Categories: Новости

Карбалевіч: Перамога талібаў можа паскорыць перамены ў Беларусі

Расейскія прапагандысты і мэдыя радуюцца паразе ЗША ў Афганістане. Аднак, падаецца, злараднасьць цяпер не да месца.

Share

І на тое ёсьць некалькі прычынаў, піша палітолаг Валер Карбалевіч у сваім тэлеграм-канале. 

Сапраўды, Злучаным Штатам, пачынаючы з 2001 году, калі міжнародная кааліцыя на чале з амэрыканцамі ўвайшла ў Афганістан, не ўдалося напоўніцу перамагчы талібаў, усталяваць у краіне мір і стабільнасьць, дапамагчы ў пабудове эфэктыўных дзяржаўных інстытутаў.

Але справа ў тым, што Злучаным Штатам давялося разблытваць вялікі клубок, ліквідоўваць злаякасны ісламісцкі тэрарыстычны ачаг, разварушаны ў свой час СССР. У 1978 годзе ў Афганістане перамагла Красавіцкая рэвалюцыя, пасьля якой новыя ўлады з дапамогай Савецкага Саюзу пачалі будаваць сацыялізм. Радыкальныя сацыялістычныя рэформы спрычыніліся да грамадзянскай вайны.

Каб дапамагчы сваім ідэйным саюзьнікам, СССР у 1979 годзе ўвёў у Афганістан войскі. Дзесяць гадоў Савецкі Саюз ваяваў з талібамі, урэшце тую вайну прайграў, да ўлады прыйшлі талібы, якія ператварылі краіну ў тэрарыстычны ачаг, дзе атабарыўся тагачасны тэрарыст №1 Усама бін Ладэн. Імі былі ўчынены тэракты ў ЗША 11 верасьня 2001 году, і амэрыканцам давялося рэагаваць.

Дарэчы, вайсковая апэрацыя ў Афганістане, ажыцьцёўленая кааліцыяй на чале з ЗША, была праведзена на аснове рашэньня Рады бясьпекі ААН. У гэтым прынцыповае адрозьненьне ад вайсковай апэрацыі СССР, якую асудзіла большасьць краін сьвету ў рамках Генэральнай асамблеі ААН.

Тым ня менш дапамагчы афганцам пабудаваць жыцьцяздольныя сацыяльныя і дзяржаўныя інстытуты не ўдалося ні СССР, ні ЗША. Талібы зноў захапілі Афганістан пасьля вываду амэрыканскіх войскаў. Там можа ўзьнікнуць аналяг «Ісламскай дзяржавы» ці ІГІЛа.

Расейскія мэдыя дарма злараднічаюць яшчэ і з той прычыны, што перамога талібаў у Афганістане — гэта вялікая праблема для Расеі.

Бо цяпер пад пагрозай апынулася ўся Цэнтральная Азія. Гэта сфэра ўплыву РФ. Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан — чальцы АДКБ, у выпадку абвастрэньня сытуацыі Расеі давядзецца іх абараняць.

Якія наступствы гэтага афганскага катаклізму для Беларусі?

Найперш, ёсьць рызыка, што афганскія ўцекачы могуць зьявіцца на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой, Польшчай. Па той самай схеме, па якой там зьявіліся ірацкія мігранты. А ахвотных уцякаць з Афганістану цяпер вельмі шмат. Мігранцкі крызіс вакол Беларусі можа абвастрыцца.

Читайте также: В Литве в лагере мигрантов произошел бунт. В то же время поток беженцев в ЕС из Беларуси резко сократился

Даволі папулярная думка, што на тле падзей у Афганістане Захад забудзе пра беларускі крызіс. Гэта магчыма. Але, падаецца, Лукашэнка ня дасьць гэтага зрабіць. І да таго ж, калі казаць пра ЗША, то бюракратычная машына ў справе ўвядзеньня санкцый запушчана, і ня думаю, што на яе неяк паўплываюць падзеі ў Афганістане.

Бюракратычная машына ў ЗША ў справе ўвядзеньня санкцый запушчана, і ня думаю, што на яе неяк паўплываюць падзеі ў Афганістане.

І яшчэ. Прыход да ўлады талібаў ня выгадны ні Расеі, са згаданых прычын, ні ЗША, ні ЭЗ (пагроза новага мігранцкага крызісу маштабу 2015 году), ні Кітаю. Можа зьявіцца глеба для пачатку супрацоўніцтва Расеі і Захаду перад абліччам новай пагрозы распаўсюду радыкальнага ісламскага тэрарызму. Як тое было ў 2000-х гадах. Гэта значыць, што ступень канфрантацыі паміж РФ, з аднаго боку, і ЗША і ЭЗ, з другога боку, можа панізіцца.

А вось рэжым Лукашэнкі дзеля ўласнага выжываньня якраз робіць стаўку на гэтую канфрантацыю, усяляк абвастрае яе. Яму ўдалося ўпісаць захаваньне сваёй улады ў канфлікт Расеі і Захаду, зрабіцца важным, неабходным для РФ гульцом у гэтым супрацьстаяньні.

І вось цяпер, калі Масква і Захад будуць вымушаныя шукаць паразуменьня дзеля нэўтралізацыі талібаў, рэжым Лукашэнкі можа стаць перашкодай. Такое разьвіцьцё падзей можа паскорыць перамены ў Беларусі.

Читайте также: «Белорусский политический кризис перерастает в региональный кризис». Политолог — об итогах года после выборов

Recent Posts

Пока мы сливаем «персиковый сок», они пьют из-под крана. Почему качество воды в Беларуси отстает от Севера Европы

Журналисты BGmedia сравнили системы водоснабжения в Беларуси и в странах Северной Европы. Разница — не…

12.04.2026

«Фарш ці вада?»: Беларуска абурылася прадукцыяй «Пятрухі»

Жанчына, што набыла прадукцыю ад айчыннага вытворцы, сцвярджае, што ў набытым фаршы курыцы амаль 200…

11.04.2026

Дом с историей за $130 тысяч. В центре Пинска продают памятник архитектуры с условием сохранения исторического облика

На пешеходной улице Пинска выставили на торги здание до 1917 года. Цена вопроса — 379…

11.04.2026

«Навошта плаціць за сабаку, калі з ім нельга ў транспарт?» Беларусы абураюцца правіламі перавозкі жывёл

Уладальнікі сабак скардзяцца на жорсткія абмежаванні ў транспарце. BGmedia разабралася, што кажа на гэта закон…

11.04.2026

Ловушка для иностранных туристов: почему поездка в Беларусь может стоить свободы

Иностранцы рискуют получить многолетние тюремные сроки по абсурдным обвинениям и стать ценными заложниками для политических…

10.04.2026

Брестская область готовится к войне? Зачем местные райисполкомы массово скупают сотни бронежилетов

Абсолютным рекордсменом стал Березовский райисполком, заказавший сразу 800 бронежилетов на сумму 1,34 миллиона рублей.

10.04.2026