют цены на цветы. МАРТ проводит рейды, а жители Бреста…
Жители новостройки на Карьерной не понимают, как можно было не продлить маршрут автобуса №50 с…
У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта…