Categories: Новости

Беларуская мова ў дзіцячых садках Брэста: колькі дзяцей выхоўваюцца па-беларуску?

Праваабарончая ініцыятыва «Права на мову» агучыла дадзеныя пра беларускую мову ў дзіцячых садках Брэста — лічбы аказаліся нечаканымі.

Share

Праваабарончая ініцыятыва «Права на мову» паведаміла пра колькасць дзіцячых садкоў у Брэсце, у якіх дзяцей выхоўваюць на беларускай мове. Дадзеныя могуць здзівіць.

Чытайце таксама: У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за беларускую мову

Апошнімі дадзенымі падзяліўся юрыст і праваабаронца Ігар Случак у сваім Telegram-канале.

Паводле звестак, якія адправіў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт, усяго ў Брэсце налічваецца 69 дзіцячых садкоў. У іх выхоўваюцца 13 816 дзяцей.

У садках існуе 818 груп, 15 з якіх — беларускамоўныя. У іх навучаецца ўсяго 326 чалавек, то бок 2% ад усёй колькасці.

Дадзеныя, якімі падзяліўся Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Фота: Telegram-канал «Права на мову»

Але больш прыкметна тое, што ва ўсім горадзе не знайшлося месца для цалкам беларускамоўнага садку. Фактычна ўсе садкі ў горадзе — з расейскай мовай навучання, за выключэннем некаторых групаў з беларускай мовай.

Гэта ўсё адбываецца на фоне іншых падзей — мэтанакіраванага ўкаранення савецкай ідэалогіі дзецям. З пачатку траўня гэтага года ў гарадах, вёсках і райцэнтрах Брэстчыны праходзяць масавыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, прымеркаваныя да Дня Перамогі. Дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў маршыруюць, аддаюць воінскае прывітанне ў ваеннай форме, дэкламуюць вершы, робяць плакаты і лепяць з пластыліну сцэны баявых дзеянняў.

Адкрыццё клуба «Юны патрыёт» на базе дзіцячага сада №3 у Ляхавічах. 5 мая 2025 года

Так, у Ляхавічах на базе дзіцячага садка № 3 быў адкрыты клуб «Юны патрыёт». Яго выхаванцы, якія толькі пачынаюць гаварыць, ужо ўцягнутыя ў так званую «патрыятычную» актыўнасць.

У Камянецкім раёне адбылася выстава, прымеркаваная да гадавіны спалення вёскі Лескі ў часы Другой сусветнай вайны. Дзеці прадставілі свае малюнкі і вырабы на ваенную тэматыку.

Усе гэтыя дзеянні падаюцца як «выхаванне патрыятызму», аднак выклікаюць усё больш пытанняў як у бацькоў, так і ў спецыялістаў.

Чытайце таксама: Когда политика приходит в детский сад: как на Брестчине готовят детей ко Дню Победы и почему это вызывает тревогу

Recent Posts

Раённая газета адрэагавала на відэа з фермы «Наша Радзіма», дзе каровы па вымя ходзяць у гноі

Старшыня райвыканкама прызнаў праблемы на ферме. Паводле яго слоў, кіраўніцтва панясе за гэта дысцыплінарную адказнасць.

24.03.2026

«Мы люди, а не лошади»: беларуска показала, чем кормят в одной из минских больниц

Беларуска оценила блюда в одной из минских больниц, которую с иронией назвала «Новинками». Многим пользователям…

24.03.2026

Беларус звярнуў увагу на стан пад’езда ў адным з мінскіх дамоў

Мінчанін апублікаваў відэа з пад’езда дома на вуліцы Карбышава ў Мінску і задаўся пытаннем: хто…

24.03.2026

На аўтобусах Мінска заўважылі адсутнасць безбар’ернага асяроддзя

Беларус паказаў у TikTok, як выглядае аўтобус МАЗ-105. Паводле аўтара відэа, у ім не аказалася…

23.03.2026

Яшчэ адна вёска знікла з мапы Беларусі. Што вядома пра Саладоўню на Кругляншчыне

У Круглянскім раёне афіцыйна ліквідавалі вёску Саладоўня. Апошнія жыхары з’ехалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта…

23.03.2026

«Праблема ў выхаванні пенсіянераў?» Цяжарная беларуска паскардзілася на канфлікт у цягніку «Мінск — Маладзечна»

Дзяўчына некалькі разоў ветліва прасіла прыбраць ногі, аднак пажылая жанчына адказала: «Я сяджу так, як…

23.03.2026