Categories: Новости

Кіроўца аўталаўкі ў Баранавіцкім раёне не толькі дастаўляе прадукты, але і клапоціцца аб адзінокіх пенсіянерках

Напрыклад, для сваёй 90-гадовай пакупніцы Арцём сам збірае неабходны набор прадуктаў і прыносіць проста да дзвярэй хаты.

Share

Арцём працуе кіроўцам-прадаўцом аўтамагазіна Баранавіцкага райспажыўтаварыства. Ён вядзе блог у TikTok, у якім паказвае сваю працу. Мяркуючы па відэа, хлопец ператварыў уласную працу ў аўталаўцы ў сапраўдную сацыяльную місію. Ён не проста прывозіць і прадае прадукты, а вельмі кранальна клапоціцца пра сталых жыхароў аддаленых вёсак.

Чытайце таксама: Автолавка как событие недели: брестчанин снял TikTok о деревенской торговле — и вызвал бурю откликов

Мужчына раздае ўлёткі пенсіянеркам, як правільна паводзіць сябе з тэлефоннымі махлярамі

Напрыклад, для сваёй 90-гадовай пакупніцы Арцём сам збірае неабходны набор прадуктаў і прыносіць проста да дзвярэй хаты.

@temadegtev Поздравим Бабушку обязательно с днём рождения! #автомагазин #райпо #водительпродавец #помощь #барановичи ♬ som original — user95676663065

Яшчэ адной бабулі на мыліцах ён дапамог прыбраць разбітае шкло ў двары.

@temadegtev #автомагазин #райпо #водительпродавец #помощь #барановичи ♬ Runaway — Kanye West

Але што найбольш каштоўна — мужчына раздае ўлёткі пенсіянеркам, як правільна паводзіць сябе з тэлефоннымі махлярамі і не даць сябе падмануць.

@temadegtev Все чаще и чаще пожилые люди попадаются на мошенников! Наша задача их защитить! #автомагазин #райпо #барановичи #водительпродавец #помощь ♬ оригинальный звук — 🇧🇾АВТОМАГАЗИН🇧🇾

Здаецца, гэта той самы выпадак, калі чалавек працуе на сваім месцы.

В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Большасць каментароў пад яго відэа — станоўчыя. Беларусы дзякуюць Арцёму за яго працу:

  • «Здароўя, удачы. Бог табе будзе дапамагаць за тваё сэрца залатое».
  • «Які ж ён малайчына, аказваецца, ёсць такія людзі на нашай Баранавіцкай зямлі».
  • «Дай Бог здароўя табе, хлопец. Ад душы сваю працу выконваеш».
  • «Рэспект такому кіроўцу. Пабольш бы такіх людзей».
  • «Дзякуй за дабро! Дзякуй за тое, што пагаварылі з пажылой жанчынай! Для яе гэта бальзам на душу! Жывая гісторыя…! Іх так мала застаецца з кожным годам: відавочцаў, людзей, якія распавядаюць пра вайну».

Нягледзячы на гэта, некаторыя крытыкуюць кіроўцу за тое, што ён, магчыма, збівае расклад, калі дапамагае адзінокім пенсіянеркам: «Ці не збіваецца ў вас час пры руху маршрутаў, з такімі знакамі ўвагі?»

Беларусы сталі на абарону Арцёма:

  • «Наогул п*хрэн на гэта, усім бы жыць столькі гадоў і сваякі маглі самі дапамагаць бабулі, а тут чужы чалавек дапамагае».
  • «Колькі пішуць «а нічога, што ў вас час абмежаваны», а вы дажывіце да такога ўзросту і застаньцеся адны ў чатырох сценах. Старым хочацца камунікацыі, з кім ім яшчэ пагаварыць, калі родных няма. Маёй бабулі 84 гады 4 траўня споўніцца, дзеда не стала 6 гадоў таму, нас у яе шмат (дзеці, унукі і праўнукі), але ўсё роўна ёй прыемна пагаварыць і ўзгадаць маладосць. Памяць ужо не тая, але ўсё роўна стараецца ўзгадаць. Так што будзьце дабрэйшымі».

Чытайце таксама: Жыхары Ельскага раёну незадаволеныя аўталаўкамі. Раёнка — незадаволеная людзьмі

Recent Posts

Былы палітвязень Аляксей Коршун, які адбываў тэрмін у Шклове, мог паехаць ваяваць за Расею

Былы беларускі палітвязень Аляксей Коршун, паводле паведамлення незалежных крыніц, заключыў кантракт з Мінабароны Расеі і…

06.10.2026

Расея зноў не прапусціла кветкі з Беларусі. 300 руж спалілі праз шкодніка

Рассельгаснагляд выявіў у чарговай партыі руж заходняга кветкавага трыпса. Кветкі спалілі, а ўладальніку грузу вынеслі…

06.10.2026

У Рэчыцкім раёне пасля звароту жыхароў адрамантавалі дарогу і прыбралі знак, які стаяў больш за год

Знак на дарозе да Горнаўкі стаяў больш за год, хоць бачных рамонтных работ працяглы час…

06.10.2026

«ГАИ галочку за показательную казнь поставила!» Мотоциклист, которого лишили прав, рассказал свою причину езды без рук

41-летний водитель Yamaha убрал руки с руля во время движения. ГАИ посчитала это нарушением и…

06.10.2026

«Можете его даже не набирать». Задержан главный врач Брестской областной больницы Александр Карпицкий

Одновременно с ним, похоже, был задержан и коллега Андрей Шестюк. На рабочем месте он также…

06.10.2026

У Брэсце знайшлі «зарплаты ў канвертах» у 61 арганізацыі. У бюджэт вярнулі больш за 3 млн рублёў

У падатковай інспекцыі праверылі, ці цалкам арганізацыі паказваюць выплаты работнікам і пералічваюць з іх падаткі.…

06.10.2026